Перайсьці да зьместу

Гээрэнвээн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гээрэнвээн
Поўная назва Sportclub Heerenveen
Заснаваны 20 ліпеня 1920
Горад Гээрэнвээн, Нідэрлянды
Стадыён Абэ Ленстра
Умяшчальнасьць: 26 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2023—2024 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sc-heerenveen.nl (нід.)​ (анг.)

«Гээрэнвээн» (па-нідэрляндзку: Sportclub Heerenveen, па-фрыску: Sportklub It Hearrenfean) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Гээрэнвээну. Заснаваны ў 1920 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрляндаў 2009 году.

Дружына «Гээрэнвээну» ў 1950 годзе.

Футбольны клюб «Гээрэнвээн» быў заснаваны 20 ліпеня 1920 году ў аднайменным горадзе, які адносіцца да рэгіёну Фрысьляндыя[2]. Каманда двойчы зьмяняла свой назоў спачатку на «Спартаан», а потым у 1922 годзе на варыянт «Гээрэнвээн»[2]. У час нямецкай акупацыі Нідэрляндаў клюб тры разы запар ставаўся чэмпіёнам Поўначы Нідэрляндаў. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны клюб яшчэ шэсьць разоў запар быў чэмпіёнам Поўначы, дамінаваньне «Гээрэнвээна» ў гэты пэрыяд было дасягнута дзякуючы выступам за клюб легендарнага фрызаўскага гульца Абэ Ленстра[2]. На пэрыяд Ленстры прыпадае неверагодная перамога «Гээрэнвээна» над амстэрдамскім «Аяксам» у адной з самых вядомых гульняў у гісторыі нідэрляндзкага футболу[3]. Трываючы паразу зь лікам 1:5 за 25 хвілінаў да канца, фрыская каманда здолела забіць сталічнаму клюбу 5 мячоў у атрымаць перамогу зь лікам 6:5[3].

У 1950-я гады «Гээрэнвээн» страціў статус дамінуючага клюбу ў рэгіёне, а пасьля ўладкаваньня прафэсійнага статуса нідэрляндзкага футболу Ленстра далучыўся да табару клюбу «Энсхэдэ». Да канца дзесяцігодзьдзя «Гээрэнвээн» гуляў у Ээрстэдывізіі, аднак у хуткім часе клюб апусьціўся на дывізіён ніжэй. У 1969—1970 гадох фрыскі клюб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне й вярнуўся ў Ээрстэдывізію, дзе на працягу двух сэзонаў у 1970-я гады быў блізкі да выхаду ў Эрэдывізію[2]. Да 1974 году клюб апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і каб забясьпечыць ягонае выжываньне, ён быў падзелены на аматарскую й прафэсійную сэкцыі.

У 1980-я гады клюб двойчы прасунуўся ў стадыю плэй-оф, але беспасьпяхова абодва разы. У рэшце рэшт «Гээрэнвээн» дасягнуў Эрэдывізіі ў 1990 годзе, стаўшы першым фрыскім клюбам, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню. У дадатак дружыну ачольваў на той час фрыскі трэнэр Фопэ дэ Гаан. Дэбютны сэзон у Эрэдывізіі апынуўся няўдалым, бо клюб адразу страціў сваё месца ў элітным дывізіёне. У 1993 годзе «Гээрэнвээн» дасягнуў фіналу Кубка Нідэрляндаў, калі на той час яшчэ быў клюбам другога дывізіён[3]. Фрызы атрымалі паразу зь лікам 6:2. У тым жа годзе клюб з поўначы краіны вярнуўся ў Эрэдывізію. Праз год каманда пераехала на новы стадыён імя Абэ Ленстра, названы у гонар былога выбітнага гульца клюбу. У 1997 годзе «Гээрэнвээн» зноў прасунуўся да фіналу кубка краіны, але другі раз трываў паразу.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дэнзэль Галь 2001
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Сам Керстэн 1998
5 Сьцяг Польшчы Аб Павал Бахневіч 1996
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Амара Кандэ 1997
7 Сьцяг Сурынаму Нап Чэ Нюнэлі 1999
8 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Люўк Броўвэрс 1998
9 Сьцяг Нарвэгіі Нап Даніель Карльсбак 2003
10 Сьцяг Марока Нап Іліяс Сэбаўі (ар. Фэеноорд) 2001
11 Сьцяг Нямеччыны Аб Матс Кёлерт 1998
13 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Мікі ван дэр Гарт 1994
14 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Леві Сманс 2003
15 Сьцяг Іраку Аб Гусэйн Алі 2002
17 Сьцяг Нарвэгіі Аб Мікалай Гоплян (ар. Олесун) 2004
18 Сьцяг Малдовы Нап Ён Нікалаэску 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Швэцыі ПА Сыман Ульсан 1997
20 Сьцяг Даніі Нап Якаб Трэнскаў 2000
21 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Эспэн ван Ээ 2003
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Бэрнт Клявэрбур 2005
23 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Ян Бэкема 1996
24 Сьцяг Іраку Нап Данілё Аль-Саэд 1999
26 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Дымітрыс Раліс 2005
27 Сьцяг Сэрбіі Аб Матэя Мілаванавіч 2004
28 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Мэле Вітэфээн 2003
35 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Тыс Оостра 2004
39 Сьцяг Кюрасао ПА Ісая Агмэд 2005
44 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Андрыс Нопэрт 1994
45 Сьцяг Нарвэгіі Аб Олівэр Браўдэ 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]