Перайсьці да зьместу

Сьцяна (архітэктура)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяна

Сьцяна — вэртыкальная будаўнічая канструкцыя, якая адгароджвае ўнутраную прастору пэўнага збудаваньня або тэрыторыі.

Падрадзяляюцца на вонкавыя і ўнутраныя. Сьцены, якія адначасова з выкананьнем функцыяў агароджы служаць апорамі для іншых канструкцыйных элемэнтаў пабудовы (перакрыцьцяў, дахаў), называюцца апорнымі або капітальнымі.

Традыцыйнае дойлідзтва Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самымі раньнімі на Беларусі былі драўляныя сьцены слупавой канструкцыі (замёт у шулы). Пачынаючы з раньняга сярэднявечча асноўнай стала зрубная тэхніка.

У якасьці будаўнічага матэрыялу для драўляных сьценаў звычайна ўжывалася сасна, радзей — яліна, альха, лістоўніца, дуб. Сьцены маглі класьціся з цэльнага неабчасанага бярвеньня, з абчасаных брусоў, або з дыляў.