Перайсьці да зьместу

Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саюзная рэспубліка ў складзе СССР
Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
лац. Hruzinskaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika
па-грузінску: საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა
Сьцяг Герб
Дэвіз პროლეტარებო ყველა ქვეყნისა, შეერთდით!
Гімн Гімн Грузінскай ССР
25 лютага 1921 — 1991
Кароткая назва Грузинская ССР, Грузінская ССР, Грузинська РСР і Gürcüstan SSR
Сталіца Тбілісі
Афіцыйная мова грузінская мова і расейская мова
Форма ўраду савецкая рэспубліка
Валюта савецкі рубель
Наступнік:
Грузія

Грузі́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (коратка ГССР, або Грузінская ССР, па-грузінску: საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა)[a] — саюзная рэспубліка на поўдні СССР, на захадзе і сярэдзіне Закаўказьзя. На захадзе амывалася Чорным морам. Плошча ГССР 69,7 тыс. км².

Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 5 201 000 чал., зь іх мяшчан 54%. Грузінаў у ГССР было 3 433 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі асэтыны, абхазы, армяне, расейцы, азэрбайджанцы і інш.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грузінская ССР мела адну вобласьць — Асэтынская АВ. ГССР дзялілася на 65 раёнаў, таксама мела дзьве самапраўныя рэспублікі:

  • Абхаская АССР (з 1931 году — аўтаномная ССР у складзе Грузіі, да гэтага ўваходзіла ў ГССР на аснове асаблівых дамоўных зносінаў),
  • Аджарская АССР

ГССР паводле стану на 1989 год мела 61 места, 52 пасёлкі гарадзкога тыпу.

Сталіца Грузінскае ССР — Тбілісі.

Грузінская ССР мела горную паверхню, на поўначы вялікі горны хрыбет — Вялікі Каўказ (вышыня да 5068 км), а на поўдні хрыбет — Малы Каўказ. Паміж Малым і Вялікім Каўказамі знаходзіцца падол — Калхідзкая даліна і Грузінская раўніна, а на ўсходзе — Алазанская раўніна. Надвор’е на захадзе гарачае прыморскае і паступова на ўсход станавілася ўмераным і зямным[b]. Сярэдняя цеплыня студзеня — ад 3 Ц (Калхіда) да —2 Ц (Ібэрыйскі падол), жніўня 23—26 Ц. Ападкаў на захадзе выпадала ад 1000 да 2800 мм (у гарах), што найбольшая колькасьць ападкаў у СССР; на ўсходзе ГССР — 300—600 мм у год.

Асноўныя рэкі — Кура, Рыёні. Яна суднаходнае.

Землі рудыя, жоўтыя і чорныя інш.

Лясы займалі 2/5 зямель ГССР. Запаведнікі: Тбіліскі народны сад.

У 6 ст. да н. э. была на землях ГССР Калхідзкае царства, ў 4—3 ст. да н. э. Ібэрыя. У пач. 6—10 ст.ст. пад уладаю Пэрсыі, Грэцыі, Арабскае дзяржавы. У 11—12 ст.ст. культурны росквіт Грузыі. У 13—14 ст.ст. пад уладаю манголаў. У 15—19 ст.ст. землі ГССР былі месцам барацьбы паміж Асманамі і Пэрсыяю. У 1783 годзе усход ГССР пад апекаю Расеі. У 1801 годзе ўсход ГССР стаў часткаю Расеі. Паміж 1803 і 1864 гадамі землі ГССР сталі часткаю Расеі. Землі ГССР ўваходзілі ў губэрні:

У 1841 годзе было паўстаньне ў Гурыі, ў 1857 годзе ў Мэнгрэліі. У 1861 годзе было адмененае прыгоннае права. У канцы 19 ст. пачалі стварацца гурткі сацыял-дэмакратаў. У 1902 быў Батумскі прастой, выступленьне 1902 году, усерасейскі прастой 1903 году). У 1905—1907 гадах былі народныя мецяжы. У 1917 годзе пачалі стварацца саветы, аднак уладу на землях ГССР захапілі праціўнікі бальшавікоў. У 1918 годзе землі ГССР былі захопленыя асманамі, а затым ангельцамі. З 1919 па 1920 гады землі ГССР сталі часткаю незалежнае Грузіі. У 1921 годзе землі ГССР захопленыя РСФСР. 25 лютага 1921 году створаная Грузінская ССР. З 12 сакавіка 1922 ГССР у складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць.

Незалежнасьць (1919—1920)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1919 па 1920 гады землі ГССР сталі часткаю незалежнае Грузіі. У 1921 годзе землі ГССР захопленыя РСФСР.

