Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году | |
Спаборніцтва | Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе |
---|---|
Даты | 1 красавіка 2023 — 26 лістапада 2023 |
Колькасьць удзельнікаў | 17 |
Пераможца | Арсэнал Койданаў |
Найлепшы бамбардзір | Юры Клачкоў (Дняпро) — 22 галы |
← 2022 2024 → |
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году — 33-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў першай лізе, які праходзіў з 1 красавіка па 26 лістапада.
Лідэрства ў табліцы хутка захапіў койданаўскі «Арсэнал», які здабыў перамогі ў першых дзесяці турах і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. Некаторы час канкурэнцыю яму складаў гомельскі «Лякаматыў», аднак у верасьні 2023 года АБФФ патлумачыла, што клюб ня зможа прэтэндаваць на далучэньне да Найвышэйшай лігі[1]. Пасьля гэтага «чыгуначнікаў» у табліцы абышлі магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», якія згубілі шмат пунктаў у пачатку турніру. Змагаючыся за другі радок, яны ў выніку набралі роўную колькасьць пунктаў, аднак паводле дадатковых паказьнікаў (перавага ў асабістых сустрэчах) другім стаў «Дняпро», які такім чынам наўпрост кваліфікаваўся ў Найвышэйшую лігу, а паўночнікі мусілі гуляць стыкавыя матчы за выхад у элітны дывізіён.
Склад удзельнікаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова плянавалася, што ў турніры возьмуць удзел 16 камандаў, бо ў параўнаньні з папярэднім сэзонам у найвышэйшую лігу падняліся наваполацкі «Нафтан», «Смаргонь», а з найвышэйшай лігі ў першую перайшлі койданаўскі «Арсэнал», «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро». Зь першай лігі ў другую аніхто ня выбыў, а з другой лігі ў першую плянавалася павышэньне трох клюбаў зь першых васьмі месцаў, каб павялічыць склад лігі з 13 да 16 камандаў.
28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб ёсьць сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[2]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[3]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[4]. 10 студзеня 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў «Макслайну» было вырашана, што клюб у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[5]. 2 сакавіка 2023 году «Макслайн» афіцыйна абвесьціў, што пераяжджае ў Віцебск[6].
Сярод першых васьмі клюбаў другой лігі паводле вынікаў сэзону 2022 году ў лістападзе 2022 году была праведзеная апытанка, згодна зь якой павысіцца былі гатовыя чатыры клюбы: «Ніва» з Доўбізна (1 месца), менскія «Крумкачы» (2 месца), мар’інагорская «Вікторыя» (4 месца) і «Жодзін-Паўднёвы» (5 месца)[7]. 6 студзеня 2023 году паводле вынікаў нарады клюбаў першай лігі ў АБФФ было вызначана, што да ліцэнзаваньня будуць дапушчаныя 18 клюбаў[8]. Клюбы пагадзіліся пашырыць лігу да 18 удзельнікаў, пры гэтым у выпадку адмовы некаторых каманд яна магла вярнуцца да схемы пры 16 удзельніках, таксама ў якасьці запасных варыянтаў раглядалася запрашэньне ахвочых клюбаў, якія саступілі ў 1/8 фіналу другой лігі — гомельскага «Паперпрама» і віцебскага «Вялеса-2020».
13 студзеня «Крумкачы» адмовіліся ад праходжаньня ліцэнзаваньня і ўдзелу ў першай лізе[9], 27 студзеня тое ж зрабіла «Вікторыя»[10]. 16 лютага «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзаваньня замест клюбаў, якія адмовіліся[11]. «Вялес-2020» жа ў выніку не пайшоў у першую лігу, такім чынам атрымалася 17 патэнцыйных удзельнікаў. 10 сакавіка паводле вынікаў паседжаньня камітэту па клюбным ліцэнзаваньні АБФФ усе яны атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у першай лізе ў сэзоне 2023 году[12].
