Дабрапольле
Дабрапольле | |||||
укр. Добропілля | |||||
Чыгуначны прыпынак у Дабрапольлі | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1840-я | ||||
Места з: | 1953 | ||||
Былыя назвы: | Парасковіеўка | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Раён: | Дабрапольскі | ||||
Мэр: | Віктар Дзерыпаска | ||||
Плошча: | 11,89 км² | ||||
Вышыня: | 139 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | ▼ 30 883 чал. (2014)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2597,39 чал./км² (2014) | ||||
аглямэрацыя: | 64 182 чал. | ||||
нацыянальны склад: | расейцы, украінцы, беларусы, татары | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-6277 | ||||
Паштовыя індэксы: | 85000—85009 | ||||
КОАТУУ: | 1411500000 | ||||
Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°28′13″ пн. ш. 37°4′56″ у. д. / 48.47028° пн. ш. 37.08222° у. д.Каардынаты: 48°28′13″ пн. ш. 37°4′56″ у. д. / 48.47028° пн. ш. 37.08222° у. д. | ||||
Дабрапольле | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Мескі сайт |
Дабрапо́льле (па-ўкраінску: Добропілля) — места абласнога падпарадкаваньня ва Ўкраіне, у Данецкае вобласьці. Месца знаходжаньня раённае ўправы Дабрапольскага раёну. Места разьмешчанае на ўсход ад Данецку на 58 км. Меская рада кіруе акрамя местам Дабрапольле мястэчкамі Беліцкае й Белазёрскае.
Час заснаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае вядомае паселішча на месцы месты быў хутар Парасковіеўка. Гэта было дзесьці ў 1840-я гадах. Стан места Дабрапольле атрымала ў 1953 року.
Меская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш высокаразьвіта пераапрацоўка каменнага вугля. Ёсьць вытворчасьць будматэрыялаў, харчовая прамысловасьць (хлебазавод, малочны завод), завод вытворчасьці кармоў для жывёлы. У месьце ёсьць лякарня, 7 мэдпунктаў, 8 сярэдніх школаў, 2 кінатэатры, 2 палацы культуры, 6 бібліятэк, 2 паркі адпачынку.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва места складае 35 977 жыхароў (2006). Разам з падпарадкаванымі мескае радзе Дабрапольля мястэчкамі агульная колькасьць жыхароў складае 72 817 чалавек. На пачатак 2004 году насельніцтва складала— 34,5 тыс. чалавек. Пад час перапісу Ўкраіны 2001 году насельніцтва Дабрапольля было 35 977 асобаў, зь якіх 38,50% вызначылі роднаю моваю ўкраінскую, 60,97% — расейскую, 0,14% — беларускую, 0,02% — армянскую й малдаўскую, 0,01% — баўгарскую, нямецкую, польскую, румынскую й грэцкую мовы[2].
Народны склад насельніцтва места Дабрапольле па стане на 2001 рок[3]
колькасьць | частка, % | |
украінцы | 51 942 | 71,3 |
расейцы | 18 824 | 25,9 |
беларусы | 766 | 1,1 |
татары | 304 | 0,4 |
грэкі | 116 | 0,2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2013 року, Київ-2013 (pdf)
- ^ Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua
- ^ Національний склад та рідна мова населення Донецької області. Розподіл постійного населення за найбільш численними національностями та рідною мовою по міськрадах та районах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Добропілля — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)
- Подолян В. В. Слово про Добропілля: роки, події, люди / В. В. Подолян. — Донецьк: Престиж-party, 2009. — 367
- [1]
- [2]
- [3]
- Офіційний сайт Всеукраїнського перепису населення: Добропільська міськрада
- Життя Добропільського краю — події, інформація
- У Добропіллі місцеві мешканці разом з міліцією створюють загони самооборони для протидії терористам
- Картка на сайті ВР