Міхал Казімер Агінскі
Міхал Казімер Агінскі. С. Чаховіч, XVIII ст. | ||||
Герб Агінскі | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | не раней за 1728 і не пазьней за 1730[1] | |||
Памёр | 31 траўня 1800[1][2][3] Варшава | |||
Пахаваны | ||||
Род | Агінскія | |||
Бацькі | Юзэф Тадэвуш Агінскі Ганна зь Вішнявецкіх | |||
Жонка | Аляксандра з Чартарыйскіх | |||
Дзейнасьць | дыплямат, кампазытар, энцыкляпэдыст, палітык | |||
Рэгаліі | ||||
|
Міхал Казімер Агінскі (1730[4] — 31 траўня 1800, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага[4] і Рэчы Паспалітай[5]; кампазытар, паэт і мэцэнат. Чашнік вялікі (1744—1748), генэрал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага і пісар польны (1748—1764), ваявода віленскі (1764—1768), гетман вялікі (1768—1793).
Быў старостам слонімскім. Кавалер ордэнаў Сьвятога Станіслава (1765 год)[6], Белага Арла, расейскіх Андрэя Першазваннага і Аляксандра Неўскага, прускага Чорнага Арла[7].
Міхал Казімер Агінскі — ініцыятар і фундатар будаваньня Агінскага каналу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходжаньне і юнацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З старэйшай княскай лініі роду Агінскіх: ягоны бацька, Юзэф, быў ваяводам троцкім; маці, Ганна, — з роду магнатаў Вішнявецкіх.
Рана страціў бацьку, спачатку гадаваўся пад апякунствам дзеда — гетмана Вішнявецкага, пазьней пад наглядам віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага, і, урэшце, канцлерам Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім. Вядома, што ён вывучаў музыку і жывапіс, меў здольнасьці да мастацтва. Пазьней талент Агінскага ўхваліць у сваіх мэмуарах францускі літаратар і энцыкляпэдыст Дэні Дыдро[5] і папросіць яго напісаць артыкул «Арфа» для францускай «Энцыкляпэдыі».
Дзяржаўная служба і эміграцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1744 годзе атрымаў урад чашніка вялікага, у 1748 годзе — пісара польнага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы ад Пінскага (1746 год[8]) і Старадубскага паветаў (1748 год[9]). У 1748—1764 гадох быў генэрал-маёрам войска Вялікага Княства Літоўскага.
У 1754—1761 гадох знаходзіўся ў Францыі, служыў у войску. Ажаніўся з дачкою канцлера вялікага літоўскага Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага Аляксандрай, атрымаў Слонімскую эканомію. Жыў у Пецярбургу, разглядаўся як адзін з кандыдатаў на сталец Рэчы Паспалітай.
У 1764 годзе атрымаў урад выяводы віленскага і стаў адным з кандыдатаў на сталец ад Расейскай імпэрыі. Быў сябрам Вайсковай Камісіі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 годзе. Браў удзел у Радамскай канфэдэрацыі (1767 год)[10].
У 1768 годзе стаў вялікім гетманам літоўскім. У 1771 годзе перайшоў на бок Барскай канфэдэрацыі, аднак пацярпеў паразу ад Суворава ў бітве пад Сталовічамі. Эміграваў, жыў у Вене і Парыжы. Тамака здабыў сабе вядомасьць як музыка.
Вяртаньне з эміграцыі. Жыцьцё ў Слоніме
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1775 годзе атрымаў амністыю і вярнуўся ў Слонім, дзе заснаваў шэраг мануфактураў, друкарню, тэатар, капэлу, балетную школу[4] і знакаміты Агінскі канал, які злучаў басэйны Балтыйскага і Чорнага мораў. Праз палескія балоты намаганьнямі князя былі адноўленыя пракладзеныя раней два гасьцінцы, што злучылі Пінск з Слонімам і Валыньню. Адчыненая балетная школа мела назву «Дэпартамент балетных дзяцей», у якой акрамя танцаў вучылі чытаньню і пісьму дзяцей прыгонных сялянаў[5]. Для свайго тэатра гетман уласнаручна напісаў чатыры опэры.
У 1781 годзе атрымаў прызначэньне на намесьніка Літоўскай правінцыі.
Паўторная эміграцыя і сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1782 годзе зноў выехаў за мяжу, быў у Бэрліне, Брусэлі, Амстэрдаме, потым у Ангельшчыне. Прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, каб вярнуць канфіскаваныя маёнткі ў Расейскай імпэрыі.