Савецкая ўлада (1920—1991)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1921 годзе землі ГССР захопленыя РСФСР. 25 лютага 1921 году створаная Грузінская ССР. З 12 сакавіка 1922 ГССР у складзе Закаўкаскае СФСР. Зь 5 сьнежня 1936 ГССР стала саюзнаю рэспублікаю, а ЗСФСР перастала існаваць. Улада саветаў існавала да 1991 году.

14 лістапада 1990 Груз��нская ССР была перайменаваная ў Рэспубліку Грузія. У красавіку 1991 абвясьціла незалежнасьць ад СССР.

Грузінская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1935, 1965, 1983)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1971)
  • Дружбы народаў (1972)

Камуністычная партыя Грузіі (коратка КПГ) пачынае сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Грузіі.

Паводле стану на 1 студзеня 1986 году КПГ мела 328 027 сябраў і 15 445 кандыдатаў сябраў партыі. 2 707 194 сябраў рабочых саюзаў, 863 902 сябраў камсамолу.

Пад уладаю бальшавікоў ГССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб ГССР перавысіў 1940-ы год у 20 разоў. Важнейшыя галіны прамысловасьці:

  • электраэнэргетыка
  • паліўная
  • чорная мэталюргія
  • машынабудаўніцтва
  • выраб будаўнічых матэрыялаў
  • лёгкая прамысловасьць
  • харчовасмакавая прамысловасьць.

У ГССР было машынабудаўніцтва (большасьць грузавыя машыны ў Кутаісі, Тбілісі). Былі прадпрыемствы хімічнае прамысловасьці (мінэральных угнаеньняў, хімічнага валакна і інш.) ў Руставі і Тбілісі. Лёгкая прамысловасьць была ў Тбілісі, Кутаісі, Горы і Батумі.

Вытворчасьць іскравае энэргіі (па стане на 1984) 15,3 млрд кВт/г. Найвялікшыя электрастанцыі — Інгурская ГЭС і Тбіліская ТЭЦ і інш.

У ГССР была здабыча розных выкапняў, што было з прычыны вялікае колькасьці гораў. Капалі марганец (Чыятура), каменны вугаль (Ткібулі, Ткварчэлі), сырвіну каляровых мэталаў, барыту і інш. Была чорная мэтулюргія (Руставі, Зэстафоні).

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальная вытворчасьць Грузінскае ССР у сельскае гаспадаркі ў 1984 годзе вырасла ў 4,6 разы ў параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка Грузінскае ССР мела «саюзнае значэньне» для вырабу чаю, віна, тытуню і мінэральныя воды. Сельская гаспадарка мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю. У 1984 годзе было 712 калгасаў і 570 саўгасаў. У сельскае гаспадарцы важнае значэньне чайныя (плошча 66 тыс. га, збор 577 тыс. т) і лімонна-апэльсінавыя сады. Было разьвітае вырошчваньне садавіны і агародніны. Пасяўная плошча па стане на 1984 год была 725 000 га ворыва. Зь іх сеялі 291 тыс. га зернавыя (пшаніца, кукуруза), 43 тыс. га тэхнічныя расьліны (тытунь, сланечнік, соя, цукровы бурак). Вырошчвалі бульбу (79 тыс. га) і агародніну. 312 тыс. га кармавых расьлінаў. Плошча паліўных земляў 443 тыс. га, а асушаных — 148 тыс. га.

Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці скату і мясным сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства. Вальная колькасьць па стане на 1985 год буйнога рагатага скату 1,6 авечак і козаў — 1,9. Быў выраб бавоўны. Мелася пчалярства, зьверагадоўлю.

Грузінская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 1,47 тыс. км, а для возаў — 36,9 км (1984), у тым ліку зь цвердым покрывам — 31,9 тыс. км.

Суднаходзтва мелася па Дзьвіне і Лелупэ. Галоўныя марскія прыстані — Поці і Батумі і яны мелі міжнароднае значэньне.

Трубаправодныя перавозкі былі з:

  • Баку (Азэрбайджанская ССР)—Батумі (ГССР) (нафтапровад)
  • газаправоды
    • з Азэрбайджанскае ССР у ГССР
    • з паўночнага Каўказу ў ГССР

У 1984 годзе ГССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 902 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 19 ВНУ было 89 тыс. послухаў, у 91 сярэдніх навучальных установах 53,8 тыс. послухаў.

У ГССР была свая асобная Акадэмі навукаў, якая была заснаваная ў 1941 годзе.

Было 31 тэатраў.

На 10 000 насельнікаў ГССР было 52,5 лекараў.

Найбольш вядомым у СССР быў курорты: Баржомі, Гагра, Піцунда, Цхалтуба і інш.

  1. ^ Па-грузінску: "Сакартвэлос Сабчота Соцыалістурі Рэспубліка".
  2. ^ Або па-іншаму: "кантынэнтальнае надвор’е".