Перайсьці да зьместу

Пэтар Ірачак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэтар Ірачак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сакавіка 1986(1986-03-02)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2008—2012
2012
2012—2015
2015—2017
2016—2017
2017—2021
2021—2022
2022—2023
Сокалаў
Вікторыя Пльзень
Вольфсбург
Гамбург
Спарта Прага
Ябланец (арэнда)
Фастаў Зьлін
Просьцеёў
Фастаў 2
40 (2)
100 (12)
13 (2)
55 (2)
18 (0)
18 (1)
105 (6)
27 (0)
17 (0)
Зборныя
2011—2014 Чэхія 28 (3)

Пэ́тар І́рачак (па-чэску: Petr Jiráček; нарадзіўся 2 сакавіка 1986 году, Тухаржыцэ, Чэхаславаччына) — колішні чэскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера Пэтра пачалася ў моладзевай камандзе клюбу «Сокал» зь ягонага роднага гораду. Затым Ірачак стаў гульцом «Баніку» з Сакалова. Двойчы клюб аддаваў яго ў арэнду, у «Бульдоцы» й у «Славію». За моладзевы склад «Баніку» Пэтар выступаў на працягу дзесяці гадоў, а затым два гады гуляў у асноўнай камандзе. З 2008 па 2011 гады ён быў гульцом «Вікторыі» з Пльзені, у ейным складзе стаў чэмпіёнам Чэхіі.

У пачатку 2012 году гульца набыў нямецкі «Вольфсбург»[5], у складзе «ваўкоў» Ірачак дэбютаваў 21 студзеня, у сустрэчы 18 туру супраць «Кёльну». Пэтар выйшаў у стартавым складзе й на 80-й хвіліне саступіў месца Жозуэ. 10 лютага Ірачак упершыню вызначыўся за «Вольфсбург», забіўшы 2 галы ў браму «Фрайбургу».

Улетку 2012 году перабраўся ў іншы нямецкі клюб «Гамбург».

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Чэхіі Пэтар дэбютаваў 3 верасьня 2011 году ў адборачным матчы на ​​чэмпіянат Эўропы супраць зборнай Шатляндыі. Першы гол забіў праз 1,5 месяцы, паразіўшы браму зборнай Чарнагорыі.

«Вікторыя»:

  1. ^ а б в Petr Jirácek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г д Petr Jiráček // FBref (мн.)
  3. ^ а б в Petr Jiracek // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б Petr Jiracek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  5. ^ Чешский полузащитник Йирачек согласовал контракт с «Вольфсбургом». championat.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]