У часе Чатырохгадовага Сойму далучыўся да патрыятычных колаў. Аднак у 1791 годзе перадаў амаль усе свае маёнткі далёкаму сваяку Міхалу Клеафасу Агінскаму з умовай, што той выплаціць ягоныя пазыкі, і адыйшоў ад палітычнай дзейнасьці.
Па скасаваньні Канстытуцыі 3 траўня адмовіўся ад гетманскай булавы, выехаў у Вену. У часе паўстаньня Касьцюшкі знаходзіўся ў Вільні. У 1795 годзе прысягнуў на вернасьць Кацярыне II. Будучы цяжка хворым, па-ранейшаму займаўся музыкай і наладзіў сяброўства з Францам Ёзэфам Гайднам. У канцы 1795 году пераехаў у Варшаву, дзе і памёр[4][11].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выявіў здольнасьці музыкі-віртуоза, аўтар палянэзаў, опэраў і песень на ўласныя вершы. Пад псэўданімам «Słonimski»[12] напісаў шэраг літаратурных твораў. Для ўласнага тэатру ў Слоніме напісаў опэры «Цыганы», «Елісейскія палі», «Сілы сьвету», «Становішча станаў». Выдатна выконваў на розных інструмэнтах свае скрыпічныя і іншыя музычныя творы, за што сярод сучасьнікаў атрымаў мянушку «гетман-клярнэт»[5].
Выдаў паэтычныя зборнікі «Кніжка ў вялікую актаву» (польск. Xiążka in Octavo majori; Львоў, 1781 год), «Гістарычныя і маральныя аповесьці» (польск. Powieści historyczne i moralne; Варшава, 1782 год), «Байкі і ня-байкі» (польск. Bayki i niebayki; Варшава, 1788 год).
Як мэцэнат зрабіў багатыя ахвяраваньні для кляштару і касьцёла ў Сьмілавічах, а таксама заснаваў дабрачынны фонд для студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Г. Лісеўская, 1755 г.
-
Г. Лісеўская, 1755 г.
-
Невядомы мастак, 1757—1761 гг.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Ю. Пічман, 1790—1792 гг.
-
А. Каўфман, па 1791 г.
-
Копія партрэта, прыпісанага А. Каўфман, па 1791 г.
-
A. Romanet, каля 1800 г.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Міхала Казімера Агінскага носіць вуліца ў Слоніме.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б ОГИНЬСКИЕ // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 153.
- ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 315.
- ^ а б в г Грыцкевіч А. Агінскі Міхал Казімір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 201.
- ^ а б в г 275 год з дня нараджэння Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кампазітара, паэта, мецэната. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 31 сьнежня 2010 г.
- ^ Dunin-Wilczyński Z. Order Świętego Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 177.
- ^ Męclewska М. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008. S. 185.
- ^ Dyaryusze sejmowe z wieku XVIII. T. II. Dyaryusz sejmu z r. 1746. Diaria comitiorum Poloniae saeculi. XVIII. — Warszawa: wydał Władysław Konopczyński, 1912. S. 241.
- ^ Dyaryusze sejmowe z wieku XVIII. T.I. Dyaryusz sejmu z r. 1748. Diaria comitiorum Poloniae saeculi XVIII i Diarium comitiorum anni 1748. — Warszawa: wydał Władysław Konopczyński, 1911. S. 304.
- ^ Korwin [Kossakowski] S. Trzeci Maj i Targowica. — Kraków, 1890. S. 226.
- ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 33—34.
- ^ Bentkowski F. Historya literatury polskiey: wystawiona w spisie dzieł drukiem ogłoszonych. Tom 1. — Warszawa, Wilno: 1814. S. 693.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / ��эд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вершы Міхала Казімера Агінскага на Kamunikat.org (пераклад Васіля Сёмухі)
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 31 траўня
- Памерлі ў 1800 годзе
- Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Гетманы вялікія літоўскія
- Ваяводы віленскія
- Агінскія
- Нарадзіліся ў 1730 годзе
- Сьвецкія сэнатары Рэчы Паспалітай
- Кандыдаты на выбарны трон Рэчы Паспалітай
- Пісары польныя літоўскія
- Чашнікі вялікія літоўскія
- Барскія канфэдэраты
- Удзельнікі Вялікага Сойму 1788—1792
- Кампазытары Рэчы Паспалітай
- Паэты Рэчы Паспалітай
- Літаратары Рэчы Паспалітай
- Польскія перакладчыкі
- Памерлі ў Варшаве
- Асобы Слоніму