Перайсьці да зьместу

Герб Капылю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Капылю

Герб Капылю — геральдычны сымбаль Капылю, нададзены месту вялікім князем літоўскім і каралём польскім Уладзіславам Вазам 27 жніўня 1652: «у залатым полі чорны паляўнічы рог»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 студзеня 2000[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №40.

Афіцыйнае апісаньне:

У залатым полі барокавай тарчы паляўнічы рог з залатой фурнітурай.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В золотом поле барочного щита охотничий рожок с золотой фурнитурой.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх мест��ў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение Копыльского горисполкома от 26 января 2000 г. №16.
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.