Зьміцер Падбярэскі
Зьміцер Альбертавіч Падбярэскі | |
па-беларуску: Зьміцер Альбэртавіч Падбярэскі, па-беларуску: Дзьмітры Альбэртавіч Падбярэскі | |
Род дзейнасьці | музычны журналіст, музычны крытык[1], пісьменьнік, телевядучы |
---|---|
Дата нараджэньня | 1952 |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Падбярэскі.
Зьміцер (Дзьмітры)[1] Альбэртавіч Падбярэскі[2] (нар. 1952, Менск) — беларускі музычны журналіст і крытык, пісьменьнік і тэлевядучы[3][4][5].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Менску. Выпускнік філялягічнага факультэта БДУ 1974 году[6]. Па заканчэньні ўнівэрсітэта адпрацоўваў два гады настаўнікам, потым быў адміністратарам аб’яднаньня «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм»[6][7].
У 1980-х гадах займаў пасаду старшыні менскага клюбу аматараў джазу[7]. Чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1994 году[8][7], Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 году[7]. З 2011 году адзін з кіраўнікоў лэйбла «Dzida Music»[9].
Чалец журы конкурсных частак польскіх музычных фэстываляў «Noc bluesowa» ў 2000—2005 гадах, «Басовішча» ў 2006—2007 гадах[7], беларускага «Cover King» у 2014 годзе[10].
Вядомы па працы ў выданьнях: сайт «Experty.by»[11], «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода», часопіс «Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара з 2014 году)[12][13]. Пісаў на музычную тэматыку з сярэдзіны 1970-х гадоў для «Знамени юности», «Рабочей смены», «Літаратуры і мастацтва», «Беларусі», «Нашай Нiвы», «Маладосці», «Tuzin.fm», «Клуба и художественной самодеятельности», «Jazz-Квадрата», «Melodie», «Jazz Forum» і іншых газэтаў, часопісаў і сайтаў[14][7].
У 1970—1980-х гадах на «Беларусь 1» вёў перадачы «Сустрэнемся пасьля адзінаццаці», «Тэледыскатэка»[15][7].
У 1990-х гадах вёў перадачу «Музыка тоўстых» на радыё «Беларуская маладзёжная» й яе правапераемніцы «Радыё 101,2» да іх закрыцьця ўладамі[16][7]. У 2000-х вёў перадачы «Мэлёдыя дня» й «Па-за тактам» на радыё «Свабода»[7].
Зьяўляецца аўтарам «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі»[17][18], праца над якою вялася на працягу больш за шэсць год[19]. Першая прэзэнтацыя выданьня прайшла 2 чэрвеня 2008 году ў менскім клюбе «Графіці»[20][21]. Пасьля фаліянт быў прэзэнтаваны на «Славянскім базары» ў Віцебску ў 2009 годзе[22].
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Уверцюра: апавяданні і аповесць» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990)[23][24]
- «Музыка: вопыт, праблемы, рэклама, інфармацыя» (выдавецтва Музычнага таварыства БССР, 1989; рэдактар)
- «Сола на саксафоне»
- «Запретная музыка с 30-х годов: толковый словарь терминологии популярной музыки» (1994)
- «Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский» (выдавецтва «Беларуская навука», 1999; суаўтар)
- «Саксафон Чынгісхана: апавяданні, аповесці, раман» (выдавецтва «БТН-Информ», 2000)[25][26]
- «Белорусский ежегодник, 2006: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2006 году» (выдавецтва Віленскага ўнівэрсытэту, 2007; суаўтар)
- «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» (выдавецтва «Зміцер Колас», 2008)[27][28]
- «Брыдкія аповеды» (выдавецтва «Каўчэг», 2015)[29]
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вецер Мэханічны, сузаснавальнік партала «Tuzin.fm», падчас інтэрвію з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Падбярэскага да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»'[30].
Вікторыя Папова, журналістка «Советской Белоруссии», па выніках прэзэнтацыі кнігі «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» ў 2008 годзе высока ацаніла намаганьні аўтара: «Пра адсутнасьць шоў-бізнэсу ў краіне мы можам „гугнявіць“ гадамі, але вось скласьці даведнік артыстаў у абалонцы „Энциклопедии белорусской популярной музыки“ змог толькі адзін — Зьміцер Падбярэскі»[31]. Высокую ацэнку выданьню далі й прадстаўнікі рок-істэблішмэнту: Аляксандар Кулінковіч, франтмэн гурта «Neuro Dubel», адзначыў, што аўтар прарабіў вялікую й вельмі патрэбную працу як для артыстаў, так і для прыхільнікаў («Такія выданьні вельмі патрэбныя й вельмі карысныя. І іх павінна быць шмат»), Юры Цыбін, арганізатар цырымоніі «Рок-каранацыя», пахваліў зборнік: «Менавіта такія выданьні Беларусі вельмі патрэбныя. Не было яшчэ, каб у гэтай сфэры нешта такое фундамэнтальнае рабілася. Гэта вельмі саліднае выданьне»[32][33].
У 2011 годзе на пытаньне Зьмітра Баяровіча з «Ultra-music.com(be)» пра добрых музычных крытыкаў Павал Сьвярдлоў, рэдактар Эўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Зьмітра Падбярэскага, бо той «варта піша пра музыку»[34].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае двух сыноў[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Алесь Марціновіч. Шматпрофільна — якасна (бел.) // Маладосць : часопіс. — 2010. — № 8 (681). — С. 109. Архіўная копія.
- ^ Дзмітрый Нікалаеў. «Грыфаманія». Свята гітарнай музыкі (бел.) // Бярозка : часопіс. — 2011. — № 6 (1000). — С. 62. Архіўная копія.
