Перайсьці да зьместу

Эдуард Усьпенскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Усьпенскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 сьнежня 1937(1937-12-22)[1][2][3][…]
Памёр 14 жніўня 2018(2018-08-14)[4][5][6][…] (80 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сцэнарыст, паэт, кінапрадусар, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, драматург, вядовец, інжынэр, тэлевядовец
Гады творчасьці 19602018
Мова расейская мова[7][8]
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
http://www.uspens.info

Эдуард Усьпе́нскі (22 сьнежня 1937, Ягор’еўск, Маскоўская вобласьць14 жніўня 2018[9], Масква) — савецкі і расейскі пісьменьнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядоўца. Сярод папулярных пэрсанажаў, прыдуманых ім — Кракадзіл Гена і Чабурашка, кот Матроскін, Дзядзька Фёдар, паштальён Печкін, сабака Шарык, браты Калабкі, Гарантыйныя чалавечкі.

Бацька — Мікалай Міхайлавіч Усьпенскі (1903—1947), супрацоўнік апарату ЦК ВКП (б). Маці — Натальля Аляксееўна Ўсьпенская (1907—1982), інжынэр-машынабудаўнік[10]. Атрымаўшы адукацыю ў Маскоўскім авіяцыйным інстытуце (МАІ) і стаўшы інжынэрам, ён зарабляў на жыцьцё тым, што пісаў і рабіў сцэнары мультфільмаў. У дадатак да дзіцячых кніг Усьпенскі пісаў вершы і тэатральныя сцэнкі з цыклу пра Чабурашку і Кракадзіла Гену.

Першую кнігу пісьменьніка «Дзядзя Фёдар, сабака і кот» апублікавалі ў 1974 годзе. Галоўным героем быў шасьцігадовы хлопчык, якога звалі дзядзькам Фёдарам за тое, што ён быў вельмі самастойным. Пасьля таго, як бацькі забаранілі яму пакінуць у кватэры бяздомнага ката Матроскіна, Дзядзька Фёдар пайшоў з дому. Разам з Матроскіным і сабакам Шарыкам яны ўтрох пасяліліся ў вёсцы Прастаквашына. Знайшоўшы скарб, яны змаглі купіць трактар, што езьдзіў на супе і бульбе. Па кнізе было зьнята тры папулярных мультыплікацыйных фільма: «Трое з Прастаквашына», «Канікулы ў Прастаквашыне» і «Зіма ў Прастаквашыне».

Зьяўляўся старшынём журы прэміі «Запаветная мара». Таксама ў 1986 годзе ўвайшоў у журы ў першых гульнях адроджанай Вышэйшай лігі КВЗ.

Апошнія гады Ўсьпенскі канфліктаваў з кінастудыяй «Саюзмультфільм» праз парушэньне аўтарскіх правоў.

У апошнія гады пакутаваў ад цяжкага анкалягічнага захворваньня, у пачатку жніўня 2018 году вярнуўся пасьля лячэньня зь Нямеччыны. Памёр у сябе дома ў Маскве[9].

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Эдуард Успенский // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Eduard Uspenskij // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  4. ^ Eduard Uspensky, Creator of Soviet Cartoons, Dies at 80 (анг.)
  5. ^ Èduard N. Uspenskij // Babelio (фр.) — 2007.
  6. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  7. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  8. ^ Успенский Эдуард Николаевич // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
  9. ^ а б Памёр Эдуард Усьпенскі, Intex-press, 15-08-2018
  10. ^ Эдуард Николаевич Успенский и его творчество

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]