Перайсьці да зьместу

Павал Лёгкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Лёгкі
Дата нараджэньня 30 траўня 1972(1972-05-30) (52 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык, дыплямат, вайсковец, журналіст
Узнагароды

Павал Мікалаевіч Лёгкі (нар. 30 траўня 1972, Баранавічы, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч і дыплямат рэжыму Лукашэнкі.

Нарадзіўся 30 мая 1972 году ў Баранавічах Берасьцейскай вобласьці. Маці паходзіць зь вёскі Нач Ганцавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці, бацька — з Магілёўшчыны[1]. У вёсцы Нач жылі ягоныя дзед з бабкай, усе школьныя вакацыі ён праводзіў на вёсцы[2].

У 1989—1992 гадох быў курсантам Данецкай вышэйшай вайскова-палітычнай вучэльні інжынэрных войскаў і войскаў сувязі, у 1992—1993 гадох — курсантам Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні, якую скончыў у 1993 годзе.

З чэрвеня па лістапад 1993 году быў камандзірам узводу вучэбнага цэнтру Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні. У 1993—1998 гадох зьяўляўся навуковым супрацоўнікам вайскова-навуковых падразьдзяленьняў Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні й Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2000 гадох працаваў карэспандэнтам, у 2000—2002 гадох — начальнікам-рэдактарам аддзелу рэдакцыі часопіса «Армія» Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2003 гадох працаваў аглядальнікам службы навінаў Агульнанацыянальнае тэлебачаньне.

У 2003—2012 гадох узначальваў прэс-службу прэзыдэнта Беларусі. На пасадзе, быў адным са сьпікераў рэжыму Лукашэнкі падчас разгону буйных пратэстаў беларускай дэмакратычнай апазыцыі(be) пасьля супярэчлівых прэзыдэнцкіх выбараў 2006 годуДжынсавая рэвалюцыя») і 2010 году (Плошча 2010 і «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку»).

У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

З 22 кастрычніка 2012 году[3] па 9 студзеня 2018 году[4] працаваў дарадцам-пасланьнікам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі, дзе адказ��аў за інфармацыйнае забесьпячэньне беларускай амбасады ў Маскве[5].

Ад 9 студзеня[4] па травень 2018 году працаваў намесьнікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З траўня 2018 году да 1 сьнежня 2020 году[6] працаваў першым намесьнікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Звольнены ў сувязі з пераводам на іншую працу[7].

1 сьнежня 2020 году прызначаны дарадцам-пасланьнікам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі[6].

Жонка Алена й два сыны (старэйшы — студэнт, малодшы — школьнік)[1].

  • Ганаровая грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (2020)

Санкцыі ЭЗ і іншых краінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2020 году Латвія[8] й Эстонія[9] ўнесьлі Лёгкага ў свае санкцыйныя сьпісы: Латвія прызначыла Лёгкага persona non grata, а Эстонія наклала пяцігадовую забарону на ўезд.

17 сьнежня 2020 году Лёгкі быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Лёгкага падчас яго працы першым намесьнікам міністра інфармацыі адказным за «рашэньне Міністэрства інфармацыі спыніць доступ да незалежных сайтаў і абмежаваць доступ у Інтэрнэт у Беларусі(be) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, мірных дэманстрантаў і журналістаў»[10]. 26 студзеня 2021 году да санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[11].

Акрамя таго, Лёгкага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Швайцарыя[13][14].

  1. ^ а б Павел Легкий: «На этой земле складывалась история моей семьи, эти места — часть и меня» (рас.) Архіўная копія ад 31 кастрычніка 2020 г.
  2. ^ Первый замминистра информации Павел Легкий рассказал, что его роднит с Ганцевичским районом (рас.). Ганцавіцкі час (31 студзеня 2020).
  3. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 октября 2012 года № 957 «О назначении П. Н. Легкого»(недаступная спасылка)
  4. ^ а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 года № 11 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага і Н. А. Кісляковай» Архіўная копія
  5. ^ Павел Легкий назначен замминистра информации Беларуси (рас.). Российская газета (10 студзеня 2018).
  6. ^ а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2020 года № 685 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага»
  7. ^ Прищепчик, О. (2 сьнежня 2020) Павел Легкий освобожден от должности первого заместителя министра информации (рас.). Агентство «Минск-Новости».
  8. ^ Foreign Minister Edgars Rinkēvičs places 101 Belarusian officials on persona non grata list. Міністэрства замежных справаў Латвіі(uk) (25 верасьня 2020). Архіўная копія
  9. ^ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus. Міністэрства замежных справаў Эстоніі(uk) (1 кастрычніка 2020).
  10. ^ Council implementing regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  11. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасьня 2021 г.
  12. ^ Consolidated list of financial sanctions targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  13. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (7 ліпеня 2021) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 10 ліпеня 2021 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2021 г.
  14. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (7 ліпеня 2021). Праверана 10 ліпеня 2021 г. Архіўная копія ад 7 ліпеня 2021 г.