Сяргей Туранок
Сяргей Туранок | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 сакавіка 1986[1] (38 гадоў) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 96 кг[1] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Адзінства | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 | Адзінства | 12 (0) |
2004—2005 | Тарпэда Менск | 10 (0) |
2006 | Жлобін | 11 (0) |
2007—2008 | Тарпэда-БелАЗ | 0 (0) |
2009—2010 | Хімік | 50 (0) |
2011—2013 | Гарадзея | 54 (0) |
2014 | Хімік | 30 (0) |
2015—2018 | Іслач | 62 (0) |
2019—2020 | Белшына | 24 (0) |
2021 | Маладэчна-2018 | 15 (0) |
2022— | Адзінства | 23 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сяргей Туранок (нар. 23 сакавіка 1986 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Адзінства». У цяперашні час працуе трэнэрам брамнікаў у дублюючым складзе «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў койданаўскай «Лівадыі», пазьней далучыўся да менскага «Тарпэда-СКА», дзе гуляў за дубль. Застаўся ў камандзе пасьля таго, як яна ў 2005 годзе перайшла ў Другую лігу, і дапамог ёй выйграць турнір, але пасьля гэтага сталічны клюб спыніў існаваньне, і Туранок стаў гульцом жлобінскага «Камунальніка».
У 2007—2008 гуляў за дубль жодзінскага «Тарпэда», а пасьля далучыўся да першалігавага шацілавіцкага «Хіміка». Паводле вынікаў сэзону 2010 году быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі. У 2011 годзе стаў гульцом «Гарадзеі», якая дэбютавала ў Першай лізе. У складзе «Гарадзеі» спачатку быў асноўным брамнікам, але пазьней пачаў радзей зьяўляцца на полі і ў 2014 годзе вярнуўся ў «Хімік».
У пачатку 2015 году стаў гульцом «Іслачы», якой у якасьці асноўнага брамніка дапамог перамагчы ў Першай лізе. Пасьля выхаду каманды ў Найвышэйшую лігу застаўся ў якасьці другога брамніка. 7 ліпеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў пачатковым складзе ў матчы супраць БАТЭ (1:3). Усяго ў сэзоне 2016 году згуляў у чатырох матчах Найвышэйшай лігі. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[3]. У сэзоне 2017 году пачаў часьцей зьяўляцца на полі, правёўшы 12 матчаў. У сэзоне 2018 году быў першым брамнікам, у чэрвені і ліпені не гуляў праз пашкоджаньне, а пазьней вярнуўся ў стартавы склад. У сьнежні 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Іслач»[4].
У студзені 2019 году пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом каманды[5]. У сэзоне 2019 году чаргаваўся на полі з Уладзімерам Пяцігорцам, паводле вынікаў чэмпіянату дапамог «Белшыне» вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2020 году падоўжыў кантракт з бабруйскім клюбам[6]. Пачынаў сэзон 2020 году асноўным брамнікам, але зь лета саступіў месца ў складзе Аляксею Харытановічу. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Белшыну»[7].
У красавіку 2021 году далучыўся да «Маладэчна», дзе гуляў да канца сэзону[8]. У лютым 2022 году ўзмоцніў склад койданаўскага «Адзінства»[9].
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2020 годзе, яшчэ гуляючы ў складзе «Белшыны», выступаў таксама ў якасьці трэнэра.
З чэрвеня 2021 году пачаў правацаць з брамнікамі ў дзіцячай школе «Іслачы»[10]. У студзені 2022 году стаў трэнэрам брамнікаў у дублюючым складзе клюбу[11]. У сьнежні 2022 году атрымаў ліцэнзію УЭФА для трэнэраў брамнікаў катэгорыі B[12].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 4 | –10 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 12 | –17 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 17 | –23 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д https://www.pressball.by/footballstat/sergei_turanok/
- ^ а б https://footballfacts.ru/person/218393
- ^ Туранок и Слабашевич продлили контракты с "Ислочью"
- ^ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь"
- ^ Бубнов и Туранок стали игроками «Белшины» (рас.)
- ^ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом
- ^ "Белшину" покинуло 10 футболистов
- ^ Пополнение Д2: новый тренер "Осиповичей", "Молодечно-2018" без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги)
- ^ Тренер ФК «Единство» Константин Ященко рассказал о планах команды на сезон-2022(недаступная спасылка)
- ^ Сергей Туранок вошел в тренерский штаб ДЮСШ «Ислочь»
- ^ Дублеры «Ислочи» вышли из отпуска
- ^ Завершились курсы В-диплом УЕФА для тренеров вратарей (рас.). abff.by (2022-12-16). Праверана 2022-12-30 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Койданаўскім раёне
- Футбалісты клюбу «Адзінства» Койданаў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Жлобін»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Хімік» Шацілавічы
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Беларускія футбалісты