- ^ Аляксандр Жбанаў. (2015-06-05) Дзмітрый Падбярэзскі: нам ёсць што паказаць Еўропе (бел.). Sputnik(ru). Праверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2020-02-15 г.
- ^ Падбярэзскі: нашым музыкам дастаткова 2-3 карпаратываў у месяц (бел.). Sputnik(ru) (2016-09-13). Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Зміцер Падбярэзскі: «Дабрачыннасць — паказчык развітасці грамадства» (бел.). Будзьма беларусамі! (2010-04-15). Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ а б Евгения Логуновская; Денис Зеленко. (2014-06-27) Дзмітрый Падбярэзскі: «Мне прапаноўвалі застацца ў вёсцы, трапіць у райкам партыі, але на халеру мне гэта?» (бел.). Ultra-music.com(be). Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ а б в г д е ё ж з Дмитрий Подберезский (штатный эксперт, 2008-2013) (рас.). Experty.by (2014-03-14). Праверана 2020-03-14 г. Архіўная копія ад 2020-03-14 г.
- ^ Падбярэзскі Дзмітрый Альбертавіч (бел.). Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2019-07-02 г.
- ^ Дзмітрый Падбярэзскі: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2017 год (+аўдыё) (бел.). Experty.by (2018-04-24). Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-03-04 г.
- ^ Финал конкурса Cover King будет посвящен "Песнярам" (рас.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (2014-06-04). Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
- ^ Experty.by назавуць лепшы інструментальны альбом (бел.). generation.by (2014-01-29). Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Зьміцер Падбярэскі: У Смолавай не было ні каліва арыгінальнасьці (бел.). Наша Ніва (2006-05-20). Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Вячаслаў Ракіцкі. (2016-01-16) Зьміцер Падбярэскі: Менск можна назваць эўрапейскім горадам музыкі (бел.). Свабода. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ а б Аляксандр Тамковіч. (2016-01-10) Дзмітрый Падбярэзскі: Невялічкі помнік я сабе ўжо паставіў (бел.). Новы час. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Курс, Сьвятлана Зьміцер Падбярэскі: Сустрэнемся пасьля адзінаццаці (бел.) // Наша Ніва : газэта. — 2002. — № 34 (296). Архіўная копія.
- ^ Серж Мінскевіч. Радыё 101 і 2, Гарадскі канал (бел.). TUT.BY. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2005-03-08 г.
- ^ Адэля Дубавец; Таццяна Зеньковiч. (2008-06-03) Зміцер Падбярэзскі: Лявон Вольскі на пытанні анкеты адказваў паўтары гады (бел.). БелаПАН. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Воля Кузьміч; Юра Сідун. (2008-06-03) Беларускі шоў-бізнэс на 368 старонках унікальнай «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі» (бел.). generation.by. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Ирина Урбанович. (2008-06-09) Чтобы помнили (рас.). Экспресс Новости. Праверана 2021-04-29 г. Архіўная копія ад 2013-04-22 г.
- ^ У мінскім клубе "Графіці" прайшла прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Падбярэзскага "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (бел.). БелаПАН (2008-06-03). Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
- ^ Зина Звягина. (2008-06-03) Дмитрий Подберезский: Людей знают по именам, а не по званиям (рас.). БелаПАН. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
- ^ Диана Курило. (2009-07-14) Первая энциклопедия белорусского шоу-бизнеса презентована на «Славянском базаре» (рас.) Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Сталічнае тэлебачаньне. Праверана 2020-04-05 г. Архіўная копія ад 2017-03-14 г.
- ^ Зміцер Лукашук. (2016-01-20) Падбярэзскі: Аўтар мусіць зацікавіць чытача хоць з дапамогай гвалтоўнага піяру! (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Змитер Лукашук. (2016-01-20) Подберезский: Автор должен заинтересовать хоть с помощью насильного пиара! (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ С. Золотов. Подберезский, Дмитрий :: Саксафон Чынгiсхана (книга) (рас.) // Музыкальная газета : газэта. — 2001. — № 6. Архіўная копія.
- ^ Леонид Аускерн. Дзмiтрый Падбярэзскi - Саксафон Чынгiсхана (рас.) // Jazz-Квадрат : часопіс. — 2002. — № 5. Архіўная копія.
- ^ 2 июня будет презентована «Энцыклапедыя Беларускай Папулярнай Музыкi» (рас.). БелаПАН (2008-05-28). Праверана 2020-03-05 г. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Вячаслаў Ракіцкі. (2008-05-20) Беларускі шоў-бізнэс мае сваю энцыклапедыю (бел.) Свабода. TUT.BY. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
- ^ Сяргей Будкін; Вольга Гардзейчык. (2016-01-20) Кніга «Брыдкіх аповедаў» Дзмітрыя Падбярэзскага (бел.). Белсат. Архіўная копія ад 2020-03-05 г.
- ^ Самусик, Ольга «Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка? (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-04-07 г. Архіўная копія ад 2020-04-07 г.
- ^ Виктория Попова; Дмитрий Елисеев. (2008-06-10) «Энциклапудия» попсы (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
- ^ Еўрарадыё. (2008-05-22) Беларускія музыкі патрапілі ў энцыклапедыю (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
- ^ Euroradio. (2008-05-22) Belarusian musicians find themselves in encyclopedia (анг.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
- ^ Дмитрий Боярович; Елена Хацкевич. (2011-08-04) Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» (бел.). Ultra-music.com(be). Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2020-04-03 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьміцер Падбярэскі на радыё «Свабода»
- Інтэрв’ю «Sputnik(ru)»
- Кнігі аўтара ў катёлогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі