Уладзімер Ліўшыц
Уладзімер Ліўшыц | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 лютага 1946 (78 гадоў) г. Красны Кут Саратаўскай вобласьці |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст, філёзаф |
Мовы | беларуская, расейская |
Дэбют | 1970 год (часопіс «Маладосць») |
Узнагароды | |
http://vladlivsh.mylivepage.ru/ |
Уладзімер Майсеевіч Ліўшыц (нар. 1 лютага 1946 году, г. Красны Кут Саратаўскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік, журналіст, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст, філёзаф.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1964 г. скончыў Горацкую СШ №2, працаваў на вытворчасьці. Скончыў з чырвоным дыплёмам у 1969 годзе Магілёўскі пэдагагічны інстытут, у 1975—1979 гг. асьпірант-завочнік БДУ. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на сушуканьне ступені кандыдата філязофскіх навук на тэму: «Становление и развитие агропромышленных производственных коллективов»(1980). У 1969—1972 гг. — выкладнік гісторыі Панкратаўскай СШ, служыў у Савецкай арміі, інспэктар Горацкага раёну. У 1972—2003 гг. выкладнік, дацэнт на катэдры філязофіі і паліталёгіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1998—2005 гг. — дырэктар Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музэю. У 2003—2007 гг. зьяўляўся рэдактарам навукова-мэтадычнага часопіса «Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии», па сумяшчальнасьці — прафэсар катэдры гісторыі дзяржавы і права БДСГА. З 2007 году жыве ў Ізраілі ў г. Нацрат Іліт, займаецца літаратурнай і навуковай працай.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар больш за 850 артыкулаў, 90 кніг і брашюр па філязофіі, паліталёгіі, сацыялёгіі, гісторыі Горак, БДСГА, правазнаўству, гісторыі дзяржавы і права, гісторыі аграрнай адукацыі і навукі Беларусі, этнаграфіі і літаратуразнаўству. Навуковыя працы надрукаваны ў Беларусі, Расеі, Украіне, Малдове, Кыргыстане, Летуве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Польшчы і Ізраілі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкуецца з 1970. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве.Увёў у навуковы ўжытак невядомыя матэрыялы пра жыцьцё і творчасьць пісьменьнікаў М.Гарэцкага, У. Караткевіча, В. Каваля, Г. Шчарбатава, Б. Іофэ , Л. Чарняўскай, С. Фаміна, Ю. Гаўрука, М. Ганчарыка, А. Вечара, Н.Тулупавай, І. Эрэнбурга, Л. Разгона і інш.
Грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старшыня Горацкага раённага краязнаўчага таварыства «Бацькаўшчына» (1993—2007) і Горацкага раённага культурна-асьветніцкага габрэйскага таварыства імя Б. Ёфэ (1997—2007).
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2004)
- Чалец Саюзу журналістаў Рэспублікі Беларусь (2006)
- Чалец Міжнароднага саюзу пісьменьнікаў «Новый современник» (2009)
- Чалец-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі вывучэньня нацыянальных меншасьцей (2000)
- Акадэмік Міжнароднай акадэміі сацыяльных тэхналёгіяў (2013)
- Ганаровы прафэсар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2015)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1996)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2006)
- Мэдаль «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945» (2005)
- Знак "Ганаровы ветэран Рэспублікі Беларусь" (2018)
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Горки. Историко-экономический очерк — Мн.: 1984; 2 изд. — Мн.: 1989; 3 изд. — Горкі: 2007.
- Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей. Даведнік — Мінск: «Полымя», 1991. ISBN 5-345-00376-9
- Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапандыстам кнігі — Магілеў: абласное таварыства аматараў кнігі.1993.
- Летапіс горада Горкі — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. ISBN 985-6120-04-7
- Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Кароткі даведнік — Орша: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1997. ISBN 985-6120-13-6
- Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1997. ISBN 985-6120-34-9
- Горы — Горецкий земледельческий институт. Выдающиеся ученые и профессора. Соавт.: В.Немыкин, А. Р. Цыганов. — Горки: отдел культуры Горецкого райисполкома, 1999. ISBN 985-6120-42-X
- Даследчык беларускай літаратуры. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці літаратуразнаўцы Барыса Іофе — Орша: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1999. ISBN 985-6120-41-1
- Раскопкі вакол горацкага "Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — ISBN 985-6120-44-6
- Горкі: Старонкі гісторыі — Мінск: «Красико — принт», 2007. ISBN 985-405-384-9
- У краі бярозавых гаёў. Аўтар тэкста/сааўтар А. В. Бяляцкі. — Магілёў.2012. Магілёўская друкарня імя С.Собаля. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
- Горацкая студыя «Аршанскага Маладняка» (1926—1928 гг.). Кароткі нарыс аб гісторыі стварэння і дзейнасці. — Горкі: 2013.
