Дактрына Трумана
Выгляд
Дактрына Трумана (па-ангельску: Truman Doctrine) — зьнешнепалітычная праграма, прапанаваная прэзыдэнтам ЗША Гары Труманам пасьля Другой сусьветнай вайны. Прылюдна была агучаная 12 сакавіка 1947 году. Асновай дактрыны зьяўлялася палітыка «стрымліваньня» у адносінах да СССР ва ўсім сьвеце. Дактрына Трумана зьявілася асэнсаваньнем барацьбы ЗША і іх сымпантаў за неабходную ім палітыка-эканамічную аднароднасьць сьвету.
Асноўныя падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1946
- У студзені Труман у пасланьні да Кангрэсу абгрунтаваў праграму па «выратаванні» Эўропы ад савецкай экспансыі.
- 5 сакавіка Ўінстан Чэрчыль у прысутнасьці прэзыдэнта ЗША Гары Трумана выступіў у г. Фултан з прамовай, у якой заклікаў да ўтварэньня ваенна-палітычнага саюза Вялікабрытаніі і ЗША, накіраванага супраць СССР і краінаў народнай дэмакратыі.
- 1947 — Абвастрэньне Палестынскага пытаньня.
- 1948 — Рэзалюцыя Вандэнберга.
- 1949 — Выхад ЗША з пасьляваеннай эканамічнай рэцэсіі, утварэньне блёку НАТО і працяг масавага будаўніцтва амэрыканскіх авіябазаў у саюзных ЗША краінах.
- 4 красавіка — Падпісаньне Паўночнаатлянтычнай дамовы.
- 1950 — Пачатак татальнай пасьляваеннай мілітарызацыі эканоміцы ЗША.[1]
- 25 чэрвеня — Пачатак канфлікту паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй (1950—1953). Выкарыстоўвалася ўнутрапалітычна як сродак для зьбіцьця накалу страйкавага руху[2] — у ЗША было абвешчанае ваеннае становішча і прызваныя мільён рэзэрвістаў.
Гістарычны кантэкст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЗША не асьцерагаліся ваеннай небясьпекі з боку СССР.[3] Небясьпекай лічылася страта патэнцыйных рынкаў для амэрыканскае прамысловасьці, тэмпы якой значна павялічыліся падчас вайны. Галоўным рынкам зьяўляўся эўрапейскі, затым — рынак пэрыфэрыйных краінаў, якія вызваляліся ад каляніяльнае залежнасьці.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У красавіку 1950 Труман абвясьціў Джонсану, што «з эканоміяй у абарончай палітыцы пакончана». Тады быў прыняты закон пра аднаўленьне ваеннае прамысловасьці, у выніку якога, федэральныя расходы ЗША падскочылі да 241 млрд даляраў (пазьней яны не апускаліся ніжэй 200 млрд/год). Гл.: Kaplan F. The Wizards of Armageddon. Stanford: Stanford University Press, 1991
- ^ У кан. 1940-х—1950-х гадах у ЗША кожны год праходзіла ад 3 да 5 тыс. страйкаў з удзелам ад 1,4 да 3,5 млн чал.
- ^ Гл. тэму Стварэньне савецкай атамнай бомбы