Перайсьці да зьместу

Мікалай Самоцік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Самоцік
Дата нараджэньня 6 траўня 1921 (103 гады)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 верасьня 1983
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Сябра ў Беларускае грамадзка-культурнае таварыства
Узнагароды
крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы

Мікалай Самоцік (6 траўня 1921, в. Ляшукі, Гайнаўскі павет, Польшча17 верасьня 1983, Беласток, Польшча) — беларускі грамадзкі дзеяч у Польшчы.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Ляшукі, што на Гайнаўшчыне.

З 1946 па 1953 настаўнічаў у вёсцы Семяноўка. У 19541972 працаваў у Гайнаўцы, дзе ўзначальваў аддзел асьветы і культуры Павятовай рады нарадовай, быў сакратаром у Павятовым камітэце Польскай аб’яднанай работніцкае грамады, старшынём прэзідыуму Павятовай рады нарадовай.

Ад 1973 года да 1983 года быў старшынём Беларускага грамадзска-культурнага таварыства. Прадстаўляў БГКТ у Ваяводзкай радзе нарадовай. Быў узнагароджаны Афіцэрскім і Кавалерскім крыжам адраджэньня Польшчы, Крыжам заслугі, залатым знакам заслужаны для Беласточчыны.

Пахаваны на гарадзкіх могілках Беластока[1].

Пасьля сьмерці Мікалая Самоціка Віктар Швед прысьвяціў яму верш:

Паверыць цяжка, што Цябе ніколі
Больш не сустрэну, дарагі мой Коля
Ты рана свой жыцьця закончыў век.
І пагаворка нават ёсьць такая,
Што людзі добрыя раней ўміраюць,
А Ты ж быў вельмі добры чалавек.
З Табою, дружа мой, гадоў так многа
Супольнаю хадзілі мы дарогай,
Супольнымі ідэямі жылі.
На кожным кроку суму адгалоскі,
Сумуюць нашы гарады і вёскі,
Сумуюць намі сходжаны палі.
І да жыцьця Цябе ніхто ня верне,
Аднак Табой пасеянае зерне
На роднай ніве дасьць багаты плён.
У нашых сэрцах жыць Ты будзеш вечна,
«Мы ўсе ўзьяднаныя дружбай сардэчнай, —
Ты будзеш жыць у зьмесьце новых дзён».

Беларускі каляндар 1985 год[2]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]