Перайсьці да зьместу

Ражанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ражанка
лац. Ražanka
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Ражанкаўскі
Насельніцтва: 1766 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовы індэкс: 231552
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°30′0″ пн. ш. 24°47′0″ у. д. / 53.5° пн. ш. 24.78333° у. д. / 53.5; 24.78333Каардынаты: 53°30′0″ пн. ш. 24°47′0″ у. д. / 53.5° пн. ш. 24.78333° у. д. / 53.5; 24.78333
Ражанка на мапе Беларусі ±
Ражанка
Ражанка
Ражанка
Ражанка
Ражанка
Ражанка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ража́нка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Тур’і. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1766 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Шчучына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Масты — Шчучын.

Ражанка — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палацава-паркавы комплекс Пацаў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Ражанка ўпамінаецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні г.зв. гетманскай галіны роду Пацаў (называліся «графамі на Ражанцы», пачынальнік галіны — Павал Пац). У 1674 годзе тут збудавалі касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла.

Міхал Казімер Пац, гетман вялікі, перадаў Ражанку ў заставу Халецкім, якія ў 1685 годзе адмовіліся ад яе на карысьць Яна Крыштапа Паца. Апошні прадстаўнік галіны роду Юзэф Пац пакінуў мястэчка свайму далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу (прадстаўнік старэйшай сэнатарскай галіны роду).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ражанка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1804 у мястэчку існавала прыходзкая вучэльня. На 1829 год — 19 будынкаў (9 хрысьціянскіх і 10 юдэйскіх). Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1832 расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Пацаў.

У 1843 годзе Ражанку разам зь Лідзкім паветам перавялі ў склад Віленскай губэрні, у 2-й пал. XIX ст. мястэчка стала цэнтрам воласьці. На 1863 год — 52 жылыя дамы. У 1866 годзе існавалі касьцёл, царква, сукнавальная фабрыка. На 1885 год — 63 двары, валасная ўправа, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы. У 1907 годзе з адкрыцьцём чыгункі Ліда — Масты — Ваўкавыск пачала дзеяць чыгуначная станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ражанка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградзкім павеце. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (115 дамоў) і фальварак (4 дамы). На 1933 год дзеялі касьцёл і царква, працавала пошта.

У 1939 годзе Ражанка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Шчучынскага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году ў Гарадзенскай вобласьці). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 117 двароў, няпоўная сярэдняя і пачатковая школа, пошта з тэлефонным камутатарам на 10 нумароў, вадзяны млын, хата-чытальня, лякарня; на 1999 год — 795 двароў, на 1 студзеня 2001 год — 796. У 2000-я гады Ражанка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 89 чал., у тым ліку 54 хрысьціяніны і 35 юдэяў[3]; 1861 год — 883 чал.; 1869 год — 432 чал.[4]; 1885 год — 604 чал.[5]; 1888 год — 883 чал. (445 муж. і 438 жан.)[6]; 1897 год — 777 чал., у тым ліку 543 юдэі
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 45 чал. у маёнтку Ражанцы, 504 чал. у мястэчку Старой Ражанцы, 135 чал. у Новай Ражанцы; 1919 год — 744 чал.; 1921 год — 734 чал. у мястэчку Ражанцы і 83 чал. у фальварку Ражанцы; 1933 год — 734 чал.[7]; 1939 год — 965 чал.; 1940 год — 918 чал.; 1999 год — 2,3 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 2280 чал.[9]; 2010 год — 1766 чал.

У Ражанцы працуюць базавая школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Савецкая вуліца Маставая вуліца (заходняя частка)
Шчучынская вуліца (усходняя частка)
Садовая вуліца Млынавая вуліца (паўночная частка)
Бяз назвы Рынак пляц

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVII ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 381.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX год — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). год — Ліда, 2008.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 248.
  6. ^ Krzywicki J. Różanka // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 854.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 249.
  8. ^ Мальцаў У. Ражанка // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 83.
  9. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. — Мн., 2001.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]