Матарова
Матарова лац. Matarova | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Голацкі |
Насельніцтва: | 444 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222846 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′24″ пн. ш. 27°51′42″ у. д. / 53.74° пн. ш. 27.86167° у. д.Каардынаты: 53°44′24″ пн. ш. 27°51′42″ у. д. / 53.74° пн. ш. 27.86167° у. д. |
± Матарова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Матаро́ва[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Слоўсту. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 39 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, за 18 ад чыгуначнага прыпынкавага пункту Рудзенск (лінія Менск — Асіповічы), каля шашы Менск — ��абруйск (0,3 км).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Матэр (Mather, Matter) — імя германскага паходжаньня[2][3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1582 годзе як сяло і маёнтак Матарова Менскага павету Вялікага княства Літоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Матарова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У XIX — пачатку XX ст. сяло ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. На 1886 годзе была праваслаўная царква. Паводле перапісу 1897 году, дзеяла капліца, працавала школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазын. На пачатак ХХ ст. была царква і царкоўнапрыходская школа. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Матарова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Матарова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Па рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе навучалася 120 вучняў, з іх 49 дзяўчынак, працавала 2 настаўнікі. У 1933 годзе быў калгас «Краіна Саветаў».
З чэрвеня 1941 году да пачатку 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
У 1966 годзе далучаны Пасёлак торфапрадпрыемства «Сьцяг Саветаў».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1886 год — 47 двароў, 518 чалавек
- 1897 год — 117 двароў, 761 чалавек
- 1909 год — 963 чалавекі ў вёсцы Матарове і 20 чалавек у маёнтку Матарове[4]
- 1917 год — 151 двор, 972 чалавекі; маёнтак 1 двор, 2 чалавекі
- 2002 год — 180 двароў, 419 чалавек
- 2009 год — 444 чалавекі[5]
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць бібліятэка і клюб.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуюць базавая школа і дзіцячыя ясьлі-сад.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычны паслугі надае мэдычны пункт.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуюць сядзіба калгаса, мэханічныя майстэрні, пошта, ашчадная каса, 2 крамы і аптэка.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З раённым цэнтрам Матарова зьвязвае аўтобусны маршрут.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца (упамінаецца ў 1897 годзе)
- Царква (упамінаецца ў 1886 годзе)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1110.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 62.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 128.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі