Назвы Беларусі
Выгляд
Беларусь у розныя часы мела розныя назвы. У гэтым артыкуле пералічваюцца розныя назвы Беларусі, як (сама)называлася тэрыторыя, якую займае сучасная краіна Беларусь і землі, дзе жывуць беларусы.
Афіцыйныя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Полацкае княства, Тураўскае княства
- Вялікае Княства Літоўскае, Літва, Вялікалітва (глядзіце Літва старажытная)
- Рэч Паспалітая. Ад 1569 году, калі склалі Люблінскую унію.
- Паўночна-Заходні край (рас. Северно-западный край). Ад 1840 году, калі маскоўскі гаспадар Мікалай I забараніў іншыя назвы.
- Беларуская Народная Рэспубліка, БНР. Абвешчаная 25 сакавіка 1918 году.
- Літоўска-Беларуская ССР, Літбел.
- Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Кастрычнік 1920 году — сакавік 1922 году.
- Сярэдняя Літва. Ад 1 студзеня 1919 да 1922 году
- Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, БССР. Ад 1922 да 1991 году
- Рэспубліка Беларусь, Беларусь. Сучасная назва. Ад 1991 году, калі краіна здабыла незалежнасьць па распадзе СССР.
Неафіцыйныя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белая Русь — пачаткова штучная геаграфічная назва, ужываная пераважна ў заходнеэўрапейскім навуковым асяродзьдзі ў дачыненьні да розных рэгіёнаў Усходняй Эўропы. З XIX стагодзьдзя прынятая як назва беларускіх земляў. Дала сучасную форму назвы: Беларусь.
- Крывія, Крыўя, Крывіччына — ад назвы аднаго з плямёнаў, што насялялі землі Беларусі: крывічы.
- Вэнэдыя
- Сарматыя
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пазьняк З. Беларусь-Літва, Беларуская Салідарнасьць, 27 сьнежня 2016 г.
- Сьпіс назваў Беларусі на іншых мовах: HTML, PDF, JPEG, PNG