Перайсьці да зьместу

Пагоннае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагоннае
трансьліт. Pahonnaje
Дата заснаваньня: перад 1526 годам
Былая назва: Пагоны, Пагонная
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Стралічаўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254848101
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°37′5″ пн. ш. 29°57′29″ у. д. / 51.61806° пн. ш. 29.95806° у. д. / 51.61806; 29.95806Каардынаты: 51°37′5″ пн. ш. 29°57′29″ у. д. / 51.61806° пн. ш. 29.95806° у. д. / 51.61806; 29.95806
Пагоннае на мапе Беларусі ±
Пагоннае
Пагоннае
Пагоннае
Пагоннае
Пагоннае
Пагоннае

Пагоннае[1] — былая вёска ў Беларусі. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзілася за 48 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Даўляды — Хвойнікі; на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр. Сучасны выгляд.

Найранейшую згадку пра паселішча[a] ўтрымлівае памятны запіс 1526 году ігумена Сьвята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве Макарыя – «купилъ есми у Марка [папраўдзе: Макара] Орменина Киевского две службе, у-въ Оревицкой волости[b] Лысковщину а Погоны[c], дани идетъ: чотыри кади меду, а осмьдесятъ грошеи серебра, бочка рыбы; а далъ есми за тое 5 копъ грошеи и сорокъ ��опъ грошеи Литовское личбы». І ў пацьвярджальнай грамаце манастыру караля Жыгімонта Старога, датаванай 30 днём сьнежня 1543 году, сказана: «Били намъ чоломъ игуменъ Филаретъ зо всими чер��цы манастыря святого Михаила Золотоверхого, у Киеве, и поведили передъ нами, ижъ которыи две службе людей, на Припяти, у Воревичохъ, на имя Лысковщину и Погонную купилъ игуменъ святого Михаила небожчикъ Макарей за сто копъ грошеи Литовское монеты у толмача нашого Макара Орменина...». Ігумену і чарняцам спатрэбіўся адмысловы каралеўскі ліст, бо хутка пасьля набыцьця прывілей на ўладаньне і прадажныя лісты ваявода кіеўскі Андрэй Неміровіч «до скарбу своего взялъ», а прызначаны пазьней ігумен Падапрысьвет «мешкавши съ полгода у манастыри, и утекъ прочь, и великие шкоды церкви Божьи починилъ, и тыи листы зъ собою побралъ, або ихъ неведомо где поделъ». Дзякуючы сведчаньню спраўцы ваяводзтва Кіеўскага Андрэя Сангушкавіча і кіеўскіх зямянаў, неаднаразова бачыўшых арыгіналы дакумэнтаў, кароль пацьвердзіў манастыру яго права на валоданьне службамі Лыскаўшчынай і Пагоннай[3].

Аднак, 10 жніўня 1544 году ваявода кіеўскі князь Януш Гальшанскі вымушаны быў асобным дэкрэтам пацьведзіць выключнае права ігумена Філарэта і чарняцоў на валоданьне згаданымі службамі. Зяць талмача Макара Івашкавіча, дзесятнік роты кіеўскай Лаўрын, адмаўляючы продаж цесьцем-нябожчыкам Лыскаўшчыны і Пагоннага манастыру, «моцно кгвалтом побрал» зь іх даніну мядовую на ўласны пажытак. Сьцьвярджаў, нібы мае права рабіць тое і надалей. Але ваявода, сабраўшы аргумэнты бакоў, «дали были есмо то на вырок всих их листи панов рад гспдрских Великого князства Литовского». Паны радныя «игумена михайловского Филарета правост знашли, а Лаврина винного и тое имене, вышей реченное, к манастыру Свтго Михайла Золотоверхого вечне держати присудили»[4].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Пагоннае з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[5].

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб Hołobok роду Барэцкіх мітрапаліта Іова.

4 чэрвеня 1570 году каралём Жыгімонтам Аўгустам выдадзена чарговая пацьвярджальная грамата Міхайлаўскаму манастыру: «...ижъ две службы людей на Припяти у въ Оревичахъ на имя Лысковщину и Погонную, то есть вышеймененое селищо и землицу[d] у волости Сороцкой игуменъ святого Михаила Золотоверхого, небожчикъ Макарей, купилъ…»[7].

