Перайсьці да зьместу

Відзімонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відзімонт
лац. Vidzimont
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1382(1382)

Відзімонт, Відымонт (памёр у 1382 годзе) — літоўскі баярын.

Магчыма, валодаў Відзімонтамі каля Палангі на Жамойці[1].

Відзімунд, Відмунд або Відзімунт, пазьней Відымонд (Widimund[2], Widmund[3], Widimunt[4], Widimond[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[9].

Адпаведнасьць імя Відмант германскаму імю Witmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimund[a] або Видимонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх).

Зь літоўскага баярскага роду, быў дзядзькам Біруты.

Упамінаецца толькі ў Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх (і пазьнейшых яго сьпісах) у зьвязку з пакараньнем сьмерцю ў 1382 годзе: «Помшчая Вайдзіла, дву вялелі на калясе разьбіці, аднога, Відзімонта, дзядзю маткі князя вялікага Вітаўта, отчня брата маткі яго, што дзяржаў Уляну, потам пак была за Монвідам, а іных баяр многа пасьцінаў, помшчая таго Вайдзіла».

  1. ^ Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 6. — Минск, 2013. С. 154.
  2. ^ Quak A. Het Friese karakter van Noord-Holland op basis van de oudste persoonsnamen // It Beaken: meidielingen fan de Fryske Akademy. 74 (1/2), 2012. S. 92.
  3. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 486.
  4. ^ Remmers A. Von Aaltukerei bis Zwischenmooren. Die Siedlungsnamen zwischen Dollart und Jade. — Leer, 2004. S. 246.
  5. ^ Haubrichs W. Die Tholeyer Abtslisten des Mittelalters philologische, onomastische und chronologische Untersuchungen. — Saarbrücken, 1986. S. 81.
  6. ^ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Uppsala, 2004. S. 34.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
  10. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.