Перайсьці да зьместу

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Краснае)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Вёска Краснае
Каардынаты 54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д. / 54.25389° пн. ш. 27.07583° у. д. / 54.25389; 27.07583Каардынаты: 54°15′14″ пн. ш. 27°04′33″ у. д. / 54.25389° пн. ш. 27.07583° у. д. / 54.25389; 27.07583
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Будаваньне 19081912 гады
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Красным. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на ўзвышшы на гістарычнай Маладэчанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню драўляны касьцёл у Красным упамінаецца ў 1500 годзе ��к заснаваны вялікім князем Аляксандрам. За часамі вайнs Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў касьцёл зруйнавалі. У 1695 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Краснае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1800 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1858 годзе. Аднак пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі гэты касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[1].

У 1905 годзе парафіяне пачалі зьбіраць сродкі на будаваньне новага касьцёла. У 1908 годзе збудавалі дряўляную капліцу і заклалі новы мураваны касьцёл, скончаны ў 1912 годзе. Гэты год зьмясьцілі на фасадзе будынка.

У 1988—1990 гадох будынак касьцёла адрэстаўравалі.

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка зь 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. У цэнтры галоўнага фасаду 3-ярусная чацьверыковая званіца, умацаваная кутнімі ступеньчатымі контрфорсамі зь пінаклямі і завершаная высокім шпілем. Галоўны ўваход мае выгляд стральчатага партала, над якім разьмяшчаецца круглае акно-«ружа». Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца здвоенымі вузкімі стральчатымі вокнамі, нішамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Двухсхільны дах над алтарнай часткай зь невялікай вежачкай[2].

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі на падпружным арках, абапёртых на 4 магутныя пілёны. Нэфы завяршаюцца трыма алтарамі.

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 1 траўня
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 185.
  2. ^ Кулагін А. Краснянскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 252.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]