На 1628 год вёскі Ліскоўшчына (Liszkowsczyzna) і Пагоннае (Pohorne) манастыра Сьвятога Міхаіла Залатаверхага ў асобе яго дазорцы і ігумена, мітрапаліта кіеўскага і ўсёй Русі Іова Барэцкага, як і раней, мелі кожная 2 дымы, зь якіх выплачвалася па 3 злотыя[8]. 29 лістапада 1646 году кароль Уладыслаў Ваза на вальным сойме пацьвердзіў манастыру граматы Жыгімонта Старога 1516 і 1543 гадоў, адпаведна на «sieliszcze Łynkowszczyznę i ziemicę Nagonną» і «dwie służby ludzi… na imie Łyńkowszczyżnę i Pohonną»[9]. Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году, з 5 дымоў вёскі Пагоннае (Podhonne) манастыра Сьвятога Міхаіла ў Кіеве мусіла выплачвацца 3 злотых [10]. 12 сакавіка 1685 году кароль Ян Сабескі сваім прывілеем забараніў усім войскам спыняцца на пастой у добрах духоўных, сярод якіх «Моłoczki, Pohonoie, Łyski… w wojewodztwie Kijowskim, powiecie Owruckim, za rzeką Prypiecią pod Brahyniem leżące[e]»[11]. Згадана Пагоннае ў рэестры рэвізіі 1686 году палескіх вёсак, прыналежных Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі пры прыняцьці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкага[12]. 30 сакавіка 1688 году кароль Ян выдаў прывілей, паводле якога вёскі Малочкі, Рудка і Пагоннае, раней прыналежныя Міхайлаўскаму манастыру, аддаваліся «на вечныя часы» (пры ўмове нясеньня вайсковай службы) шляхцічу Стэфану Крыніцкаму. Згодна з умовамі «вечнага міру» (1686) паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй, левабярэжная Украіна і Кіеў заставаліся за апошняй, і Крыніцы, дзедзічны маёнтак С. Крыніцкага, дасталіся Міхайлаўскаму манастыру. Манарх і кампэнсаваў шляхцічу яго страту падараваньнем былых манастырскіх вёсак[13]. Але папярэднія пасэсары епіскап львоўскі Іосіф Шумлянскі, адміністратар Кіева-Пячэрскай архімандрыі, і брат яго Самуіл Шумлянскі, чашнік падольскі, не сьпяшаліся ад іх адступацца. Таму, калі Ст. Крыніцкі з панамі шляхтай Аляксандрам Казінскім, Янам Грыўскім і чэлядзю 12 чэрвеня заехалі ў падараваныя каралём вёскі[f] і па-гаспадарску ў тых сялянаў, якіх не разагналі адразу, забралі збожжа, спустошылі борці, даніну і чынш, належныя епіскапу прыўласьнілі, староста Беласароцкай воласьці Ян Пэнскі 19 жніўня 1688 году, ад імя епіскапа і чашніка Шумлянскіх, падаў скаргу ў Оўруцкі гродзкі суд[14].

11 чэрвеня 1706 году оўруцкі гродзкі рэгент Даніэль Ляўкоўскі падаў скаргу ў суд на кіеўскага падчашага Крыштафа Манецкага. Апошні, трымаючы ў пасэсіі Шэпеліцкі маёнтак, у складзе якога былі і Пагоннае з Малочкамі і Дронькамі, аддаў яго Ляўкоўскаму ў трохгадовую (ад сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля 1705 г.) арэнду за немалую суму – 4047 злотых у талерах бітых і ў чырвоных злотых. Але надалей сам Манецкі, яго слугі і чэлядзь, таксама і сужэнцы Пясецкія ўсяляк перашкаджалі Ляўкоўскаму атрымліваць з той арэнднай пасэсіі належныя прыбыткі. А яшчэ і палкоўнікі Стэфан Трашчынскі і Герцык, сотнік Дайнэка з сваімі казакамі, ідучы з-за Дняпра да Літвы, вялікія шкоды пачынілі ў добрах падаўца скаргі[15]. 16 днём чэрвеня 1707 году датаваная скарга падчашага Крыштафа Манецкага на кіраўніка маёнткаў берасьцейскага харунжага князя Дамініка Шуйскага Зыгмунта Шукшту за зьбіцьцё ім разам з падданымі князя сялянаў падаўца скаргі, рабаўніцтва іх маёмасьці, патраву палёў, захоп паташу і інш. у сёлах Пагоннае, Малочкі і Дронькі на рацэ Прыпяці, нарэшце, за наезд узброенага адзьдзелу ў 500 чалавек зь сялянаў, стральцоў і казакоў Д. Шуйскага на сяло Варахобавічы, за зьбіцьцё і параненьне казака і слуг пацярпелага, за намер забіць яго самога[16]. 11 студзеня 1723 году актыкаваны застаўны запіс кіеўскага падчашага Крыштафа Манецкага мельніцкаму войскаму Аляксандру Бандынэлі на тры сяла маёнтку Шэпелічы – Малочкі, Дронькі і (пустое ��елішча) Пагоннае[17].