6 сакавіка 2023 году была зацьверджаная схема ратацыі, то бок зь першай лігі ў найвышэйшую лігу наўпрост выходзяць дзьве найлепшыя каманды, а трэцяя каманда першай лігі згуляе пераходныя матчы з 14-й ��амандай найвышэйшай лігі. У сваю чаргу з найвышэйшай лігі наўпрост выбывае ў першую апошняя 15-я каманда. Выбывае зь першай лігі апошняя каманда, а з другой лігі ў першую павышаюцца тры клюбы[13]. Такім чынам, у сэзоне 2024 году плянуецца, што ўдзел у першай лізе возьмуць 18 дружынаў. 16 сакавіка 2023 году было зладжанае лёсаваньне Першай лігі[14].
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Арсэнал | 32 | 26 | 3 | 3 | 86-30 | 81 | Павышэньне ў Найвышэйшую лігу |
2 | Дняпро | 32 | 22 | 7 | 3 | 75-24 | 73 | |
3 | Віцебск | 32 | 23 | 4 | 5 | 68-22 | 73 | Плэй-оф за месца ў Найвышэйшай лізе |
4 | Лякаматыў | 32 | 19 | 5 | 8 | 55-40 | 62 | |
5 | Макслайн | 32 | 19 | 4 | 9 | 84-52 | 61 | |
6 | Баранавічы | 32 | 14 | 6 | 12 | 46-49 | 48 | |
7 | Жодзін-Паўднёвы | 32 | 13 | 7 | 12 | 62-52 | 46 | |
8 | Хваля | 32 | 12 | 7 | 13 | 41-49 | 43 | |
9 | Ніва | 32 | 12 | 5 | 15 | 53-66 | 41 | |
10 | Ліда | 32 | 12 | 5 | 15 | 44-48 | 41 | |
11 | Маладэчна | 32 | 11 | 8 | 13 | 51-56 | 41 | |
12 | Астравец | 32 | 10 | 9 | 13 | 54-62 | 39 | |
13 | Паперпрам | 32 | 10 | 8 | 14 | 45-62 | 38 | |
14 | Ворша | 32 | 8 | 7 | 17 | 50-62 | 31 | |
15 | Слонім-2017 | 32 | 5 | 7 | 20 | 26-63 | 22 | |
16 | Шахцёр Петрыкаў | 32 | 6 | 4 | 22 | 33-72 | 22 | |
17 | Асіпавічы | 32 | 1 | 2 | 29 | 21-85 | 5 | Паніжэньне ў Другую лігу |
Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:
- вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
- лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
- большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
- большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаспадары↓ \ Госьці→ | Арс | Асі | Аст | Бар | Віц | Вор | Дня | Жод | Лід | Ляк | Мак | Мал | Нів | Пап | Сло | Хва | Шах |
Арсэнал | 4:0 | 4:0 | 3:0 | 4:0 | 4:3 | 2:0 | 3:2 | 7:2 | 0:1 | 1:4 | 6:0 | 4:1 | 1:0 | 1:1 | 1:0 | 5:1 | |
Асіпавічы | 0:2 | 1:3 | 1:3 | 0:4 | 1:3 | 2:8 | 2:3 | 0:3 | 0:2 | 1:2 | 0:1 | 1:4 | 0:1 | 0:0 | 0:2 | 0:1 | |
Астравец | 2:4 | 2:4 | 0:1 | 1:2 | 4:4 | 0:0 | 0:3 | 1:0 | 0:2 | 2:5 | 1:1 | 1:1 | 2:1 | 1:0 | 1:4 | 3:1 | |
Баранавічы | 2:2 | 2:0 | 1:1 | 0:4 | 3:2 | 0:4 | 1:1 | 4:2 | 1:1 | 2:3 | 2:0 | 0:2 | 2:1 | 2:1 | 3:1 | 2:0 | |
Віцебск | 0:1 | 5:1 | 3:0 | 0:1 | 3:2 | 0:1 | 0:0 | 0:0 | 2:0 | 1:0 | 3:0 | 3:0 | 2:1 | 4:1 | 3:0 | 2:1 | |
Ворша | 1:2 | 3:0 | 0:1 | 1:0 | 2:3 | 1:1 | 2:5 | 0:3 | 0:3 | 2:1 | 1:2 | 1:1 | 2:2 | 1:2 | 0:1 | 3:2 | |
