Перайсьці да зьместу

Леанід Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Баркоўскі
Дата нараджэньня 13 чэрвеня 1938(1938-06-13)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 лістапада 2015(2015-11-24) (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Магілёўскі пэдагагічны інстытут
Занятак навуковец
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы БДУ
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Фёдар Фёдараў
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Леанід Мацьвеевіч Баркоўскі (13 чэрвеня 1938, Менск [паводле іншых зьвестак Аршанскі раён], БССР, СССР) — фізык-тэарэтык, доктар фізыка-матэматычных навук (1981), прафэсар (1983).

У 1955—1960 гг. вучыўся на фізыка-матэматычным факультэце Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту, па заканчэньні якога на працягу года працаваў настаўнікам фізыкі ў в. Навасёлкі Магілёўскага раёну. З 1961 г. у асьпірантуры на катэдры тэарэтычнай фізыкі БДУ, працаваў выкладчыкам. У 1984—2003 гг. загадчык катэдры тэарэтычнай фізыкі фізычнага факультэту БДУ.

Навуковыя працы ў галіне хвалевай фізыкі. Распрацаваў мэтад эвалюцыйных апэратараў для рашэньня прамых і адваротных задач у оптыцы і акустыцы крышталёў.

  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР (1982);
  • Нагрудны знак «За выдатныя посьпехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1988);
  • «Charted Physicist» from Institute of Physics (2000);
  • Прэмія імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (2007).
  • О тензоре показателей преломления в кристаллооптике // Кристаллография. — 1976. — Т. 21. — № 3.
  • Барковский Л. ��., Фо Тхі Нгует Ханг Операторы Коши и лучевые операторы в геометрооптике анизотропных сред // Оптика и спектроскопия. — 1991. — Т. 70. — № 1.
  • Поляризованные волны в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2002.
  • Операторные методы описания оптических полей в сложных средах (разам з А. Фурсам). Минск. 2003.
  • Баркоўскі Леанід Мацвеевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 309.
  1. ^ Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі (белар.) — 2015.