Перайсьці да зьместу

Кларк Эштан Сьміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кларк Эштан Сьміт
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 студзеня 1893(1893-01-13)[1][2][3]
Памёр 14 жніўня 1961(1961-08-14)[1][2][3] (68 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, скульптар, маляр, навэліст, пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, перакладнік
Гады творчасьці з 1910
Жанр фэнтэзі, цёмнае фэнтэзі, літаратура жахаў і навуковая фантастыка
Мова ангельская мова[4]
http://www.eldritchdark.com

Кларк Эштан Сьміт (па-ангельску: Clark Ashton Smith; 13 студзеня 189314 жніўня 1961) — амэрыканскі паэт і празаік, мастак, скульптар.

Пісаў апавяданьні ў жанры фантастыкі, фэнтэзі і жахаў. Па сьведчаньні многіх крытыкаў, Кларк Эштан Сьміт быў найбольш таленавітым з заснавальнікаў фэнтэзі[5], але напісаў толькі некалькі дзясяткаў апавяданьняў, пасьля чаго пакінуў літаратуру.

Кларк Эштан Сьміт нарадзіўся ў даліне Лонг-Вэлі. Большую частку жыцьця пражыў у дамку, пабудаваным яго бацькамі ў мястэчку Обэрн, Каліфорнія. Ён пакутаваў на псыхалягічныя разлады, і пасьля заканчэньня пачатковых клясаў працягваў навучаньне дома. Пры гэтым ён быў заўзятым чытачом і актыўна займаўся самаадукацыяй.

У адзінаццаць год пачаў пісаць. Першымі творамі сталі чароўныя казкі і прыгодніцкія гісторыі. У трынаццаць ён пачаў пісаць вершы. Менавіта паэзія К. Э. Сьміта, а не фантастычныя апавяданьні, першай была прызнаная чытачамі.

У 1912 годзе выйшаў у сьвет першы збор паэзіі Кларка Эштана Сьміта «Той, хто крочыць па зорах, і іншыя вершы» (The Star-Treader and Other Poems). А ў 1918 «Каліфарнійскі кніжны клуб» выдае новы зборнік — «Оды і санэты» (Odes and Sonnets). У 1922 Кларк Эштан Сьміт выдае зборнік паэзіі «Эбен і крышталь» (Ebony and Crystal), які ўключаў самую вядомую яго паэму «Пажыральнік гашышу».

У другой палове 1920-х Сьміт адыходзіць ад паэзіі і вяртаецца да малой прозы. У 1923 ён паспрабаваў сябе ў жанры іранічных рамантычных замалёвак. Першае фантастычнае апавяданьне «Жахі Ёнда» (The Abominations of Yondo) было напісанае ў 1925. Да 1937 Сьміт напісаў сотні апавяданьняў і кароткіх аповесьцяў. Асноўнай пляцоўкай для публікацыяў быў часопіс «Weird Tales». За наступныя 25 гадоў было створана ня больш за 20 апавяданьняў. У апошні пэрыяд творчасьці Кларк Эштан Сьміт вярнуўся да паэзіі, а таксама заняўся выяўленчым мастацтвам.

У 1940 быў надрукаваны першы зборнік прозы Сьміта «Па-за прасторай і часам» (Out of Space and Time). Затым выйшлі ў сьвет яшчэ два празаічныя зборнікі: «Згубленыя сусьветы» (Lost Worlds) і «Genius Loci і іншыя апавяданьні» (Genius Loci and Other Tales), а ўсьлед за імі і два паэтычныя зборнікі: «Цёмны замак» (The Dark Chateau) і «Чары і загаворы» (Spells and Philtres).

У 1954 ажаніўся з Кэралайн Эмілі Джонс Дорман. У 1961 годзе Кларк Эштан Сьміт памёр у сьне ад сухотаў.

Прах яго быў пахаваны там, дзе стаяў дом яго дзяцінства.

  1. ^ а б Clark Ashton Smith // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ а б Clark Ashton SMITH // NooSFere (фр.) — 1999.
  3. ^ а б Clark Ashton Smith // Vegetti Catalog of Fantastic Literature (італ.)
  4. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  5. ^ http://booksfantasy.ucoz.ru/news/istorija_zhanra_fehntezi/2012-11-26-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кларк Эштан Сьмітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў