Перайсьці да зьместу

Краснаярскае вадасховішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадасховішча
Краснаярскае
Панарама Краснаярскага
Панарама Краснаярскага
Гара Цяпсей пры ўпадзеньні Тубы (справа) у Краснаярскае вадасховішча (зьлева)
Краіна Расея
Каардынаты 55°06′35″ пн. ш. 91°34′38″ у. д. / 55.10972° пн. ш. 91.57722° у. д. / 55.10972; 91.57722Каардынаты: 55°06′35″ пн. ш. 91°34′38″ у. д. / 55.10972° пн. ш. 91.57722° у. д. / 55.10972; 91.57722
Месцазнаходжаньне Краснаярскага
Краснаярскае
Краснаярскае
Краснаярскае

Краснаярскае вадасховішча (па-расейску: Красноярское водохранилище) — вадасховішча на Енісеі, утворанае пры будаўніцтве Краснаярскай ГЭС. Зьяўляецца адным з найбуйнейшых паводле аб’ёму штучных вадаёмаў у сьвеце, у Расеі займае паводле гэтага паказчыку другое месца пасьля Братэрскага вадасховішча. Аб’ём воднай масы складае 73,3 км³. Плошча паверхні 2000 км²[1].

Верхняя кропка вадасховішча знаходзіцца ў раёне гораду Абакан, пры ўпадзеньні ў Енісей ракі Абакан. Ніжняя кропка — плаціна Краснаярскай ГЭС, вышэй гораду Краснаярска. Адлегласьць ад верхняй кропкі да Краснаярскай ГЭС па прамой складае каля 250 км, аднак агульная даўжыня вадасховішча значна больш — 388 км. Шырыня ў самых шырокіх месцах дасягае 15 км. Вышыня зрэзу вады — 243 м над узроўнем мора.

У вадасховішча ўпадаюць некалькі досыць буйных рэк, у тым ліку: па правым беразе — Туба, Сісім, Сыда, па левым — Біруса. Найбуйнейшымі населенымі пунктамі, разьмешчанымі на беразе вадасховішча, зьяўляюцца раённыя цэнтры Вусьць-Абакан, Краснатуранск, Навасёлава. Масты праз вадасховішча адсутнічаюць, бліжэйшыя масты празь Енісей разьмешчаны ў некалькіх кілямэтрах вышэй і ніжэй вадасховішч��. Аднак праз вадасховішча арганізавана паромное паведамленьне, у прыватнасьці зь сяла Навасёлава. Да пачатку 1990-х гадоў па вадасховішча ажыцьцяўлялася пасажырскія зносіны рачнымі цеплаходамі на падводных крылах.

  1. ^ Вышегородцев А. А., Космаков И. В., Ануфриева Т. Н., Кузнецова О. А. «Красноярское водохранилище». — Новосибирск: Наука, 2005. — 212 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]