- Рыцар іўрыта з Беларусі. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці Іцхака Каганава — Горкі. 2017.
- Максім Гарэцкі : сцежкамі жыцця (да 125-годдзя з дня нараджэння) / Горкі : выдавецтва БДСГА, 2018. — 180 с : іл. ISBN 978-985-467-785-9.
- Леў Разгон: жыццё і творчасць — Горкі: 2018. — 52 с, іл.
- Душы не спыніцца палёт…(да 70-годзя члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай) (аўт.-склад./ у сааўт.) - Мінск: 2019. 132 с, іл. ISBN 978-985-459-6
- Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 1. Вучыліся ў акадэміі. Вучыліся і працавалі ў акадэміі. - Горкі: 2019. 194 с, іл.
- Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 2. Працавалі ў акадэміі. Родам з Горацкага краю. - Горкі: 2019. 200 с, іл.
- Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 3. Былі на Горацкай зямлі. Ішлі лісты ў Горкі. Землякі — прататыпы і героі літаратурных твораў. Галасы з Горацкага Парнаса. - Горкі: 2019. 220 с, іл.
- Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса» : літаратуразнаўчыя нарысы (да 180-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі) — Горкі : БДСГА, 2020. — 316 с, ил. ISBN 978-985-7231-46-1.
- Знакамітыя землякі. Штрыхі да партрэтаў. Кніга першая. — Горкі: 2021. 100 с, іл.
- На скрыжаваннях горацкай гісторыі. – Горкі:2021. 100 с., іл.
- Рашель Хін-Галдоўская: кароткі нарыс жыцця і творчасці.- Горкі: 2022. 208 с.іл.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімір Ліўшыц // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мінск: БелЭн, 1992—1995. С. 635—636.
- У. М. Ліўшыц //Даследчыкі роднага краю (краязнаўцы і гісторыкі -ураджэнцы Магілеўшчыны). Біябібліяграфічны паказальнік. -Магілеў: 1995. — С. 33—35.
- Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц // Біябібліяграфічны паказальнік. -Горкі:1996. — С. 4—10.
- Бяспанскі С. Летапісец Горацкага краю // Магілёўская даўніна. -Магілёў:1997. — С. 142—146.
- Лившиц В. М. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела. -Минск: 1999. — С. 239—240.
- Саламахо В. Подвижники из глубинки / /Советская Белоруссия, 2000, 14 июля.
- Лившиц В. М.//Кто есть Кто в Республике Беларусь. Наука. Образование. Т.1.-Минск: 2001. — С. 94.
- Лившиц В. М. // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып.1. 2001. -Минск:2001. — С. 120.
- Карлюкевіч. А. У краязнаўчы збор раённай бібліятэкі //ЛІМ.2002, 2 лістапада.
- Саламаха. У. Кастальная крыніца Горак // Сусвет дабрыні. — Мінск:2005. — С. 13—16.
- Карлюкевич А. В поисках утраченного//Советская Белоруссия.2005.31 декабря.
- Детлякович П. И. Лившиц Владимир «Краеведение, это болезнь на всю жизнь…»//В кн.: Огни над Проней.- Минск: 2012. С. 180—187.
- Летописец Горецкого края./ Авт. сост. Скоромная, С., Студнева, М./ Биобиблиографический указатель. Горки: 2016.
- Цыганов, А.Р., Фрейдин М.З. Владимиру Лившицу — 70 лет // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. №1. 2016.
- Караёўская, Т, Дзеружкова, Л. Чаму горка — Пятрова ? Гэта ўсё жыццё тлумачыць першы дырэктар Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Ліўшыц // Літаратура і мастацтва. №9. 4 сакавіка 2016.//https://web.archive.org/web/20160602141857/http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2016/03/9-2016.pdf
- Юбілейная вечарына Уладзіміра Ліўшыца прайшла ў Горках
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ліўшыц У. М. на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- У. М. Ліўшыц на сайце Магілёўскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Ліўшыц У. М. на сайце «Интересные истории об известных личностях, биографии…»
- Ліўшыц У. М. у «BIBLUS»
- Ліўшыц У. М. на сайце «Большая биографическая энциклопедия»
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія літаратары
- Беларускія філёзафы
- Кандыдаты філязофскіх навук
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Беларускія журналісты
- Выхадцы зь Беларусі ў Ізраілі