Перайсьці да зьместу

Эстонская энэргія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 59°24′14″ пн. ш. 24°43′59″ у. д. / 59.40389° пн. ш. 24.73306° у. д. / 59.40389; 24.73306

«Эстонская энэргія»
эст. Eesti Energia
Тып акцыйнае таварыства
Заснаваная 8 траўня 1939 (85 гадоў таму)
Заснавальнікі Канстанцін Пятс
Уласьнікі урад Эстоніі
Краіна Эстонія
Разьмяшчэньне Талін
Адрас Лельская вул., д. 22[1]
Ключавыя фігуры Андрус Дурэйка (кіраўнік), Ане Мерэ (старшыня)[2]
Галіна энэргетыка
Прадукцыя цеплавая энэргія, электраэнэргія
Абарачэньне 1,31 млрд эўра (2021 год)
Апэрацыйны прыбытак 318 млн эўра (2021 год)
Чысты прыбытак 111 млн эўра (2021 год)[3]
Лік супрацоўнікаў 4357 (2022 год)[4]
Даччыныя кампаніі Saarte Elektrivõrgud[d]

«Эстонская энэргія» — дзяржаўнае прадпрыемства Эстоніі, заснаванае ў траўні 1939 году прэзыдэнтам Канстанцінам Пятсам у якасьці «Электрычнага цэнтру»[5].

На 2023 год мела 5 даччыных прадпрыемстваў: элекрасетку «Энэфіт Злучаны», вытворцу аднаўляльнай энэргіі «Энэфіт Зялёны», здабывальніка і перапрацоўніка сланцаў «Энэфіт Сілкаваньне», рамонтнае прадпрыемства «Энэфіт Рашэньні» і паслугоўвае прадпрыемства «Электраразьмеркаваньне»[2]. Вырабляла паліва з лупняка, на якім Аўверэская электрастанцыя пакрывала 25% патрэбаў Эстоніі ў электраэнэргіі[6]. Лупняк здабывалі ў рудніку «Эстонія» і на Нарвенскім кар’еры[7]. За 2021 год прадалі 9,4 тэрават-гадзіна электраэнэргіі і 420 000 тонаў вапняковага паліва[3]. На аднаўляльныя крыніцы прыпадала 40% вытворчасьці электраэнэргіі[8]. У Эстоніі, Латвіі, Летуве і Польшчы налічвалася 38 сонечных электрастанцыяў магутнасьцю 30,3 МВат і 22 ветрапаркі на 398 МВт, пелетны завод на 160 000 тонаў за год і гідраэлектрастанцыя на 365 кВт, а таксама кагенэрацыйныя ўстаноўкі на 28 МВт і ўзнаўляльная ўстаноўка на востраве Рухну на 455 кВт[9].

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // АТ «Эстонская энэргія», 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
  2. ^ а б Будова (рас.) // АТ «Эстонская энэргія», 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
  3. ^ а б Гадавая справаздача 2021 году (рас.) // АТ «Эстонская энэргія», 2022 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
  4. ^ Справаздача за 2021 год (анг.) // АТ «Эстонская энэргія», 2022 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
  5. ^ Пра нас (рас.) // АТ «Эстонская энэргія», 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
  6. ^ Вытворчасьць электраэнэргіі і цяпла (рас.) // АТ «Эстонская энэргія», 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
  7. ^ Здабыча лупняка (рас.) // АТ «Эстонская энэргія», 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
  8. ^ Галоўная старонка (рас.) // АТ «Эстонская энэргія», 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.
  9. ^ Галоўная старонка (рас.) // «Энэфіт Зялёны», 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Навіны (рас.) // АТ «Эстонская энэргія», 25 красавіка 2023 г. Праверана 1 траўня 2023 г.