Дняпро | 2:0 | 1:0 | 2:2 | 1:0 | 0:0 | 3:1 | 0:1 | 2:1 | 1:1 | 2:1 | 3:0 | 2:1 | 5:0 | 3:1 | 3:0 | 6:1 | |
Жодзін-Паўднёвы | 0:2 | 2:0 | 3:3 | 2:2 | 1:2 | 1:1 | 0:4 | 1:2 | 2:3 | 4:1 | 5:1 | 4:1 | 2:3 | 1:0 | 0:0 | 3:0 | |
Ліда | 1:2 | 4:1 | 4:0 | 0:1 | 1:2 | 0:0 | 0:3 | 1:2 | 0:0 | 3:2 | 0:3 | 0:1 | 4:1 | 2:2 | 1:1 | 3:1 | |
Лякаматыў | 1:3 | 2:0 | 2:1 | 3:1 | 2:0 | 1:2 | 0:3 | 2:1 | 3:0 | 4:1 | 2:2 | 3:4 | 4:0 | 1:0 | 1:0 | 2:0 | |
Макслайн | 2:2 | 2:1 | 3:1 | 5:0 | 0:4 | 0:2 | 5:2 | 2:2 | 1:0 | 4:0 | 4:2 | 6:3 | 2:0 | 5:1 | 1:1 | 0:2 | |
Маладэчна | 1:3 | 3:0 | 1:2 | 2:1 | 0:0 | 1:3 | 0:0 | 5:1 | 2:3 | 5:0 | 2:3 | 1:2 | 4:0 | 1:0 | 2:1 | 2:1 | |
Ніва | 0:3 | 3:1 | 1:1 | 4:3 | 1:2 | 3:1 | 3:4 | 1:2 | 1:2 | 1:1 | 0:5 | 1:1 | 0:4 | 1:0 | 5:2 | 1:3 | |
Паперпрам | 1:2 | 3:1 | 0:7 | 0:2 | 0:1 | 2:2 | 1:1 | 3:2 | 2:0 | 0:2 | 2:2 | 2:0 | 3:2 | 3:3 | 0:0 | 2:1 | |
Слонім-2017 | 1:5 | 4:1 | 0:5 | 0:3 | 0:3 | 2:1 | 0:5 | 2:0 | 0:1 | 1:2 | 0:5 | 1:1 | 0:1 | 2:2 | 0:0 | 0:1 | |
Хваля | 1:2 | 2:1 | 2:2 | 1:0 | 0:4 | 3:2 | 0:2 | 2:1 | 2:0 | 4:2 | 2:4 | 2:2 | 1:0 | 1:4 | 1:0 | 3:0 | |
Шахцёр Петрыкаў | 0:1 | 1:1 | 2:4 | 1:1 | 1:6 | 2:1 | 0:1 | 1:5 | 0:1 | 1:2 | 1:3 | 3:3 | 1:3 | 1:1 | 0:1 | 2:1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гомельский "Локомотив" точно не выступит в следующем сезоне высшей лиги (рас.)
- ^ "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ https://football.by/news/172461 (рас.) Праверана 2023-03-25 г.
- ^ "Нива", "Крумкачы", "Виктория" и "Жодино-Южное" хотят идти в первую лигу (рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
- ^ В лицензировании для участия в первой лиге в сезоне примут участие 18 клубов (рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
- ^ "Крумкачы" отказались от прохождения лицензирования для первой лиги (рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
- ^ Футбол. "Виктория" из Марьиной Горки останется во второй лиге. Власти города не нашли финансов для участия в Д2 (рас.) pressball.by Праверана 2023-01-27 г.
- ^ "Бумпром" допущен к лицензированию для участников первой лиги (рас.) football.by Праверана 2023-03-25 г.
- ^ Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (рас.) pressball.by Праверана 2023-03-25 г.
- ^ БФФ утвердила механизм ротации на 2023 год между высшей и первой, а также между первой и второй лигами (рас.) Праверана 2023-03-25 г.
- ^ Впервые 17. Прошла жеребьевка первой лиги (+ полный календарь) (рас.) Праверана 2023-03-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на Football.by (рас.)