Перайсьці да зьместу

Лайза Мінэльлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лайза Мінэльлі
па-ангельску: Liza Minnelli
Лайза Мінэльлі ў лютым 2008 году
Дата нараджэньня 12 сакавіка 1946 (78 гадоў)
Месца нараджэньня Лос-Анджэлес, ЗША
Месца вучобы
Занятак акторка, сьпявачка
Гады дзейнасьці 1949 — цяпер
Жанры поп[1], традыцыйная поп-музыка[d] і джаз
Бацька Вінсэнт Мінэлі[d]
Маці Джудзі Гарлэнд
Узнагароды
IMDb ID nm0591485
Сайт Афіцыйны сайт

Лайза Мінэльлі (па-ангельску: Liza Minnelli; нарадзілася 12 сакавіка 1946 году, Лос-Анджэлес, ЗША) — амэрыканская акторка й сьпявачка, уладальніца прэміі «Оскар». Дачка акторкі Джудзі Гарлэнд і ейнага другога мужа, рэжысэра Вінцэнта Мінэльлі.

Першай значнай роляй у кіно стала ейная Эліза ў фільме «Чарлі Баблз» з Альбэртам Фіні. Праз два гады у фільме Элана Дж. Пакулы «Бясплодная зязюля» яна згуляла эксцэнтрычную дзяўчыну-падлетка, за ролю якой яна была вылучана на «Оскар».

У 1972 годзе Мінэльлі згуляла сваю самую знакамітую ролю — сьпявачкі Салі Боўлз у кінавэрсіі м’юзыклю «Кабарэ» (у зорным партнэрстве з Майклам Ёркам, Джоэлам Грэем і Морысам Бэрэнсонам). Гэты фільм прынёс Лайзе статуэтку «Оскара» ў намінацыі «Найлепшая акторка» і «Залаты Глёбус». Але ўсё ж пасьля такога трыюмфу рушыла ўсьлед некалькі малапасьпяховых фільмаў і тэлевізійных шоў. У 1976 годзе Лайза зьнялася ў карціне свайго бацькі, Вінцэнта Мінэльлі, «Справа часу», дзе ейнай калегай стала Інгрыд Бэргман. Пасьля таго, як фільм адздымалі, ён быў значна адрэдагаваны й зрэзаны, у сувязі з чым ён ня меў камэрцыйнага посьпеху й ня быў па вартасьці ацэнены крытыкамі. Праз год выйшаў яшчэ адзін фільм з удзелам Лайзы, «Нью-Ёрк, Нью-Ёрк», дзякуючы якому ейны музычны рэпэртуар папоўніўся новымі песьнямі, уключаючы «New York, New York», якая стала адной з найбольш вядомых ейных кампазыцыяў.

У 1980-я гады Мінэльлі пачала радзей зьяўляцца ў кіно. Найбольш запамінальнай у той час стала ейная роля Лінды Маролы ў фільмах «Артур» (1981) і «Артур 2: На мялізьне» (1988). У 1997 годзе Лайза вярнулася на Брадўэй у галоўнай ролі ў м’юзыклі «Віктар/Вікторыя». У 2010 годзе акторка згуляла саму сябе ў фільме «Сэкс у вялікім горадзе 2», за што ў выніку атрымала намінацыю на «Залатую маліну», як найгоршая акторка другога пляну.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]