На 1734 год вёска Пагоннае (Pohonne) знаходзілася ў пасэсіі ў Кімбараўскага кляштару айцоў-цыстэрцыянаў[18].

У 1754 годзе з 6 двароў вёскі Пагоннае выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 27 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 3 злотых і 18 грошаў[19]. 11 жніўня 1756 году ў кнігах Оўруцкага гродзкага суда актыкаваны запіс аб уводзе абата мясцовых базылянаў Андрэя Бянецкага ў валоданьне добрамі Шэпелічы Старыя і Новыя, Пагоннае, Малочкі, Дронькі і інш.[20].

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фальварак і вёска Пагоннае (Пагонка) на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пагоннае апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[21]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Пагоннае належала Оўруцкаму абацтву базылянаў у асобе іх галавы Юзафа Ахоцкага[22].

У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах Паганянскага казённага маёнтку была ўтворана воласьць[g] з управай, згаданая ў 1848 годзе. Насельніцтва — 208 дзяржаўных сялянаў, 2 вольных чалавекі, 5 пасяленцаў «разного звания»[23]. На 1850 год у Пагонным 16 двароў, 123 жыхары, вёска — уласнасьць казны[2]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 116 жыхароў Пагоннага зь ліку казённых сялянаў абодвух полаў былі прыхаджанамі царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Аравічах[24].

У парэформавы пэрыяд вёска належала да Дзёрнавіцкай воласьці. У 1866 годзе дзеля выхаваньня тутэйшых дзяцей, а разам і іх бацькоў у духу вернасьці расейскай манархіі, у Пагонным адкрыта народная вучэльня[25]. На пачатак 1870 году ў вёсцы — 58 мужчынскіх душ зь ліку былых дзяржаўных сялянаў, прыпісаных да сельскага таварыства[26]. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, Пагоннае заставалася ў прыходзе Аравіцкай царквы[27]. У 1886 годзе ў вёсцы 23 двары, 174 жыхары, школа[28]. У 1889 годзе надворны саветнік Міхаіл Васільеў Яльніцкі меў у Пагонным 123 дзесяціны ўгодзьдзяў[h][29].

Згодна зь перапісам 1897 году, у Пагонным было 47 двароў з 290 жыхарамі, дзейнічалі народная вучэльня, у якой на 1906/1907 год навучаліся 26 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі, хлебазапасны магазын[2]. У 1909 годзе паселішча налічвала 64 двары, 333 жыхары[30].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пагоннае ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[31].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Радзін і Пагоннае на мапе гэнштабу РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Пагоннае — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Аравіцкага сельсавету. З 20 лютага 1938 году вёска ў складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Пагонным было 80 двароў, 256 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў[32]. 89 жыхароў зь вёсак саўгаса «Перамога сацыялізму» загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе.

З 8 студзеня 1954 году Пагоннае — у складзе Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году, у вёсцы было 1322 жыхары. У 1976 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлку Баравіца. Цэнтар саўгасу «Перамога сацыялізму». Дзейнічалі лесапільня, млын, механічная майстэрня, павільён раённага камбінату бытавога абслугоўваньня, сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, лякарня, адзьдзяленьне сувязі, сталовая, 3 крамы[2].

8 студзеня 1987 году тэрыторыя былога Аравіцкага сельсавету далучана да Стралічаўскага сельсавету[33].

Плян Пагоннага складаецца з 6 паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.[34].

