Перайсьці да зьместу

Даброміль (Бельскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даброміль
польск. Dobromil
Даброміль
Першыя згадкі: 1577
Былая назва: Рамашкі
Мясцовая назва: Dobomil
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′1″ пн. ш. 23°8′10″ у. д. / 52.71694° пн. ш. 23.13611° у. д. / 52.71694; 23.13611Каардынаты: 52°43′1″ пн. ш. 23°8′10″ у. д. / 52.71694° пн. ш. 23.13611° у. д. / 52.71694; 23.13611
Даброміль на мапе Польшчы
Даброміль
Даброміль
Даброміль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дабро́міль (па-польску: Dobromil, па-падляску: Dobromil — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі. Адміністрацыйна прыналежыць солтыству ў Піліках.

Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.

Жыхары вёскі ў большасьці палякі каталіцкага веравызнаньня (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[2]).

Даброміль вядомы з 16 ст. як пасёлак рускіх баяраў пад назвай Рамашкі. Уваходзіў тады ў склад боцькаўскіх валоданьняў Сапегаў. У 17 ст. пад ціскам уладальнікаў Боцькаў баяры былі выгнаныя, а на месцы Рамашкаў пачаўся ствараць фальварак, а пасьля і вёска. Апошнімі ўладальнікамі невялікага маёнтку Дабраміль была сям’я Гарткевічаў [3]. У міжваенны пэрыяд Даброміль прыналежаў да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 81 жыхароў (72 католікі і 9 праваслаўных, палякамі былі запісаныя 74 жыхары, 7 беларусамі)[4]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Даброміль быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.