Малгажата Гандзьлік
Малгажата Гандзьлік | |
па-польску: Małgorzata Handzlik | |
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014 | |
20 ліпеня 2004 — 13 ліпеня 2009 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
1 студзеня 1965[1] (59 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Georgo Handzlik[d] |
Адукацыя: | |
Малгажата Гандзьлік (па-польску: Małgorzata Maria Handzlik) (нар. 1 студзеня 1965, Бельска-Бяла) — эспэрантыстка, сябра эўрапейскага парлямэнту з 2004 году. Была выбрана ад партыі Platforma Obywatelska.
Яна нарадзілася 1 студзеня 1965 у месцы Бельск-Белы (Bielsko-Biała), Польшча. У 1990 скончыла геаграфічны факультэт сылезійскага ўнівэрсітэту ў Катовіцэ. Дадаткова вывучала журналістыку (2002), эканоміку і кіраваньне кампаніямі (Кракаў, 2003), адміністрацыю, камэрцыйнае права (2004). Мае двух дачок: Дамініка і Моніка, 11 і 14 год.
Папярэдняя дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У юнацтве яна заснавала гру��у скаўтаў (юныя лісяняты), у якой за некалькі год былі выхаваны тысячы скаўтаў і скаўцкіх лідараў.
Працавала як прадпрымальнік і займаецца грамадзкімі справамі. Разам з мужам кіруюць некалькімі кампаніямі: Выдавецтва KLEKS, што выдае кнігі па-польску і на эспэранта, адукацыйны цэнтар для настаўнікаў, курсы замежных моў, штудыі для журналістаў і выдаўцоў. Аднак, найбольш вядомымі ў рэгіёне зьяўляюцца радыё BIELSKO у Бэскідах і радыё MEGA ў Сылезіі. На абодвух гэтых радыё ня толь��і гучыць музыка, але яны накіраваны на сацыяльную дзейнасьць мясцовых жыхароў.
Праца ў Эўрапарлямэнце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як шмат хто з новых сябраў Эўрапарлямэнту, яе праца там пачалася з вывучэньня прынцыпаў яго функцыяваньня. Зараз яна ўдзельнічае ў Камісіі па ўнутранаму рынку і абароне спажыўцоў. Гандзьлік таксама працуе ў Камісіі па культуры (якая займаецца ў тым ліку і мовамі) і ў Дэлегацыі па міжпарлямэнцкіх сувязях паміж ЭЗ і Mercosur (арганізацыя Аргентыны, Бразыліі, Парагвая і Ўругвая).
Яна зьяўляецца таксама сэкрэтаркай і скарбнікам польскай дэлегацыі ад EPP-ED (Эўрапейская народная партыя, найбуйнейшая група ў ЭП).
Эспэранта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гандзьлік, як і яе муж Ежы і дачкі, ведае і ўжывае мову эспэранта прыблізна з 1985. Удзельнічаюць у кангрэсах, прапагандуе эспэранта сярод сябраў эўрапарлямэнту. Яна лічыць, што эспэранта можа дапамагчы ЭЗ зьніжэньнем коштаў і выдаткаў на перакладаньне. А таксама, павышэньнем дакладнасьці перакладаў і палягчэньню стасункаў паміж эўрапейцамі.
Яе дэвіз: Problemy są po to, aby je rozwiązywać. (Праблемы існуюць для таго, каб іх разьвязваць.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter (мн.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хатняя старонка (па-ангельску, па-польску, на эспэранта)
- Інтэрвію зь ёй (на эспэранта)