Перайсьці да зьместу

Тарас Раманчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарас Раманчук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лістапада 1991(1991-11-14)[1] (33 гады)
Рост 186 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ягелёнія
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014
2014—
Легіяновія
Ягелёнія
32 (2)
315 (29)
Зборныя
2018— Польшча 5 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 лістапада 2024.

Тара́с Раманчу́к (па-польску: Taras Romanczuk; нар. 14 лістапада 1991 году) — польскі футбаліст украінскага паходжаньня, паўабаронца клюбу «Ягелёнія» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Да 12 лютага 2018 году трымаў украінскае грамадзянства.

Раманчук пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Ковель», куды ў 2008 годзе паводле просьбы тагачаснага трэнэра Рамана Лыса быў залічаны ў першую каманду[3]. У той час ён сумяшчаў футбол з працай і вучобай — за гэты час двойчы езьдзіў у ЗША па студэнцкім абмене[3]. Таксама браў удзел у матчах футзалу.

На пачатку лютага 2013 году Раманчук пераехаў у Польшчу, дзе стаў футбалістам клюбу «Легіяновія» з Трэцяй лігі. Раней яго заўважыў тагачасны віцэ-прэзыдэнт гэтага клюбу Міхал Кусінскі[4], які быў у Ковелі на сьвяткаваньні дня гораду. За польскі клюб гулец дэбютаваў 13 красавіка 2013 году ў матчы чэмпіянату супраць «Завішы», калі на 46-й хвіліне замяніў на полі партнэра па камандзе. У першы ж сэзон з украінцам у складзе каманда прабілася ў Другую лігу. Ужо ў жніўні 2013 году Раманчук адначыўся голам у браму мелецкай «Сталі» ды шчасна правёў увесь сэзон. «Легіяновія» скончыла розыгрыш на 4-м радку, а Раманчук прыцягнуў увагу некалькіх клюбаў з Экстраклясы[5].

21 ліпеня 2014 году прэзыдэнт «Ягелёніі» Цэзары Кулеша абвесьціў, што была дасягнутая дамоўленасьць аб пераходзе Раманчука ў беластоцкі клюб[6]. Празь дзень гулец падпісаў гадавы кантракт з клюбам з правам падаўжэньня яшчэ на два гады[7]. Раманчук запачаткаваў выступы ў найвышэйшым дывізіёне 15 жніўня 2014 году, зьявіўшыся на замену на 46-й хвіліне ў матчы супраць варшаўскай «Легіі». Свой першы гол за «Ягелёнію» забіў 9 лістапада 2014 году, трапна пацэліўшы мяч у браму «Руха», аднак гэта ня выратавала клюб ад паразы зь лікам 2:5. Улетку 2016 году гульцом цікавіўся турэцкі «Коньяспор», але сама «Ягелёнія» не была зацікаўленая ў ягоным продажы[8]. У пачатку студзеня 2017 году атрымаў званьне найлепшага апорнага паўабаронцы ў Экстраклясе 2016 году[9].

Ужо па атрыманьні польскага грамадзянства, 16 сакавіка 2018 году Раманчук быў выкліканы да шыхтаў нацыянальнай зборнай Польшчы на таварыскія матчы супраць зборных Нігерыі і Рэспублікі Карэі[10]. 27 сакавіка гулец дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, зьявіўшыся ў першай адзінаццатцы ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі. Гуляў да 61-й хвіліны, пасьля чаго быў заменены Аркадыюшам Мілікам[11]. Першым голам адзначыўся 7 чэрвеня 2024 году, улучыўшы мяч у браму зборнай Украіны.

«Ягелёнія»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]