Перайсьці да зьместу

Віленскае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колішняя дзяржава
Віленскае княства
лац. Vilenskaje kniastva
XI стагодзьдзе — 1413
Сталіца Вільня

Віленскае княстваудзельнае княства Полацкай зямлі, пазьней Вялікага Княства Літоўскага[1].

Утварылася не пазьней за другую палову XI стагодзьдзя як удзел Полацкага княства. У 1070 годзе тут княжыў полацкі князь Расьціслаў Рагвалодавіч[2]. Большую частку насельніцтва Вільні складалі крывічы, якія і заснавалі места (сьпярша — Крывы горад), астатняе насельніцтва было балтамі[1].

Паводле Васкрасенскага летапісу (XVI ст.), у 1130-я гадох або пазьней вільняне запрасілі зь Бізантыі сыноў князя Расьціслава, высланага туды ў 1129 годзе разам зь іншымі полацкімі князямі — Давіла і Маўкольда, старэйшы з братоў стаў княжыць у Вільні. Паводле гэтага ж летапісу, Давіл і Маўкольд былі пачынальнікамі дынастыі вялікіх князёў літоўскіх[1].

Па заваёве Войшалкам Нальшчанаў і Дзяволтвы[1] ў 1264 годзе[3] тэрыторыя Віленскага княства ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Не пазьней за 1323 году, калі Вільню абвясьцілі сталіцай ВКЛ, княства заняло цэнтральнае становішча ў дзяржаве[1].

У 1340-я гады ў склад княства ўваходзілі Ашмяны, Браслаў, Вількамір, з канца XIV ст. — Крэўская і Лідзкая воласьці. Паводле Гарадзельскага прывілею (1413 год) Віленскае княства ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва[1].

  1. ^ а б в г д е Ермаловіч М. Віленскае княства // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 273.
  2. ^ Ткачоў М., Таляронак С., Ліс А., Сакалова М., Шаўцоў Ю. Вільня // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 293.
  3. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 128—129.