Юзэф Багуслаў Слушка
Ю. Б. Слушка. Невядомы мастак, 1680 | |
Герб «Астоя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 кастрычніка 1652 |
Памёр | 8 кастрычніка 1701 |
Род | Слушкі |
Бацькі | Багуслаў Юры Слушка Ганна з Патоцкіх |
Юзэф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652 — 8 кастрычніка 1701) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1673—1676) і харунжы вялікі літоўскі (1676—1683), маршалак надворны літоўскі (1683—1685), кашталян троцкі (1685) і віленскі (з 1685), адначасна гетман польны літоўскі (з 1685)[1].
Быў старостам рэчыцкім (1672—1688), пунскім, пенянскім, лянцкаронскім, латычоўскім і азярыцкім.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў гербу «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія дворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.
У 1673 годзе атрымаў урад харунжага, у 1683 годзе — маршалка, у 1685 годзе — сьпярша кашталяна троцкага, потым віленскага і адначасна гетмана польнага.
Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім сьпярша падтрымаў Сапегаў, аднак па сьмерці караля і вялікага князя перайшоў у апазыцыю разам са сваім братам Дамінікам, ваяводам полацкім, да Міхала Вішнявецкага і Пацеяў.
Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі ў часе кампаніяў 1673—1698 гадоў, аднак ня выявіў таленту вайскавода.
У шлюбе з Тэрэзай Гасеўскай нашчадкаў не пакінуў. У 1697 годзе ў гонар жонкі заснаваў места Тэрэспаль.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 597.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юзэф Багуслаў Слушка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў