Перайсьці да зьместу

Зара Луганск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зара
Поўная назва ФК «Зоря» Луганськ
Заснаваны 1923
Горад Луганск, Украіна
Стадыён Славутыч-Арэна, Запарожжа
Умяшчальнасьць: 11 883
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 10 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
zarya-lugansk.com (укр.)

«Зара» (па-ўкраінску: Зоря) — украінскі футбольны клюб з гораду Луганску. Заснаваны ў 1923 годзе. Чэмпіён СССР (1972). На працягу сваёй гісторыі клюб выступаў пад назвамі «Мэталіст», «Дзяржынец», «Працоўныя рэзэрвы» і «Зара-МАЛС». Акрамя перамогі ў чэмпіянаце СССР, клюб двойчы ў 1974 і 1975 гадох выступаў у фіналах Кубка СССР і тройчы атрымліваў тытул чэмпіёна Ўкраінскай ССР. Пасьля распаду Савецкага Саюзу «Зара» апынулася ў эліце ўкраінскага футболу, аднак празь фінансавыя цяжкасьці выбыла спачатку ў першую, а потым і ў другую лігу чэмпіянату Ўкраіны. У сэзоне 2006—2007 гадоў каманда вярнулася ў найвышэйшую лігу.

Значок, прысьвечаны перамозе «Зары» ў чэмпіянаце СССР сэзону 1972 году.

Футбол у Луганску існаваў яшчэ у 1920-х гадоў. Часам аб’яднаная дружына выступалі на першынствах як УССР, гэтак і СССР. У 1948 годзе футбол у месцы быў адроджаны паводле рашэньня савецкага чынавенцтва. Наваствораны клюб атрымаў назву «Працоўныя рэзэрвы», але ў чэмпіянаце УССР прадстаўніцтва гораду не абмяжлўвалася толькі гэтым клюбам. Пасьля рэарганізацыі чэмпіянату СССР і стварэньня «клясы Б» «Працоўныя рэзэрвы» ўзялі ўдзел у новым першынстве. Напрыканцы 1957 году ў места, якое на той час мела назву Варашылаўград, завітала фінская «Хака», якую «Працоўныя рэзэрвы» выгулялі зь лікам 7:2. У 1963 годзе горад таксама прадстаўляла новыя дружына «Зара», а ў тым жа годзе каманда «Працоўных рэзэрваў» прымалі на хатнім стадыёне ў таварыскім матчы бразыльскі «Флумінэнсі». Паўднёваамэрыканцы атрымалі перамогу зь лікам 2:0. У наступным годзе «Працоўныя рэзэрвы» былі пераведзеныя ў склад структуры «Зары», якая здабыла тытул чэмпіёну Луганскай вобласьці.

У 1967 годзе луганская «Зара» дэбютавала сярод наймацнейшых камандаў Савецкага Саюза. У першым матчы найвышэйшай лігі луганскія спартоўцы перамаглі тытулаваны маскоўскі «Спартак», бо ўжо на першай хвіліне украінскі нападнік Багдан Кесла забіў адзіны гол у матчы. Паводле вынікаў сэзону 1967 году луганская дружына заняла 16 месца зь ліку 19 удзельнікаў, што дазволіла ёй працягнуць выступы ў найвышэйшым дывізіёне ў наступным годзе. Чарговы сэзон прынес выніковае 13 месца. У пачатку 1970-х гадоў «Зару» ўзмацьніў вядомы футбаліст кіеўскага «Дынама» Ёжэф Саба. Сэзон 1970 году стаў самым пасьпяховым з усіх выступаў каманды ў Найвышэйшай лізе СССР. Атрымаўшы шэраг перамог над вядомымі супернікамі, па заканчэньні сэзону клюб мог прэтэндаваць на прызавое месца, але з 34 пунктамі заняў толькі 5 месца ў выніковай турнірнай табліцы. Наступны сэзон атрымаўся яшчэ больш пасьпяховым, бо «Зара» фінішавала ў адным кроку ад мэдалёў на 4 месцы.

У пачатку 1972 году праз розныя чыньнікі варашылаўградзкую дружыну пакінуў шэраг вядучых гульцоў, як то Анатоль Лісакоўскі, Сяргей Шкляр ды іншыя. Аднак, не зважаючы на страты, «Зара» зь першых гульняў захапіла першы радок у чэмпіянаце. У першым жа матчы сэзона футбалісты разграмілі кіеўскае «Дынама» зь лікам 3:0. У наступных гульнях супраць грандаў «Зара» таксама сьвяткавала перамогі — з маскоўскім «Спартаком» зь лікам 3:1, маскоўскімі «Дынама» і ЦСКА зь лікам 1:0, ленінградзім «Зэнітам» і ераванскім «Араратам» зь лікам 2:1. За тры туры да сканчэньня розыгрышу 29 кастрычніка на хатнім стадыёне «Авангард» варашылаўградзкая дружына згуляла ўнічыю з маскоўскім «Тарпэда» і датэрмінова здабыла тытул чэмпіёну СССР. Цырымонія ўзнагароджаньня каманды залатымі мэдалямі адбылася ў гарадзкім цырку. У цырымоніі прыняў удзел першы сакратар абласнога камітэту партыі Уладзімер Шаўчэнка, які быў апантаным заўзятарам каманды. Пасьля пераможнага сэзону «Зара» зьдзейсьніла падарожжа па Пакістану, дзе выгуляла пяць сустрэчаў у пяці таварыскіх матчах зь мясцовымі футбольнымі камандамі.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Аляксандар Сапуцін 2003
4 Сьцяг Аўстрыі Аб Габрыель Эскінья 2003
5 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Яцык (ар. Дынама К.) 2003
7 Сьцяг Украіны Нап Дзяніс Анцюх 1997
8 Сьцяг Украіны ПА Аляксей Хахлёў 1999
9 Сьцяг Украіны Нап Арцём Сьлесар (ар. Дынама К.) 2004
10 Сьцяг Бразыліі Аб Жуніньню 1995
11 Сьцяг Сэнэгалу Нап Аліюн Ндур (ар. Эштрэла) 2001
15 Сьцяг Украіны ПА Кірыл Дрышлюк 1999
16 Сьцяг Украіны ПА Вікенці Валошын (ар. Дынама К.) 2001
17 Сьцяг Украіны Нап Ігар Горбач (ар. Дынама К.) 2004
20 Сьцяг Украіны Аб Аляксей Гусеў (ар. Дынама К.) 2005
21 Сьцяг Харватыі ПА Якаў Башыч 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Сэрбіі ПА Пэтар Мічын 1998
23 Сьцяг Украіны Нап Уладзіслаў Супрага (ар. Дынама К.) 2000
25 Сьцяг Нігерыі Аб Крыстафэр Нваэзэ 2002
28 Сьцяг Украіны Нап Піліп Будкоўскі 1992
30 Сьцяг Украіны Бр Мікіта Турбаеўскі 2002
32 Сьцяг Славеніі Аб Жан Тронталь 2000
47 Сьцяг Украіны Аб Раман Вантух (капітан) 1998
53 Сьцяг Украіны Бр Дзьмітры Мацапура 2000
55 Сьцяг Бразыліі Аб Жордан 1999
70 Сьцяг Украіны Аб Ігар Кіруханцаў 1996
77 Сьцяг Нігерыі Нап Алабіран Муіва (ар. Дынама К.) 1998
97 Сьцяг Украіны ПА Цімур Караблін 2002
99 Сьцяг Украіны Нап Уладзіслаў Вакула 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]