Енё Рэйтэ
Енё Рэйтэ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 1905[1] |
Памёр | 1 студзеня 1943[1] (37 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, навэліст, драматург |
Гады творчасьці | з 1934 |
Жанр | фарс |
Мова | вугорская мова[2] |
Е́нё Рэ́йтэ (па-вугорску: Jenő Rejtő; 29 сакавіка 1905, Будапэшт, Аўстра-Вугоршчына — 1 студзеня 1943, Еўдакава, Савецкі Саюз) — вугорскі журналіст і драматург, які памёр у працоўным лягеры падчас Другой сусьветнай вайны. Нягледзячы на гумарыстычны характар ягоных твораў, яны ня толькі добры чытаныя ў Вугоршчыне, але таксама высока цэняцца літаратуразнаўцамі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 29 сакавіка 1905 году ў Будапэшце, які на той момант уваходзіў у склад Аўстра-Вугоршчыны. Скончыў навучаньне ў тэатральнай школе ў 1924 годзе, пасьля чаго ён шмат падарожнічаў па ўсёй Эўропе[3]. Вярнуўшыся ў Вугоршчыну, ён зарабляў сабе на жыцьцё, як драматург, часта зь вялікім посьпехам.
Пазьней ён пачаў пісаць прыгодніцкія раманы на аснове сваіх паездак і вопыту за мяжой[3]. Ягоныя раманы хутка запрыкмецілі крытыкі дзякуючы непараўнальнаму і мудрагелістаму пачуцьцю гумару. Ягоныя раманы, якія перакрыўлялі Францускі замежны легіён, былі напісаны пад псэўданімам П. Гаўард, мелі найбольшы посьпех. Ён таксама напісаў вялікую колькасьць кабарэ-камэдыяў і рэдагаваў мясцовую газэту «Надзькёрут», якая, аднак, была апублікавана толькі адзін раз. Найбольш цэняцца ягоныя творы, якія аб’ядноўвалі ў сябе элемэнты дэтэктыўных раманаў і раманаў, заўсёды з унікальным пачуцьцём гумару. Ён таксама пісаў раманы ў традыцыях амэрыканскіх вэстэрнаў.
Пачынаючы з 1939 году, ён ня мог публікаваць свае раманы пад сапраўдным імем з-за свайго габрэйскага паходжаньня. У 1942 годзе, зьяўляючыся сур’ёзна хворым, Енё Рэйтэ быў абвінавачаны ў падпарадкаваньні «падрыўной» дзейнасьці і проста з бальнічнага ложку адпраўлены ў штрафную роту. Ён памёр праз тыф 1 студзеня 1943 году ў працоўным лягеры Еўдакава, на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюзу.
Памяць пра Рэйтэ ўсё яшчэ шануецца ў будапэшцкім кафэ «Japán», дзе ён быў рэгулярным наведнікам.