Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Плюсы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Плюсы |
Каардынаты | 55°48′47.80″ пн. ш. 27°02′50.40″ у. д. / 55.8132778° пн. ш. 27.0473333° у. д.Каардынаты: 55°48′47.80″ пн. ш. 27°02′50.40″ у. д. / 55.8132778° пн. ш. 27.0473333° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Плюсах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы касьцёл у Плюсах збудавалі ў 1770 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Плюсы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1860 годзе стары касьцёл адрамантавалі. У пачатку XX ст. у мястэчку збудавалі новы мураваны касьцёл.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайн�� савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі сьпярша пад школу, потым — пад краму. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка памерамі 33,5 × 18,8 × 34 м, зь 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Абапал 3-часткавага фасаду ўзвышаюцца 2-ярусныя 4-гранныя вежы зь сьпічастымі шатрамі. У цэнтры фасад завяршаецца 2-гранным атыкавым шчыпцом з круглай люкарнай наверсе і 5-пралётнай аркадай унізе. Аркавы ўваходны праём афармляецца прастакутным парталам. Архітэктура будынка засноўваецца на форме паўцыркульнай аркі, пакладзенай у малюнак уваходнага партала, трыфорыюма над ім, біфорыюма вежаў. Другі ярус галоўнага фасаду вылучаецца аркатурным фрызам, завершаным 2-гранным шчытом з акном-ружай. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі ў 2-абломных цагляных ліштвах і лапаткамі ў прасьценках, апярэзваюцца зубчастымі фрызамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 295—296.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000209 |