Гарызонт (прадпрыемства)
Каардынаты: 53°54′50″ пн. ш. 27°34′5″ у. д. / 53.91389° пн. ш. 27.56806° у. д.
«Гарызонт» | |
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 17 лістапада 1950 (74 гады таму) |
Заснавальнікі | Міністэрства мясцовай прамысловасьці БССР |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Цэнтральны раён, вул. Куйбышава, д. 35 |
Ключавыя фігуры | Юры Прадко (генэральны дырэктар) |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | воданагравальнік, мікрахвалёвая печ, ноўтбук, стэрылізатар, тэлевізар |
Паслугі | забудова, аналіз крыві, прышчэпка |
Лік супрацоўнікаў | 5000 (2022 год) |
Даччыныя кампаніі | «Берасьцейскі электралямпавы завод», «Мідэа-Гарызонт» |
«Гарызонт» — дзяржаўны прыборабудаўнічы холдынг Беларусі, заснаваны ў лістападзе 1950 году ў якасьці «Менскага радыёзаводу».
На 2022 год налічваў 17 прадпрыемстваў, якія выраблялі побытавую і прамысловую электроніку, плястык і аўтамабільныя вузлы, а таксама сьвяцільнікі. Шэраг прадпрыемстваў аказваў паслугі лекаваньня і адпачынку, перавозак і найму нерухомасьці. Налічваў звыш 5000 супрацоўнікаў, зь іх звыш 500 інжынэраў[1]. Асноўнымі вырабамі былі воданагравальнікі і мікрахвалёвыя печы, ноўтбукі і стэрылізатары, а таксама тэлевізары[2]. Раздробная сетка ў Беларусі ўлучала сеткі крамаў «Тэхна» і «Электрасіла», сталічныя ўнівэрмагі «Беларусь» і «На Нямізе», а таксама інтэрнэт-краму «21 век»[3]. Рамонтныя майстэрні дзейнічалі ў 9 гарадах краіны: у Менску і па 4 у Гарадзенскай і Менскай абласьцях — у Зьдзецелі і Лідзе, Наваградку і Смаргоні, а таксама ў Барысаве і Маладэчне, Нясьвіжы і Стоўпцах[4].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2022 год холдынг «Гарызонт» улучаў:
- «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт» (вул. Куйбышава, д. 35)[5]. Налічваў звыш 400 супрацоўнікаў. Заснаваны ў 1959 годзе ў якасьці спэцыяльнага канструктарскага бюро ў выніку далучэньня «Менскага інструмэнтальнага заводу»[6]. Вырабляў:
- самалётныя індыкатары «МФІ-66» і «-68»[7];
- блёкі кантролю гідраўлікі, рухавіка і сьпідомэтра кар'ерных самазвалаў «БелАЗ», бартавую сыстэму кантролю і кіраваньня «БСКК-01» для вузлоў збожжаўборачнага камбайна, навігацыйна-аглядную сыстэму «СНТ-01» для спадарожнікавага месцавызначэньня самахода, бартавую інфармацыйна-кіравальную сыстэму «БІКС» зь відэакамэрамі для выканаўчых прыладаў і сыстэму аўтамабільных відэапарктронікаў «СВА-1»[8];
- інтэрактыўна-чуйнікавую мультыдошку «ІТС-25-65Р», манітор «ДС» зь месцавызначэньнем для суправаджэньня пасажыраў грамадзкага транспарту, інфармацыйна-чуйнікавую стойку «Ростра», празрысты дысплэй «Гарызонт Крышталь 55К» і інтэрактыўны дысплэй «Гарызонт Крышталь 55К Смарт» для прагортваньня прэзэнтацыі[9];
- акустычную мішэнь для стралковай зброі, верталётнай і танкавай стральбы, сьвяцільні «ДДВ04» для пасажырскіх вагонаў, «ДДВ01» для міжвагонных пераходаў, «ДДВ09» для калідораў у вагонах, «УСВ24» для дзьвярнога замка ў прыбіральні вагона, «ДДВ05-6х1,2» для кабіны машыніста, «ДДВ05-6х0,8» для чырвонага габарытнага ліхтара вагона-дрызіны, «ДДВ04» для тамбура электрацягнікоў і «ДДВ02» для прыбіральні ў вагоне, «ДДВ01-2» і «ДДВ01-18» для мясцовага і агульнага асьвятленьня ў купэ вагона[10].
- Завод электронікі і побытавай тэхнікі «Гарызонт» (Маскоўскі раён, мікрараён Пятроўшчына, зав. Кавалеўскай, д. 62)[11]. Заснаваны ў 1950 годзе ў якасьці «Менскага радыёзаводу». Выпускаў да 8000 смарт-тэлевізараў у звышвысокім разрозьненьні 8000 піксэлаў за зьмену на аснове арганічных сьвятлодыёдаў.
