Перайсьці да зьместу

Дом Чорнагаловых (Рыга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
славутасьць
Дом Чорнагаловых
лат. Melngalvju nams, ням. Das Schwarzhäupterhaus
Краіна Латвія
Месцазнаходжаньне Рыга
Каардынаты 56°56′50″ пн. ш. 24°06′25″ у. д. / 56.94722° пн. ш. 24.10694° у. д. / 56.94722; 24.10694Каардынаты: 56°56′50″ пн. ш. 24°06′25″ у. д. / 56.94722° пн. ш. 24.10694° у. д. / 56.94722; 24.10694
Архітэктурны стыль цагляная готыка
Першае згадваньне 1334
Дата скасаваньня 1948
Сайт melngalvjunams.lv
Дом Чорнагаловых на ��апе Латвіі
Дом Чорнагаловых
Дом Чорнагаловых
Дом Чорнагаловых
Дом Чорнагаловых на Вікісховішчы

Дом Чорнагало́вых (па-нямецку: Das Schwarzhäupterhaus, па-латыску: Melngalvju nams) — помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя, знаходзіцца ў самым цэнтры Рыгі. Будынак неаднаразова перабудоўвалі[1]. Падчас Другой сусьветнай вайны разбураны. Адноўлены ў 1996—2000 гадах з нагоды сьвяткаваньня 800-годзьдзя Рыгі.

Пабудаваны падчас ордэнскай акупацыі (1330—1353 гг.), першы дакумэнтальны ўспамін датуецца 1334 годам (новы дом Вялікай гільдыі).

Сымболіка Чорнагаловых

У канцы XIII стагодзьдзя існавала брацтва Сьв. Георгія, у якое прымалі маладых, нежанатых замежных купцоў. Першапачаткова яго патронам быў Сьвяты Георгі — заступнік рыцараў і воінаў, пазьней — Сьвяты Маўрыкі (яго сымбаль — чорная галава была намалявана на гербе брацтва) і за імі замацавалася імя Чорнагаловых.

Брацтва было цалкам сьвецкім. Заснавальнікамі рыскай кампаніі, самай багатай і ўплывовай, меліся камісіянэры, агенты і прыказчыкі рыскіх і замежных фірмаў. Яны займаліся закупам і дастаўкай тавараў у Рыгу. Занятак гэты быў зьвязаны зь вялікай рызыкай, у адрозьненьне ад пасродніцкага гандлю мясцовых аселых купцоў, чыя рэзыдэнцыя разьмяшчалася ў Вялікай гільдыі. Вандроўныя прыказчыкі і замежныя купцы стварылі ў Рызе сваю процівагу — кампанію Чорнагаловых. Хоць канчаткова пазбавіцца апекі Вялікай гільдыі ўдалося толькі ў канцы XVII стагодзьдзя.

У 1477 г. Чорнагаловыя арандуюць памяшканьне ў верхнім паверсе Новага дому ў Рыскага магістрату. Сам дом быў пабудаваны гільдыяй рамесьнікаў для грамадзкіх патрэбаў. З часам, укладваючы грошы ва ўпрыгажэньне і перабудову будынку, Чорнагаловыя становяцца асноўнымі арандатарамі з шэрагам прывілеяў. У даабедзенны час дом служыць біржай, вечарамі ператвараючыся ў месца для адпачынку і забаваў бюргераў, заляй для правядзеньня ўрачыстых мерапрыемстваў, баляў і канцэртаў.

Стары будынак

Да другой паловы XVI стагодзьдзя арганізацыя кіравала грамадзкім жыцьцём Рыгі, нароўні, а часта і сумесна зь Вялікай гільдыяй. Чорнагаловыя актыўна ўдзельнічалі ў абароне гораду, былі дзейнымі прыхільнікамі Рэфармацыі. У 1895 годзе таварыства спыняе сваю дзейнасьць як саслоўная карпарацыя і становіцца нямецкім купецкім клюбам, расфармаваным пасьля рэпатрыяцыі этнічных немцаў у 1939 годзе.

У розны час, на сьвятах у доме Чорнагаловых, афіцыйна й інкогніта, прысутнічалі расейскія цары і царыцы. Залі былі ўпрыгожаны параднымі партрэтамі манархаў Расеі і Швэцыі, у тым ліку, падораным асабіста партрэтам Кацярыны II. У кнізе ганаровых наведвальнікаў можна было ўбачыць аўтограф нямецкага канцлера Ота фон Бісмарка.

