Старое паданьне (тэлесэрыял)
Выгляд
Старое паданьне | |
Stara baśń | |
Жанр | гістарычны фільм |
---|---|
Сцэнарыст | Юзэф Гэн, Ежы Гофман |
Рэжысэр | Ежы Гофман |
У ролях | Міхал Жаброўскі, Даніэль Альбрыскі |
Кампазытар | Кжэсімір Дэмбскі |
Краіна | Польшча |
Колькасьць сэрыяў | 3 |
Мова | Польская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Ежы Міхалюк |
Апэратар | Павел Лябешаў, Ежы Госьцік |
Вытворчасьць | Telewizja Polska — Agencja Filmowa |
Даўжыня сэрыі | 3 x 45 хв. |
Трансьляцыя | |
На экранах | 26 сакавіка 2005 |
«Старо́е пада́ньне» (па-польску: Stara baśń) — польскі трохсэрыйны тэлевізыйны фільм рэжысэра Ежы Гофмана, сфільмаваны ў 2004 року па матывах аднайменнага раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (1876).
Сэрыял быў створаны амаль адначасна з кінавэрсіяй пад назвай «Старое паданьне. Калі сонца было богам».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне сэрыялу адбываецца ў IX стагодзьдзі. У Надгаплянскім краі кіруе князь Попель. Каб запясьпечыць будучыню сынам, мардуе ўвесь свой род, аднак ягоныя злачынствы выклікаюць бунт.