- «Мідэа-Гарызонт» (зав. Кавалеўскай, д. 52). Выпускаў да 1,5 млн мікрахвалёвых печак за год[12].
- «Менскае вытворчае аб'яднаньне вылічальнай тэхнікі» («МВАВТ»; вул. Прытыцкага, д. 62)[13]. Заснаванае ў 1956 годзе ў якасьці «Менскага заводу электронных вылічальных машынаў». Вырабляла блёкі для цяжкавікоў і камбайнаў, трактароў і кар'ерных самазвалаў, дамафоны і тэлефоны, інфармацыйныя таблё і мэдычныя шафы, а таксама касавыя апараты[14].
- Завод «Вымяральнік» (Наваполацак, Вымяральніцкі праезд, д. 4а)[15]. Выпускаў аўтатрактарныя чуйнікі і індыкатары, сыстэмы кіраваньня і пераўтваральнікі напругі[16], кампутары «Сырыюс» для кіраваньня энэргаспажываньнем і кантралёры выдаткаў у газавай турбіне[17].
- Менскі завод «Тэрмапляст» (вул. Кнорына, д. 50)[18]. Заснаваны ў 1944 г��дзе ў якасьці «Менскага тленавага заводу». Вырабляў плястыкавыя скрыні і латкі для харчаваньня, кармушкі для куранятаў і парасятаў, паілкі для птушкі і кароваў, шчылінную падлогу і кошыкі, посуд, зэдлікі і сталы[19].
- Завод «Беліт» (Паставы, Вакзальная вул., д. 5)[20]. Заснаваны ў 1976 годзе ў якасьці завода радыёкампанэнтаў. Вырабляў рызьзё і ходнікавую плітку, мэталічныя кантэйнэры і брамы, агароджу і рубільныя нажы, а таксама вацін (палатно) для мэблі і ўцяпленьня вопраткі і жытла[21].
- «Берасьцейскі электралямпавы завод» (Берасьце, Маскоўская вул., д. 204)[22]. Заснаваны ў 1966 годзе. Вырабляў сьвятлодыёдныя лямпы і лямпы напальваньня, натравыя газаразрадныя лямпы і кварцава-галагенныя лямпы для самаходаў[23].
- «Гарызонт-Белінвэст-Дэвэлапэр» (Чырвоная вул., д. 7). Заснаваны ў 2010 годзе. Аказваў паслугі найму камэрцыйнай нерухомасьці і будаўнічага мантажу. Падлучаў тэлефонныя сеткі і ажыцьцяўляў аддзелачныя, сантэхнічныя і сьлясарныя працы.
- «Гарызонтпраектбуд». Ажыцьцяўляў тэхнічны нагляд за будаўніцтвам і забудову[24].
- «Гарызонт Рус» (Масква, Сакалова-Мяшчэрская вул., д. 29)[25]. Заснаванае ў 2000 годзе. Гандлёвае прадстаўніцтва ў Расеі для пастаўкі побытавай электронікі.
- «Гарызонт Лягістык» (зав. Кавалеўскай, д. 52). Заснаванае ў 2008 годзе. Ладзіла міжнародныя аўтамабільныя грузаперавозкі і аказвала складзкія паслугі[26].
- Мэдычны цэнтар «Гарызонт» (вул. Кісялёва, д. 12)[27]. Заснаваны ў 1950-я гады. Рабіў аналізы крыві і прышчэпкі. Ладзіў выезд лекараў на дом і меў дзённы стацыянар. Праводзіў ультрагукавое дасьледаваньне і рэнтгенадыягностыку, ручны масаж і дыхальны тэст на хэлікабактэрыю пры язвавай хваробе страўніка. Ладзіў хірургічныя апэрацыі і мэдычныя агляды кіроўцаў і абітурыентаў. Праводзіў лячэньне зубоў і кансультацыі лекараў для лячэньня зроку і дыхальных шляхоў, сэрца і плоцевых органаў, нэрвовай і эндакрыннай сыстэмаў[28].
- Сацыяльны комплекс «Гарызонта». Улучаў аздараўленыя летнікі «Гарызонт» на 1300 дзяцей у Радашкавічах (Маладэчанскі раён) і «Хваля» ў Волме (Смалявіцкі раён), «Сьвітанак» у Ждановічах (Менскі раён) і працоўныя інтэрнаты ў Менску. Таксама дзейнічала 8 дзіцячых садкоў у Менску на 1500 месцаў: № 64, 103, 380, 404, 448, 460, 504 і 532[29].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 лістапада 1950 году Міністэрства мясцовай прамысловасьці Беларускай ССР заснавала «Менскі радыёзавод». 3 чэрвеня 1957 году прадпрыемства перадалі Ўправе прыборабудаваньня і мэталавырабаў Рады народнай гаспадаркі БССР. У 1963 годзе «Менскі радыёзавод» падпарадкавалі Міністэрству радыёпрамысловасьці СССР[30].
