Жыве Беларусь! (1943)
Выгляд
Жыве Беларусь! | |
Выдавец | Саюз беларускай моладзі |
---|---|
Галоўны рэдактар | Уладзімер Кушаль[d] |
Дата заснаваньня | ліпень 1943 |
Дата закрыцьця | жнівень 1943 |
Мова | беларуская мова |
«Жыве́ Белару́сь!» — галоўны друкаваны орган Саюзу беларускай моладзі, які выдаваўся ў 1943—1944 роках.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдаваўся кіраўнічым штабам Саюзу беларускай моладзі ў Менску, выходзіў зь ліпеня 1943 да жніўня 1944 року. У Беларусі выйшлі 10 нумароў, адзінаццаты — у Тропаве[1], агулам выйшлі 12[2]. Рэдактары — Уладзімер Кушаль(d) і Расьціслаў Нарушэвіч; выдавец — Міхась Ганько; супрацоўнікі рэдакцыі — Надзея Абрамава, Алесь Кароткі, Галіна Бузук, Уладзімер Гарэлік(d), Барыс Суравы, Аўген Калубовіч ды іншыя.
Публікаваліся артыкулы пра мэты і задачы СБМ; інфармацыя пра сэмінары, нарады; папулярныя нарысы па гісторыі Беларусі; беларускія вершы і песьні; антысавецкая і антысэміцкая публіцыстыка ды інш[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Скобла, Міхась (7 траўня 2007) Юры Туронак: „Саюз беларускай моладзі я дасьледаваў чатыры гады“ Вольная студыя. Радыё „Свабода“. Праверана 27 верасьня 2024 г.
- ^ а б Жумар, С. У. (11 верасьня 2024) „Жыве Беларусь!“ Беларуская энцыкляпэдыя. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Праверана 27 верасьня 2024 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2