Перайсьці да зьместу

Сьмілавіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьмілавіцкі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён СССР[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сьмілавічы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 11 лютага 1938
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сьмі́лавіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 і 1935 — 1938 гадах. Цэнтар — Сьмілавічы.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Менскай акругі БССР. Цэнтар — мястэчка Сьмілавічы. 20 жніўня 1924 году падзелены на 10 сельсаветаў: Абчацкі, Валевачоўскі, Голацкі, Драчкаўскі, Дукорскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Пятровіцкі, Рудзенскі, Сьмілавіцкі.

24 верасня 1926 года ўтвораны Замастоцкі нацыянальны польскі сельсавет, Сьмілавіцкі сельсавет скасаваны. Пасьля скасаваньня 26 ліпеня 1930 году раён у прамым падпарадкаваньні БССР.

18 студзеня 1931 году да раёну далучаны Кайкаўскі сельсавет скасаванага Самахвалавіцкага раёну.

8 ліпеня 1931 году раён скасаваны: Абчацкі, Голацкі, Дукорскі, Замастоцкі нацыянальны польскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі сельсавет і мястэчка Сьмілавічы перададзены Пухавіцкаму раёну; Драчкаўскі і Пятровіцкі сельсаветы — Смалявіцкаму раёну; Валевачскі сельсавет — Чэрвеньскаму раёну; Кайкаўскі сельсавет уключаны ў гарадзкую рысу горада Менску.

6 ліпеня 1935 году Рудзенскі раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі раён, у яго склад уваходзілі 12 сельсаветаў: Азярычынскі (Азярышчанскі), Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Карзуноўскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узьлянскі, Цітвянскі, Шацкі.

11 лютага 1938 году Сьмілавіцкі раён зноў перайменаваны ў Рудзенскі раён.

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Смілавіцкі раён // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. № 55.