10 жніўня 1972 году ўтварылі Вытворча-тэхнічнае аб'яднаньне «Гарызонт», у склад якога ўвайшлі «Завод радыё- і тэлевізійных футаралаў» («ЗРТФ»), заснаваны ў 1969 годзе, і спэцыяльнае канструктарскае бюро. На 1997 год вытворчае аб'яднаньне «Гарызонт» улучала аднайменны завод, завод «Альмагор», створаны ў 1992 годзе на аснове «ЗРТФ», навукова-вытворчы комплекс «Сыгнал», заснаваны ў 1989 годзе на аснове завода «Сэнсар», Навукова-дасьледчы інстытут лічбавага тэлебачаньня і «Прадпрыемства кабэльнага і спадарожнікавага тэлебачаньня», далучаныя ў 1991 годзе, Гандлёвы дом «Гарызонт», заснаваны ў 1996 годзе, і завод «Беліт» у Паставах, далучаны ў 1992 годзе. На прадпрыемстве выраблялі тэлевізары і радыёпрымачы, а таксама кабэльныя і спадарожнікавыя тэлеантэны[31].
22 сьнежня 2022 году «Гарызонт» распачаў продаж ноўтбукаў «Мак4» на 2-і дзень пасьля пачатку іх масавай вытворчасьці. Кіраўнік холдынга «Гарызонт» Юры Прадко адзначыў, што ноўтбук распрацавалі на працэсары «Інтэл Кор» 11-га пакаленьня[32]. Узровень лякалізаваньня выпусканых ноўтбукаў склаў каля 30 %[33].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 траўня 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[34], у сьнежні 2023 году яно трапіла ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[35]. 24 лютага 2024 года да санкцый супраць прадпрыемства далучылася Аўстралія[36].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Сямашка (1996—2001)
- Юры Прадко (на 2022 год)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Холдынг // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Прадукты // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Дзе купіць // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Падтрымка // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Кантакты // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Аб кампаніі // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Авіёніка // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Бартавая электроніка // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Мультумэдыя // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Прамысловая электроніка // УП «Інстытут лічбавага тэлебачаньня Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Кантакты // ААТ «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Спажывецкая электроніка (рас.) // Холдынг «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Менскае вытворчае аб'яднаньне вылічальнай тэхнікі», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Менскае вытворчае аб'яднаньне вылічальнай тэхнікі», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Вымяральнік», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Аўтатрактарная электроніка (рас.) // ААТ «Вымяральнік», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Вырабы аўтаматыкі і тэлемэханікі (рас.) // ААТ «Вымяральнік», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Менскі завод «Тэрмапляст», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Менскі завод «Тэрмапляст», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // УП «Завод «Беліт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Вырабы (рас.) // УП «Завод «Беліт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Сувязь з намі (рас.) // ААТ «Берасьцейскі электралямпавы завод», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Берасьцейскі электралямпавы завод», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Забудова (рас.) // Холдынг «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // АТ «Гарызонт Рус», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Паслугі (рас.) // Холдынг «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // Мэдычны цэнтар «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Мэдычныя паслугі (рас.) // Мэдычны цэнтар «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Грамадзкая галіна (рас.) // Холдынг «Гарызонт», 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ «Менскі радыёзавод» (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Беларусі, 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
- ^ Уладзімер Сямашка. «Гарызонт», вытворчае аб'яднаньне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 76. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ «Гарызонт» пачаў масавы выпуск і продаж ноўтбукаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 сьнежня 2022 г. Архіўная копія ад 22 сьнежня 2022 г. Праверана 24 сьнежня 2022 г.
- ^ Лукашэнка аб навуковых дасягненьнях у Беларусі: ня толькі для абароны, але і для мірнага жыцьця дастаткова ўсяго // БелТА, 20 студзеня 2023 г. Праверана 21 студзеня 2023 г.
- ^ Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (рас.) Настоящее время
- ^ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2023-12-05). Праверана 2023-12-06 г.
- ^ Відкрите акціонерне товариство "Керуюча компанія холдингу «ГОРИЗОНТ» (укр.) НАЗК
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прэс-цэнтар // ААТ «Гарызонт», 17 чэрвеня 2022 г. Праверана 25 сьнежня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |