Стары Томас
Славутасьць | |
Стары Томас
Vana Toomas | |
Трэці флюгер, усталяваны ў 1996 року
| |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′13.53″ пн. ш. 24°44′43.69″ у. д. / 59.4370917° пн. ш. 24.7454694° у. д.Каардынаты: 59°26′13.53″ пн. ш. 24°44′43.69″ у. д. / 59.4370917° пн. ш. 24.7454694° у. д. |
Дата заснаваньня | 1530 |
Стан | дзейны |
Сайт | veeb.tallinn.ee/raekoda/… |
Стары Томас | |
Стары Томас на Вікісховішчы |
Стары́ То́мас (па-эстонску: Vana Toomas) — флюгер на вяршыні Талінскае ратушы, адзін з сымбаляў Таліну[1].
Легенда
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле паданьня, штовясну ў сярэднявечным Таліне, на плошчы ля Вялікай Марской брамы, нямецкая шляхта ладзіла спаборніцтвы на лепшага лучніка места. Самаму трапнаму стральцу, які здолеў пацэліць у драўляную фігурку папугая, усталяваную на верхавіне высокага шасту, уручалі вялікі срэбны кубак. Аднойчы, калі рыцары толькі выстраіліся ў шэраг і падрыхтаваліся да стральбы, папугай раптам зваліўся, праткнуты стралой звычайнага талінскага юнака — жабрака па імю Тоомас. Паколькі чалавек нешляхетнага паходжаньня ня мог удзельнічаць у турніры, Тоомасу прапанавалі пажыцьцёвую службу ў мескай варце[2], што для бядноты было вялізным гонарам.
Тоомас частаваў цукеркамі дзетак, якія праходзілі па Ратушнай плошчы, і стаў іхнім улюбёнцам. З цягам часу ён пастарэў, і дзеці сталі зваць яго «Старым Тоомасам». Пасьля ягонае сьмерці дарослыя паставілі флюгер у выглядзе ягонай фігуры на вежу ратушы, каб пазьбегнуць тлумачэньняў пра чалавечую сьмерць. Цяпер бацькі маглі казаць дзецям, што Стары Тоомас глядзіць на іхнія паводзіны зьверху і паслухмяным дзеткам кладзе цукеркі пад падушку.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1944 року падчас бамбаваньня шпіль быў пашкоджаны. У 1952 на адрэстаўраваную вежу была пастаўленая копія старога флюгеру, а першы Стары Томас пакінуты на захаваньне ў ратушы. У 1996 пасьля абнаўленьня шпілю на яго была пастаўленая трэцяя фігура Старога Томаса[3]. Старая фігура 1952 року захоўваецца ў мескім музэі Таліну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Paul Harding, Mark Elliott. Scandinavian Europe. — Lonely Planet, 2007. — С. 219. — ISBN 9781741045536
- ^ Jonathan Bousfield. The Rough Guide to the Baltic States. — Rough Guides. — С. 309. — ISBN 9781858288406
- ^ The Town Hall Tower (анг.). Tallinn Town Hall. Праверана 4 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стары Томас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|