Хэльсынкі
Хэльсынкі , Гельсынкі | |||||
фін. Helsinki | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 12 чэрвеня 1550[1] | ||||
Краіна: | Фінляндыя | ||||
Кіраўнік: | Юхана Вартыяйнэн[d] | ||||
Плошча: | 213,75 км² | ||||
Вышыня: | 17 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 614 074 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2872,86 чал./км² | ||||
аглямэрацыя: | 1 402 542 чал.[2] | ||||
Тэлефонны код: | 09 | ||||
Паштовы індэкс: | 00100–00990 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 60°10′15″ пн. ш. 24°56′15″ у. д. / 60.17083° пн. ш. 24.9375° у. д.Каардынаты: 60°10′15″ пн. ш. 24°56′15″ у. д. / 60.17083° пн. ш. 24.9375° у. д. | ||||
Хэльсынкі , Гельсынкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.hel.fi/ |
Хэ́льсынкі , Гельсынкі (па-фінску: Helsinki, па-швэдзку: Helsingfors) — сталіца й найбуйнейшае места Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Уусімаа. Места разьмешчана на беразе Фінскае затокі Балтыйскага мора. Насельніцтва на 2014 год складала 614 074 жыхары, разам з местамі-спадарожнікамі Вантаа, Эспаа і Каўніянэн утварае меставую аглямэрацыю з насельніцтвам большым за мільён чалавек.
Хэльсынкі зьяўляюцца цэнтрам бізнэсу, адукацыі, культуры і навукі ў Фінляндыі. У Вялікім Хэльсынкі разьмешчаны 8 унівэрсытэтаў і 6 тэхналягічных паркаў. 70% замежных кампаніяў, якія працуюць у Фінляндыі, разьмешчаны ў сталічным рэгіёне. Міграцыя насельніцтва з правінцыі робіць Хэльсынкі адным з найхуткарослых муніцыпальных раёнаў у Эўропе. Галоўным міжнародным авіяцыйным вузлом у Фінляндыі ёсьць Лётнішча Хэльсынкі — Вантаа, разьмешчаны за 20 кілямэтраў ад цэнтру сталіцы. Зь лётнішча ажыцьцяўляюцца прамыя пералёты па ўсім сьвеце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня ледавіковага пэрыяду і адступленьня ледзянога покрыва ў навакольлях сучаснага гораду першыя засяленцы зьявіліся каля 5000 году да н.э. Іхная прысутнасьць была зафіксаваная археолагамі ў Вантаа, Піцяянмякі і Каарэле[3]. Сталыя населеныя пункты зьявіліся да пачатку 1-га тысячагодзьдзя нашай эры ў час жалезнага веку, калі тэрыторыя была заселеная ямамі. Гэтыя плямёны займаліся паляваньнем і хаджэньнем на рыбу, але праз брак археалагічных зьвестак, цяжка сказаць, наколькі вялікімі былі іхныя паселішчы. Абапіраючыся на паліналёгію, у X стагодзьдзі ў гэтым рэгіёне меліся паселішчы, дзе займаліся сельскай гаспадаркай, а ацалелыя гістарычныя запісы XIV стагодзьдзя маюць згадкі аб паселішчаў ямаў у гэтым месцы[4].
Ямы часам пакутвалі ад набегаў вікінгаў, а пазьней яны былі калянізаваны хрысьціянамі з Швэцыі. Новыя засельнікі паходзілі пераважна з швэдзкіх прыбярэжных рэгіёнаў Норлянд і Гэльсынглянд, міграцыя адкуль узмацнілася каля 1100 году[3]. Швэды калянізавалі ўзьбярэжжа рэгіёну Хэльсынкаў у канцы XIII стагодзьдзя пасьля пасьпяховага другога крыжовага паходу ў Фінляндыю, у выніку якога ямы зьведалі паразу[4][5].
Стварэньне гораду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хэльсынкі былі закладзеныя 12 чэрвеня 1550 году швэдзкім каралём Густавам Вазам як гандлёвы горад пад назовам Гэльсынгфорс. Места на мэ��е мела стаць супернікам ганзейскага гораду Рэвэль (сучасны Талін) на паўднёвым беразе Фінскай затокі[3][6]. Каб заселіць новае места, якое паўстала ў вусьці ракі Вантаа, кароль загадаў шляхце Порвао, Экэняса, Раўмы і Ульвілы пераехаць у горад[7]. Геаграфічнія асаблівасьці затокі не дазволілі пабудаваць тут гавань, таму кароль дазволіў пасяленцам вярнуцца. У 1640 годзе шляхціч Пэр Брагэ-малодшы поруч зь некаторымі нашчадкамі першых пасяленцаў пераехаў з цэнтру гораду на паўвостраў Віраніемі ля мора, сёньняшні раён Круўнунхака, дзе сёньня месьціцца Сэнацкі пляц і Хэльсынская катэдра[8].
У другой палове XVII стагодзьдзя Хэльсынкі, які на той час быў пераважны драўляным горадам, усьцяж пакутваў ад рэгулярных пажараў, і да пачатку XVIII стагодзьдзя насельніцтва скарацілася да 1700 чалавек. Доўгі час Хэльсынкі быў невялікім правінцыйным горадам, але ягоная важнасьць пачала расьці, калі ля гораду пачала будавацца моцная вайскова-марская абарона[7]. Аднак ня ўсе пляны былі рэалізаваныя, таму Хэльсынкі засталіся невялікім горадам. Чума 1710 году забіла большасьць насельніцтва места[6]. Пасьля таго, як расейцы захапілі Хэльсынкі ў траўні 1713 году за часам Вялікай Паўночнай вайны, швэдзкая адміністрація перад адыходам падпаліла частку гораду[9][10]. Не зважаючы на ўсе пакуты, насельніцтва места павялічыліся да 3000 чалавек да пачатку XIX стагодзьдзя[3]. Будаўніцтва швэдмі вайскова-марской фартэцыі Свэаборг у XVIII стагодзьдзі дапамагло павысіць статус места. Аднак сапраўды істотным горадам Хэльсынкі сталі толькі пасьля таго як Расея перамагла Швэцыю ў Фінскай вайне і далучыла Фінляндыю як аўтаномнае Вялікае герцагства Фінлянзкае ў 1809 годзе. Расейцы аблажылі крэпасьць Свэаборг падчас вайны, і каля чвэрці гораду была зьнішчаная ў выніку пажару 1808 году[11].
8 красавіка 1812 году расейскі імпэратар Аляксандар I перанёс фінскую сталіцу з Турку ў Хэльсынкі з мэтай зьменшыць швэдзкую ўплыў у Фінляндыі і наблізіць сталіцу да Санкт-Пецярбурга[12][13]. Пасьля Вялікага пажару Турку ў 1827 годзе адзіны на той час унівэрсытэт у краіне, вядомы як Каралеўская акадэмія Обу, перабазаваўся ў Хэльсынкі, дзякуючы чаму паўстаў Хэльсынскі ўнівэрсытэт. Гэты крок надаў гораду новую ролю, што дапамагло месту выйсьці на шлях росквіту. У гэты час быў перабудаваны цэнтар гораду, які набыў будынкі ў нэаклясычным стылі, што нагадвала Санкт-Пецярбург. Гарадзкім плянаваньнем займаўся нямецкі архітэктар Карл Людвіг Энгель. У Хэльсынках зьявілася чыгунка, а таксама пачалася індустрыялізацыя.
Незалежнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1910-х гадоў насельніцтва Хэльсынкаў ужо перасягнула 100 тысяч чалавек, якія размаўляла прыблізна ў роўнай колькасьці як па-фінску, гэтак па-швэдзку. Аднак, большасьць рабочай клясы была фінамоўнай. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці падчас грамадзянскай вайны ў Фінляндыі горад быў заняты часьцямі Фінскай Чырвонай арміі цягам некаторага часу. Зрэшты, у выніку нямецкай дэсантавай апэрацыі горад адышоў у кіраваньне фінскага парлямэнту. У выніку вайны горад стаў сталіцай незалежнай Фінляндыі. Па заканчэньня грамадзянскай вайны Хэльсынкі працягвалі хутка разьвівацца, то бок ягоная тэрыторыя значна пашырылася. У 1953 годзе тут ладзіліся летнія Алімпійскія гульні. У 1970-х гадах адбылася хуткая урбанізацыя Фінляндыі, што ўтрая павялічыла насельніцтва аглямэрацыі. У гэты ж час быў пабудаваны Хэльсынскі мэтрапалітэн.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Хэльсынкі знаходзіцца найбуйнейшы ў краіне Хэльсынскі ўнівэрсытэт, а таксама шэраг іншых вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца больш за 64 тысячаў студэнтаў. Сярэднюю адукацыю забясьпечваюць 190 школаў, зь іх 22 зьяўляюцца прыватнымі, паводле зьвестак на 2003 год.
Гарады-партнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.hel.fi/hki/helsinki/fi/Helsinki-tietoa+ja+linkkej_/Helsingin+historia
- ^ а б VÄESTÖTIETOJÄRJESTELMÄ REKISTERITILANNE 31.1.2014 (фін.)
- ^ а б в г Kent, Neil (2004). «Helsinki: A cultural and literary history». Oxford: Signal Books.
- ^ а б V.-P. Suhonen and Janne Heinonen. «Helsingin keskiaikaiset ja uuden ajan alun kylänpaikat 2011, Inventointiraportti. Museovirasto, Arkeologiset kenttäpalvelut».
- ^ Tarkiainen, Kari (2010). «Ruotsin itämaa. Helsinki: Svenska litteratussällskapet i Finland». — С. 122—125.
- ^ а б «Ruttopuisto — Plague Park». Tabblo.
- ^ а б «Helsingin historia». Helsingin kaupunki.
- ^ «Helsinki — Suomi». Matkaoppaat.
- ^ «Suuri Pohjan sota ja Helsingin tuho». City of Helsinki.
- ^ Aalto, Seppo (2015). «Kruununkaupunki — Vironniemen Helsinki 1640–1721». Helsinki: Finnish Literature Society. — ISBN 978-952-222-675-4.
- ^ Niukkanen, Marianna; Heikkinen, Markku. «Vuoden 1808 suurpalo». Kurkistuksia Helsingin kujille.
- ^ «Bicentennial of Helsinki as Finnish capital». Yle News.
- ^ «Lobbying for Helsinki 200 years ago». Helsinki Times.