Перайсьці да зьместу

Эйндговэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйндговэн
нід. Eindhoven
Эйндговэн
Герб Эйндговэну Сь��яг Эйндговэну
Першыя згадкі: VIII стагодзьдзе
Краіна: Нідэрлянды
Правінцыя: Паўночны Брабант
Кіраўнік: Ерун Дэйсэльблюм[d]
Плошча: 88,87 км²
Вышыня: 17 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 229 637 чал.
шчыльнасьць: 2583,97 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 40
Паштовы індэкс: 5600–5658
Геаграфічныя каардынаты: 51°26′4″ пн. ш. 5°29′3″ у. д. / 51.43444° пн. ш. 5.48417° у. д. / 51.43444; 5.48417Каардынаты: 51°26′4″ пн. ш. 5°29′3″ у. д. / 51.43444° пн. ш. 5.48417° у. д. / 51.43444; 5.48417
Эйндговэн на мапе Нідэрляндаў
Эйндговэн
Эйндговэн
Эйндговэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.eindhoven.nl/

Эйндговэн (па-нідэрляндзку: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрляндаў, найбуйнейшы горад правінцыі Паўночны Брабант. Насельніцтва 229 637 чалавек (на 31 траўня 2018) — пяты паводле колькасьці насельніцтва горад краіны. У ім знаходзіцца мноства прадпрыемстваў, зьвязаных з высокімі тэхналёгіямі і інфарматыкай, напрыклад «Philips». Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрляндаў.

Пісьмовая гісторыя гораду пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Гэнрых I Брабанцкі дараваў прывілеі невялікаму мястэчку на скрыжаваньні рэк Домэль і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных валам. Побач з гарадзкім мурам стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы кірмаш, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў разьвіцьці гораду адыграла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галяндыі ў Льеж.

Буйнамаштабныя бамбаваньні падчас Другой сусьветнай вайны разбурылі значную частку гораду, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасьля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасьляваенны пэрыяд усё больш разьвіваліся электронныя і інжынэрныя галіны, у той час як традыцыйная вытворчасьць тытуню і тканін марнела і канчаткова зьнікла ў сямідзясятыя гады. У сямідзясятыя, васьмідзясятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жыльля ў паўночных раёнах гораду Вунсэль-Зюйд і Вунсэль-Ноорд, і ў выніку Эйндговэн стаў пятым па колькасьці насельніцтва горадам Нідэрляндаў.

Эвалюон
  • Музэй Эйндговэну
  • Канфэрэнц-цэнтар Эвалюон
  • De Admirant — найвышэйшы ў горадзе будынак (105 м)
  • Van Abbemuseum — музэй сучаснага мастацтва