Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′58.63″ пн. ш. 23°39′18.24″ у. д. / 52.0829528° пн. ш. 23.6550667° у. д. / 52.0829528; 23.6550667Каардынаты: 52°04′58.63″ пн. ш. 23°39′18.24″ у. д. / 52.0829528° пн. ш. 23.6550667° у. д. / 52.0829528; 23.6550667
Канфэсія каталіцтва
Заснавальнік Вітаўт
Дата заснаваньня XV ст.
Дата скасаваньня 1830
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў цэнтры Старога Места, на Рынку. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі кляштар.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і саду, аточаных мурам. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады збудавалі на тэрыторыі кляштару гарнізонную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Партрэт Вітаўта зь Берасьця

Каля 1410 году (паводле іншых зьвестак, па 1380 годзе) вялікі князь Вітаўт запрасіў у Берасьце аўгустынаў і перадаў ім 2 карчмы ў месьце, загадаў выплачваць манахам па 4 грошы з мыта, па дзесяціне ад мяшчанаў і зь вёсак Бучэмлі і Трасьцяніцы. Першыя кляштарныя будынкі былі драўлянымі і разьмяшчаліся ў прадмесьці паміж рэкамі Мухаўцом і Угрынкай. У 1666 годзе, калі ішла вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), драўляныя касьцёл і кляштар аўгустынаў згарэлі.

У 1672 годзе берасьцейцы ахвяравалі пляцы і дамы на Рынку пад пабудову новага мураванага касьцёла, які асьвяцілі ў 1686 годзе. У XVII—XVIII стагодзьдзях у кляштары было каля 20 манахаў, адбываліся ордэнскія капітулы, дзеялі школы філязофіі і тэалёгіі, існавала бібліятэка (на 1818 год 322 кнігі).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па пажарах 1801 і 1808 гадоў комплекс капітальна адбудоўвалі.

У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады ў 1830 годзе ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл. Будынкі перадалі вайскоўцам, а пазьней зьнішчылі[1]. У 1856—1879 гадох на тэрыторыі кляштару[a] збудавалі гарнізонную царкву-мураўёўку Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі перадалі будынак гарнізоннай царквы рыма-каталікам. У 1928 годзе ў выніку перабудовы царкве надалі рысы зьнішчанага касьцёла аўгустынаў.

З 1939 году былая царква выкарыстоўвалася як гарнізонны клюб. У 1992 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату і надалі яму першасны выгляд на 1879 год.

Гарнізонная царква Сьвятога Мікалая (налева) і адноўлены на яе аснове ў 1920-я гады касьцёл аўгустынаў (направа)

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка зь вежай-званіцай на галоўным фасадзе, завершанай высокім шатром. Прылеглыя да вежы часткі фасаду завяршаліся валютамі і пінаклямі.

Унутраная прастора перакрывалася драўлянымі скляпеньнямі. Алтарная і бакавая сьцены аздабляла фрэскавая размалёўка. У касьцёле захоўваўся старажытны партрэт вялікага князя Вітаўта (цяпер знаходзіцца ў Летуве).

Кляштарны корпус — 1- і 2-павярховы будынак, які далучаўся да касьцёла. Меў калідорны плян. У кляштары былі трапезная, кухня, пякарня, кельлі. Да будынка далучаліся 3 крамы.

  1. ^ Існуе памылковае сьцьверджаньне[2], што касьцёл аўгустынаў перабудавалі пад гарнізонную царкву
  1. ^ Грынявецкі В. Берасцейскі кляштар аўгусцінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 319.
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 91.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]