  1. ^ Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2].
  2. ^ Воласьць тая, пэўна, — Беласароцкая, бо Аравіцкай ніколі не існавала.
  3. ^ 1 службу складалі 2 двары і болей, а значыць у Лыскаўшчыне і Пагонах было, прынамсі ня менш, як 4 двары.
  4. ^ У дакумэнце дзіўным чынам спалучаныя «селищо и землица» зь дзьвюма службамі. Пра першыя вялося ў лісьце караля Жыгімонта Старога, датаваным яшчэ 14 днём траўня 1516 году[6]:
    ......Бил нам чолом арменин киевскии, толмач н(а)шь татарскии Макар Ивашкович и поведил перед нами, што мы перво сег(о) дали были ему землю пустовскую у Киевском повете в Белосороцкои волости на имя Лемешовщину, и пан воевода киевскии, пан Андреи Немирович, доведавши ся тог(о), иж тая земля шкодно отдати от замку н(а)шог(о), и против тог(о) дал ему в тои же волости Белосороцкои селище на имя Лынсковщину а землицу нагонную, со всим с тым, што здавна к тому прислухало, и листъ пана Андреев Немировича на то перед нами вказывал, и бил нам чолом, абыхмо ему тое селищо и землицу потвердили н(а)шим листом на вечность. Ино мы, з ласки н(а)шое… для его к нам верное службы, которую ж он нам заслуговал пилне ездячи до Орды частокрот в делех н(а)ших и земских и на его чоломбите то вчинили: тое селищо Лысковщину и землицу нагонную с пашными землями, и з сеножатми, и з лесы, и з бортною землею, и с озеры, и з реками, и з езы, и з ловы звериными и пташными, и со всим с тым, што к тому с стародавна прислухало, потвержаем сим на(ш)им листом вечно ему самому и его жоне, и их детем и напотом будучим их щадком. А он мает нам с тог(о) земскую службу служити...
    Але ў 1526 і 1543 гадох ужо размова — пра дзьве службы. Гэткі вось анахранізм трапіў да тэксту позьняга ліста караля Жыгімонта Аўгуста.
  5. ^ Арыенціры даўніх часоў. Ад тых вёсак да Брагіна больш за паўсотню кілямэтраў.
  6. ^ Тут, акрамя згаданых у каралеўскім прывілеі, названыя яшчэ і Дронкі (Дронькі).
  7. ^ Ня варта блытаць з валасьцямі — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе павету — парэформавага часу.
  8. ^ У энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі» непісьменна сьцьвярджаецца, нібы Пагоннае ўваходзіла «ў склад аднаймённага маёнтка памешчыка Яльніцкага»[2], без увагі на тое, што пэрыяд — парэформавы, а раней вёска была казённай, яшчэ раней манастырскай.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 452—453
  3. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506 – 1544). – С.-Петербург, 1848. №. 140, 228
  4. ^ Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві ХVІ-ХVІІІ ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського (далей: Документальна спадщина.). — Київ, 2011. № 288
  5. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  6. ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 9 (1511–1518). — Vilnius: Žara, 2002 [2004]. № 204
  7. ^ Акты, относящиеся к Южной и Западной России. Т. 1 (1361– 1598). – С.-Петербург, 1863. № 156
  8. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 382
  9. ^ Документальна спадщина. – № 24
  10. ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. – С. 497
  11. ^ Документальна спадщина. — № 28
  12. ^ Описание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Опісаніе архіва). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 986
  13. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). – Киев, 1871. С. 78 – 80
  14. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 10. – Киев, 1904. С. 364 – 365
  15. ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679–1716). – Киев, 1868. С. 689–695
  16. ^ Описи актовых книг Киевского центрального архива (далей: ОАК). – № 26 / Сост. А. Т. Белоусов – Киев: Университетская типография, 1881. С. 9
  17. ^ ОАК. – № 37 / Сост. Е. П. Дьяковский – Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1906. С. 48
  18. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286
  19. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178
  20. ^ Описание архива. Т. 2. 1701–1839. – С.-Петербург, 1907. № 1671
  21. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  22. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  23. ^ Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. С. 5, 7
  24. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 677
  25. ^ Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Хойнiцкага раёна / Рэд. кал. М. А. Ткачоў [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн iмя Петруся Броўкi, 1993. С. 32
  26. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
  27. ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 463 — 464; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 115
  28. ^ Волости и важнейшие селения Европейской России. — С.-Петербург, 1886. Вып. 5. С. 112
  29. ^ Список зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. – Минск, 1889. С. 368
  30. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 155
  31. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  32. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 502
  33. ^ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  34. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.