Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гемэ́ра (па-старажытнагрэцку: Ἡμέρα, «дзень») — у грэцкай міталёгіі — багіня дзённага сьвятла, якая ўвасабляе дзень, дачка Нікты (Ноч) і Эрэба (Цемры)[1], сястра й жонка Этэра. Паводле Гігіна, яна нарадзілася з Хаоса й Імглы[2].
Яе лічылі спадарожніцай Геліёса. Гемэра выкрала Кефала й нарадзіла ад яго Фаэтона (вэрсыя)[3]. У Алімпіі яе статуя як маці Мемнана[4] (тут яна спалучана з Эас). Для Гігіна, маці Талясы (ад Этэра).
У рымскім пантэоне Гемэры адпавядае Дыес.
- ^ Гесіёд. Тэагонія 124
- ^ Гігін. Міфы. Уводзіны 1
- ^ Паўсаній. Апісанне Элады I 3, 1; III 18, 12; Гесіёд, падроблены фр.375 М.-У.
- ^ Паўсаній. Апісанне Элады V 22, 2
Старажытнагрэцкая міталёгія |
---|
Спрадвечныя боствы | |
---|
Тытаны | Тытаны | |
---|
Тытаніды | |
---|
Гіпэрыяніды | |
---|
Кеяніды | |
---|
Крыяніды | |
---|
Япэтыяніды | |
---|
|
---|
Алімпійскія боствы | |
---|
Акіянічныя боствы | |
---|
Хтанічныя боствы | Theoi Khthonioi | |
---|
Эрыніі (Фурыі) | |
---|
Народжаныя Зямлёй | |
---|
Apotheothenai | |
---|
|
---|
Theoi Halioi — старажытнагрэцкі тэрмін для марскіх багоў; Theoi Khthonioi — старажытнагрэцкі тэрмін для багоў апраметнай; Apotheothenai — зьбіральны тэрмін для мужчынаў і жанчынаў, якім была дараваная бесьсьмяротнасьць |