Грэскі сельсавет
Грэскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Грэск |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Грэ́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Цэнтар — вёска Грэск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Грэскага раёну Слуцкай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Грэскаму раёну. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Шышчыцкага сельсавету. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Слуцкага раёну.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Боркі, Ветка, Клешава, Леткаўшчына, Маяк, Мусічы, Шулякі — ліквідаванага Маяцкага сельсавету; а населеныя пункты Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы, Яўладавічы перададзеныя з Грэскага ў Гацукоўскі сельсавет[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад сельсавету ўваходзяць 12 вёсак, у якіх налічваецца 1129 двароў і жывуць 2678 жыхароў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 168
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 352