Перайсьці да зьместу

Марыя Складоўская-Кюры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Складоўская-Кюры
па-француску: Marie Curie
па-польску: Maria Skłodowska-Curie
Дата нараджэньня 7 лістапада 1867(1867-11-07)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 ліпеня 1934(1934-07-04)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці aplastic anemia[d][4]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Парыскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык, хімік, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра радыяактыўнасьць[5], хімія[5] і фізыка[5]
Месца працы Парыскі ўнівэрсытэт
Вядомая як першаадкрывальніца палёна і рада, дасьледчык радыяактыўнасьці
Сябра ў Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d][6], Пецярбурская акадэмія навук[d], Акадэмія навук СССР[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук[6], Расейская акадэмія навук, Парыская мэдычная акадэмія[d], Польскае навуковае таварыства ў Львове[d][6], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Міжнародны камітэт па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці[d][7], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][6], Каралеўскае навуковае таварыства Чэхіі[d] і Commission on Isotopic Abundances and Atomic Weights[d]
Навуковая ступень ліцэнцыят[d] (1893) і доктарская ступень[d] (23 чэрвеня 1903)
Навуковы кіраўнік Габрыель Ліпман
Вучні Ellen Gleditsch[d][8] і Ірэн Жаліё-Кюры[8]
Бацька Уладзіслаў Складоўскі[d]
Маці Bronisława Skłodowska[d]
Дзеці Ірэн Жаліё-Кюры[9] і Ève Curie[d][9]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія па фізыцы (1903), Мэдаль Дэві (1903), Мэдаль Матэўччы (1904), Нобэлеўская прэмія па хіміі (1911)
Подпіс Выява аўтографу

Мары́я Складо́ўская-Кюры́ (па-француску: Marie Curie, па-польску: Marie Skłodowska-Curie; 7 лістапада 1867, Варшава, Царства Польскае — 4 ліпеня 1934, Пасі, Францыя) — выбітная вучоная, фізык і хімік, дасьледчыца радыяактыўнасьці, двойчы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі. Яна была першай жанчынай-прафэсарам ва ўнівэрсытэце ў Парыжы, а ў 1995 годзе стала першай жанчынай, пахаванай у Пантэоне ў Парыжы[10].

Складоўская-Кюры стала першай жанчынай, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію, і зьяўляецца адзінай жанчынай на сёньняшні дзень, якая атрымала гэтую ўзнагароду ў дзьвюх галінах.

Ейныя дасягненьні ўключаюць тэорыю радыяактыўнасьці, мэтады вылучэньня радыяактыўных ізатопаў, а таксама адкрыцьцё двух элемэнтаў, палён і рад. Пад ейным кіраўніцтвам былі праведзены першыя дасьледаваньні ў сьвеце ў галіне лячэньня р��ку з выкарыстаньнем радыяактыўных ізатопаў. Яна заснавала Інстытут Кюры ў Парыжы й Варшаве, якія застаюцца найбуйнымі цэнтрамі мэдычных дасьледаваньняў сёньня.

Марыя Складоўская-Кюры нарадзілася ў шматдзетнай настаўніцкай сям’і ў Варшаве, у тагачасным Царстве Польскім. Бацька быў выпускніком Пецярбурскага ўнівэрсытэту, працаваў настаўнікам фізыкі і матэматыкі. Маці таксама атрымала добрую адукацыю, кіравала школай для дзяўчынак[11]. Марыя пачала сваю навукова-практычную падрыхтоўку ў Варшаве. У 1891 годзе ва ўзросьце 24 гадоў яна ўсьлед за сваёй старэйшай сястрой Браніславай зьязджае ў Парыж, дзе становіцца студэнткай факультэту прыродазнаўства Сарбоны. У выніку напружанай працы праз тры гады яна атрымлівае два дыплёмы ліцэнзіяту — па фізыцы і па матэматыцы. На працягу вучобы ва ўнівэрсытэце Марыя знаёміцца зь П’ерам Кюры, кіраўніком навуковай лябараторыі ў Школе фізыкі ды хіміі пры Сарбоне. У 1895 годзе адбываецца іх вясельле, і Марыя пачынае працаваць у лябараторыі П’ера. 12 верасьня 1897 году нарадзілася іх першае дзіця — дачка Ірэн.

