Глухавічы
Глухавічы лац. Hluchavičy | |
Дата заснаваньня: | перад 1574 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Чамярыскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203874002 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′33″ пн. ш. 30°12′42″ у. д. / 51.75917° пн. ш. 30.21167° у. д.Каардынаты: 51°45′33″ пн. ш. 30°12′42″ у. д. / 51.75917° пн. ш. 30.21167° у. д. |
± Глухавічы |
Глу́хавічы[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавету.
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (236 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 году[2].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 5 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 29 км ад чыгуначнай станцыі [Хвойнікі]] (на галінцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Каленкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Пляноўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная, шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Магчыма, найранейшая згадка пра «село Глуховичи з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з дубровами, з лесами, з чертежами, полми и сеножатми и з ловы пташними» ўтрымліваецца ў лісьце ад 15 сакавіка 1574 году[a] князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб разьдзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павету Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[4]. Адміністрацыйна ўвесь Брагінскі маёнтак тады і да разбораў Рэчы Паспалітай належаў да Кіеўскага, пазьней Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай[b].
У 1628 годзе з 16 дымоў (×6 — каля 96 жыхароў) сяла Глухавічы князь Канстанцін Вішнявецкі, апякун дзяцей нябожчыка князя Міхаіла, забясьпечваў выплату роўна па 3 злотых ды з 10 агароднікаў (≈60 чалавек) па 1 злотаму і 6 грошаў[5].
Надалей паловай Брагінскага замку і места з прылегласьцямі, сярод якіх фальварак і сяло Глухавічы, валодаў, а ў 1638 годзе заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі[6].
У 1683 годзе з 41 дыму (каля 246 жыхароў[c]) вёскі Глухавічы пані Бруханьскай выплачваліся 20 злотых[7].
Да 1708 году жыхары вёскі Глухавічы былі прыхаджанамі брагінскай Мікалаеўскай царквы. Аднак, зь ініцыятывы застаўнага ўладальніка, мазырскага маршалка[d] пана Антонія Аскеркі была ўладкаваная царква ў Губарэвічах, а далучаныя да яе прыходу верныя пераведзеныя на унію[9]. У «Тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1714 г.» Глухавічы названыя сярод паселішчаў Брагінскіх добраў, якія заставаліся ў пасэсіі мазырскага чашніка пана Аскеркі[e]. 1 верасьня 1719 году серадзкі ваявода Ян Канецпольскі выдаў пану Зыгмунту Шукшце з жонкай даўгавую расьпіску на 1500 злотых, забясьпечаных прыбыткамі зь вёсак Глухавічы, Губарэвічы, Сьцяжарнае і Пучын[11].
У 1734 годзе Глухавічы знаходзіліся ў заставе ў айцоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх[12], хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 года пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне»[13].
У 1754 годзе з 79 двароў (×6 — каля 474 жыхароў) вёскі Глухавічы вялебных айцоў цыстэрцыянаў выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 12 злотых і 9 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 49 зл. і 6 гр.[14]. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).
Перапіс габрэйскага насельніцтва 1765 году засьведчыў пражываньне ў фальварку Глухавічы 11, у аднайменнай вёсцы 7 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Брагінскага кагалу. У 1778 г. іх было ўжо толькі 3, а ў 1784 г. — 4[15]. Падобна, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе паўплываў на колькасьць габрэяў у ваколіцах паселішча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глухавічы апынуляся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[16].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніц��]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Глухавічы, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[17].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1986 год — жыхары (236 сем'яў) пераселены.
- 2004 год — жыхароў няма.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыгор Мігай — Герой Сацыялістычнай Працы
- Міхаіл Паўлючэнка — акадэмік НАНБ|Акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР[18].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Не з XV ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
- ^ Не да Менскага ваяводзтва ВКЛ.
- ^ У іншым выпадку (у другі пабор?) сказана пра 20 дымоў (каля 120 жыхароў) і пра выплату тых жа 20 злотых.
- ^ Тады яшчэ мазырскага чашніка[8]. А ўжо на момант падачы скаргі (з улікам больш позьніх учынкаў пазванага) ад імя панства Бандынэлі 7 кастрычніка 1715 г. пан Антоні стаў маршалкам.
- ^ Са спасылкай на С. Урускага выдаўцы сьцьвярджаюць нібы пасэсарам быў Станіслаў Аскерка. Але больш пераканаўчымі ўяўляюцца зьвесткі за 1708, 1711 і 1715 гг. судовай справы, у якой вялося пра маршалка Антонія[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 77 — 78
- ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. – Мінск, 2000. С. 189 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава.
- ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 393
- ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
- ^ Архив ЮЗР. — С. 489, 506
- ^ Рыбчонак С., Свяжынскі У. Аскеркі гербу Мурдэліо зменены. // Спадчына. 4/1999. С. 202 — 203; Анішчанка Я. К. Збор твораў у 6 т. Т. 6. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у першай палове XVIII ст. Спісы на рус. мове / Я. К. Анішчанка. — Мінск: Выд. В. Хурсік, 2010. С. 255
- ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 378—379
- ^ Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 29
- ^ Описи актовых книг Киевского центрального архива. — № 38 / Сост. Е. П. Дьяковский — Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1906. С. 15
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 72, 287
- ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. – Біла Церква, 2015. С. 189
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 391, 711
- ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.