Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:ВЛЗ»)
рэдагаваць Вікі любіць Зямлю-2020


Лягатып праекту
Лягатып праекту
Скарачэньне:
ВП:ВЛЗ

«Ві́кі лю́біць Зямлю́» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні-ліпені аддзяленьнямі Вікімэдыі, суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўнай задачай спаборніцтва ёсьць збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».

Засяроджаемся ня толькі на аб’ектах дзяржаўнага значэньня, але і на любых ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню ды на шырэйшым абшары разнастайных прыродных аб’ектаў Беларусі: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне зонаў. Такім чынам, большасьць удзельніцаў і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]
рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Скласьці сьпіс заказьнікаў Беларусі. Зроблена
  2. Зладзіць у чэрвені масавую запампоўку ў Вікісховішча вольных выяваў прыродаахоўных земляў і помнікаў прыроды Беларусі. Зроблена
  3. Суправаджаць катэгорыямі залітыя ў Вікісховішча выявы (commons:Category:Protected areas of Belarus і яе падкатэгорыямі). Зроблена
  4. Падрыхтаваць прэс-рэліз да спаборніцтва. Зроблена, «ВЛЗ».
  5. Стварыць артыкулы паводле сьпісаў водна-балотных угодзьдзяў і заказьнікаў Беларусі.
рэдагаваць Удзельнікі

Удзельніцы і ўдзельнікі «Вікі любіць Зямлю-2020»:


рэдагаваць Правілы

Правілы ў Беларусі.

Кожны пададзены здымак мае быць:

  1. зьнятым і загружаным самастойна;
  2. загружаным з 00:00 1 чэрвеня 2020 году да 23:59 31 ліпеня 2020 году па беларускім часе UTC+3 ў Вікісховішча;
  3. пад вольнай ліцэнзіяй Creative Commons (CC BY-SA або CC0);
  4. зьмяшчаць вызначаны помнік прыроды Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у спаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі, у тым ліку заказьнікаў. Удзельніцы і ўдзельнікі маюць падаць спосаб сувязі зь імі, каб мець права выйграць узнагароду. Да 1 верасьня 2020 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на commons:Commons:Wiki Loves Earth 2020/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў спаборніцтва журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), арыгінальнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Паводле гранту, пераможцы беларускага кола «Вікі любіць Зямлю» атрымаюць узнагароды на суму: $300 — за 1-е месца, $200 — за 2-е і $100 — за 3-е.

Спадарожна ў чэрвені—ліпені ладзіцца мясцовае тэматычнае спаборніцтва па стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

рэдагаваць Дапамож��ыя сродкі