У канцы чэрвеня 1941 году дом стаў адной з ахвяраў абстрэлу жылых кварталаў гораду нямецкімі войскамі. Пасьля вайны аднаўленьне было прызнана нерацыянальным і разваліны, якія прастаялі да 1948 году, былі разабраныя.

На месцы зьнішчанага вайной жылога кварталу і невялікага Ратушнага пляцу зьявіўся вялікі пляц Латыскіх чырвоных стралкоў. Быў пабудаваны прысьвечаны ім музэй і пастаўлены помнік. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі пляц стаў называцца Ратушным (па-латыску: Rātslaukums), а музэй стаў Музэем акупацыі Латвіі.

Дом Чорнагаловых быў адноўлены на ранейшым месцы ў 1996—2000 гадах да сьвяткаваньня 800-годзьдзя Рыгі[2]. Выдаткі на будаўніцтва ўсяго комплексу склалі 3 мільёна 952 780 латаў[3].

Дом Чорнагаловых у нашы дні

Не захавалася выяваў першапачатковага выгляду будынку Дому Чорнагаловых, які меў памеры, якія прыкладна супадаюць зь цяперашнім збудаваньнем (17×25 м.). У цэнтральнай частцы была заля з разьмешчаным пад ёй невялікім паверхам, разьбітым на памяшканьні, а яшчэ ніжэй — сутарэньнямі. На гарышчы разьмяшчаліся складзкія памяшканьні. Пры ўсіх шматлікіх пераробках і перабудовах захавалася ядро будынку, адноўленае і ў сёньняшняй пабудове.

Фасад набыў звыклы выгляд у пачатку XVII стагодзьдзя, ён быў выкананы ў стылі паўночнаэўрапейскага маньерызму. Імя майстра невядомае, але прафэсар Барыс Віпер паказваў на падобныя архітэктурныя прыёмы, выкарыстаныя майстрамі пры будаўніцтве гарадзкой ратушы ганзейскага Брэмэна (1612) і рыскага дому Чорнагаловых. Ён лічыў, што аўтараў трэба шукаць сярод нідэрляндзкіх майстроў, якія працавалі ў Брэмэне, Данцыгу або Даніі. Цяпер, меркавана, называюць імёны Б. Бодэкера ці А. і Л. Янсэнаў. Гатычныя ступені шчыта былі запоўнены высечаным з каменя стужкападобным дэкорам, на фасадзе зьявіліся скульптуры, мастацкая коўка, гадзіньнік. Захаваныя фрагмэнты арыгінальнага аздабленьня і часткі ўбраньня дому захоўваюцца ў Музэі гісторыі Рыгі і мараходзтва і Архітэктурным музэі.

Скульптурная група

У 1684 годзе быў пабудаваны ганак, які вядзе ад плошчы на другі паверх. Дом быў пашкоджаны падчас Вялікай Паўночнай вайны, але даволі хутка адноўлены. У 1794 г. была ўзьведзена вялікая двухпавярховая прыбудова, а ў 1816 г. — прыбудова з боку Дзьвіны, адкрыты ганак замянілі на крыты ўваход з боку Ратушнага пляцу. Апошняя значная зьмена фасаду адбылася ў 1886 годзе, калі былі пастаўлены цынкавыя статуі Нэптуну, Мэркурыя, Адзінства і Сьвету. У такім выглядзе ён прастаяў да канца чэрвеня 1941 году, калі стаў адной з ахвяраў абстрэлу жылых кварталаў гораду нямецкімі войскамі.

  1. ^ Дом Чорнагаловых на афіцыйным турыстычным партале Латвіі
  2. ^ Партал Рыскага самакіраваньня
  3. ^ Rīga. Pilsētas attīstība, 1997—2001. — Riga. City Development, 1997—2001. — Rīga. Rīgas dome, 2001. — 239 стр. ISBN 9984-592-93-6 (лат.), (анг.)
  • J. Straubergs. «Rīgas vēsture»; Rīga, 1932
  • А. К. Круминь. «Сокровища зодчества народов СССР. Рига». Издательство Академии архитектуры СССР. Москва, 1947
  • Энциклопедия «Рига». Рига: Главная редакция энциклопедий, 1989. ISBN 5-89960-002-0 Стр. 306
  • Андрис Колбергс. «Книга о Риге»; Полиграфическая фирма Яня сета, Рига 1998
  • Janis Krastins, Ivars Strautmanis «Riga. The Complete Guide to Architecture»; Riga, Projekts 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]