У 1897 годзе Марыя Кюры пачынае вывучаць зьяву радыяактыўнасьці, якую ўпершыню выявіў у 1896 годзе Антуан Анры Бэкерэль. Яна вызначае, што крыніцай радыяактыўнасьці ў дасьледаваных злучэньнях зьяўляюцца атамы ўрану і тору. У ходзе экспэрымэнтаў выяўляецца, што некаторыя мінэралы з вокісам урану маюць значна большую радыяактыўнасьць, чым сам уран. Марыя Кюры высоўвае гіпотэзу, што прычынай гэтага ёсьць прысутнасьць у злучэньнях дагэтуль невядомага навуцы высокарадыяактыўнага рэчыва. У гэты час да дасьледаваньня далучаецца і П’ер Кюры. Здагадка знаходзіць пацьвярджэньне: далейшая праца прыводзіць да вылучэньня ў 1898 годзе двух новых элемэнтаў — палёна (названы ў гонар радзімы Марыі Польшчы) і рада. Нягледзячы на цяжкае матэрыяльнае становішча, П’ер і Марыя вырашаюць не патэнтаваць тэхналёгію здабыцьця раду, а пакінуць яе адкрытай для навуковай грамадзкасьці.

1903 год становіцца для сям’і Кюры годам прызнаньня іхных навуковых дасягненьняў. 25 ліпеня Марыя абараняе доктарскую дысэртацыю. У лістападзе Лёнданскае каралеўскае таварыства прысуджае ім адну з найвышэйшых узнагародаў — мэдаль Дэві. А 10 сьнежня П’ер і Марыя Кюры разам з Анры Бэкерэлем становяцца ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі па фізыцы. Такім чынам, Марыя Кюры стала першай жанчынай, якая атрымала Нобэля.

З гэтага часу П’ер і Марыя Кюры становяцца сусьветна вядомымі вучонымі. Яны працягваюць працу над вывучэньнем уласьцівасьцей раду і спосабаў яго прамысловай вытворчасьці. У Сарбоне адкрываецца катэдра фізыкі, загадчыкам якой робіцца П’ер Кюры. Марыя працягвае выкладаньне ў Вышэйшай нармальнай школе для дзяўчын у Сэўры. Да таго ж, 6 сьнежня 1904 году ў іх нараджаецца другая дачка — Эва. Але 19 красавіка 1904 году ў выніку нешчасьлівага выпадку П’ер Кюры памірае.

Пасьля нечаканай сьмерці мужа Марыя Кюры становіцца на чале заснаванай для яго катэдры фізыкі і атрымоўвае ступень прафэсара Сарбоны. Яна працягвае дасьледваньні, выкладае ў Сарбоне і ў Сэўры. Распрацоўвае першы і на той час адзіны ў сьвеце курс лекцыяў па радыяактыўнасьці, рэдактуе і выдае «Працы П’ера Кюры», выдзяляе эталён раду. З 1909 году яна ўзначальвае лябараторыю радыяактыўнасьці ў новаадчыненым Інстытуце раду. У 1911 годзе Марыя Кюры зноў становіцца ляўрэтам Нобэлеўскай прэміі, гэтым разам па хіміі, — першы ў гісторыі выпадак, калі адзін чалавек двойчы атрымаў гэтую ўзнагароду. У час сусьветнай вайны яна стварае «радыялягічную службу», арганізоўвае курсы падрыхтоўкі сясьцер-радыёлягаў, абсталёўвае 220 мабільных рэнтгенаўскіх установак. Пасьля вайны яна актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці, уваходзіць у склад шэрагу міжнародных арганізацыяў, стварае Інстытут раду на сваёй радзіме — у Варшаве.

Гады працы з радыяктыўнымі рэчывамі не прайшлі бясьсьледна для вучонай. Яшчэ ў маладосьці яна атрымала апёкі кісьцей рук. Да гэтага часу лябараторныя сшыткі П’ера і Марыі Кюры захоўваюць высокі ўзровень радыяктыўнасьці. А 4 ліпеня 1934 году Марыя Складоўская-Кюры памерла ад невядомай тады яшчэ хваробы — леўкеміі. Праз год выйшла апошняя кніга, якую яна пасьпела скончыць перад сьмерцю — фундамэнтальная праца «Радыяактыўнасьць».

  1. ^ а б в г Рожанский И. Д. Склодовская-Кюри Мария // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 512.
  2. ^ а б в Кругасьвет (рас.) — 2000.
  3. ^ а б в г Marie Curie // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ http://www.aip.org/history/curie/scandal1.htm
  5. ^ а б в NNDB (анг.) — 2002.
  6. ^ а б в г https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Curie-Sklodowska_Marie_D.pdf
  7. ^ http://www.nytimes.com/1995/04/21/world/marie-curie-enshrined-in-pantheon.html
  8. ^ а б Venkatraman V. Curie’s intellectual offspring The Elements of Marie Curie: How the Glow of Radium Lit a Path for Women in Science Dava Sobel Atlantic Monthly Press, 2024. 336 pp. (анг.) // Science / H. ThorpNorthern America: AAAS, 2024. — Vol. 386, Iss. 6719. — P. 278—278. — ISSN 0036-8075; 1095-9203doi:10.1126/SCIENCE.ADR2515
  9. ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  10. ^ Marie Curie Enshrined in Pantheon (анг.). The New York Times (21 красавіка 1995). Праверана 4 лістапада 2014 г.
  11. ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 93.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]