Перайсьці да зьместу

Дзень беларускага пісьменства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лягатып сьвята Дня беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства
беларуская традыцыя
Дата першая нядзеля верасьня

Дзень белару́скага пісьме́нства — дзяржаўнае сьвята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 року ў першую нядзелю верасьня. Шторок сьвята ладзіцца ў новых местах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асьветы, культуры й кнігадрукаваньня[1].

У Шклове, 2007
У Хойніках, 2010
У Быхаве (2013)
У Заслаўі (2014)

Задума сьвята зьявілася ў беларускім Міністэрстве культуры і друку пасьля сьвяткаваньня 500-годзьдзя з дня нараджэньня Францішка Скарыны. Пасьля ўзгадненьня з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 траўня 1994 зьявілася пастанова пра заснаваньне сьвята Дня беларускага пісьменства[2].

Першапачаткова дата сьвяткаваньня была прымеркаваная да дня выданьня першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 року[2]. З 1998 року дата сьвяткаваньня ўстаноўленая ў першую нядзелю верасьня[1].

Дзень беларускага пісьменства адзначаўся ў наступных местах/мястэчках:

Да сьвята кампаніяй Белпошта традыцыйна выпускаюцца тэматычныя канвэрты:

  1. ^ а б Інфармацыя аб сьвяткаваньні Дня беларускага пісьменства. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі БеларусьПраверана 18 сьнежня 2012 г.
  2. ^ а б У беларускага слова — сьвята. Віцебскі дзяржаўны прафэсійны ліцэй №5 прыборабудаваньня (10 верасьня 2009). Праверана 18 сьнежня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]