Перайсьці да зьместу

Выцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва Ўкраіну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уцечка дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва Ўкраіну
уцечка інфармацыі, выцек зьвестак
Частка адThug Shaker Central Рэдагаваць
Частка больш агульнагаThug Shaker Central Рэдагаваць
КраінаЗлучаныя Штаты Амэрыкі Рэдагаваць
Асноўная тэма творуРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022) Рэдагаваць
Краіна паходжаньняЗлучаныя Штаты Амэрыкі Рэдагаваць
Дата2023 Рэдагаваць
Ключавая падзеяUnited States of America v. Jack Douglas Teixeira Рэдагаваць
Апублікаванае ўDiscord, Telegram, X, 4chan Рэдагаваць
ЗлачынецДжэк Тэйшэйра Рэдагаваць

Сакрэтныя дакумэнты ЗША, датычныя пераважна расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, зьявіліся ў красавіку 2023 року ў Сеціве. Дакумэнты паведамляюць пра складанасьці ў вайне абодвух бакоў — як расейскага, так і ўкраінскага. Раскрываецца прапагандысцкая дзейнасьць Галоўнай расейскай выведнай управы і прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра, а нават спробы апошняй набываць зброю ў Турэччыне, якая зьяўляецца сяброўкай НАТО. Некаторыя дакумэнты тычацца іншых краінаў: ААЭ, Ізраілю, Ірану, Кітаю, Паўночнай Карэі.

Пасьля выцеку выбухнуў дыпляматычны крызіс між ЗША і рэштай дзяржаваў Пяці вачэй. Дэпартамэнт юстыцыі і Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША распачалі крымінальную справу па факце выцеку. Улада ЗША абвінаваціла ў гэтым Расею. Расея і Ўкраіна адзначылі скажэньне лічбаў у раскрытых дакумэнтах, а таму лічаць выцек неістотным. Некаторыя краіны, у прыватнасьці Паўднёвая Карэя і Эгіпет, увогуле зьняпраўдзілі датычныя іх зьвесткі. 13 красавіка ФБР у сувязі з падазрэньнем у датычнасьці да выкраданьня арыштавала шараговага вайсковага лётчыка Паветранай гвардыі Масачусэтсу Джэка Тэйшэйру.

У кастрычніку 2021 року ЗША дазналася падрабязнасьці намаганьняў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна значна павялічыць вайсковыя выдаткі шляхам перанакіраваньня сродкаў з барацьбу супраць пандэміі каранавірусу. Ужо тады з дапамогай спадарожнікавых здымак, перахопу размоваў і крыніцаў унутры Расеі ЗША меркавала, што Пуцін зьбіраецца атакаваць Кіеў зь некалькіх кірункаў. Ад пачатку расейскага ўварваньня ў лютым 2022 року ЗША перадавалі ўкраінскаму ўраду выведную інфармацыю.

Зьяўленьне дакумэнтаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меркавана пачаткова сакрэтныя дакумэнты для шырокай публікі зьявіліся на сэрвэры Discord 1 і 2 сакавіка 2023 року. Праведзенае Bellingcat рассьледаваньне паказала, што да першапачатковага зьяўленьня ў Сеціве датычны карыстальнік YouTuber пад мянушкай Oxide, а таксама адміністратар сэрвэру Discord пад мянушкай «OG»; іх зьвязалі з асобай авіятара 102-га выведнага крыла Масачусэцкай Паветранай гвардыі Джэкам Тэйшэйрам, які ў ліпені 2022 року атрымаў чын шарагоўца авіяцыі першай клясы.

Празь месяц здымкі дакумэнтаў зьявіліся на дошцы 4chan, а пасьля і на прарасейскіх каналах у Тэлеграме. Разьмешчаныя на 4chan і ў прарасейскіх тэлеграм-канале «Данбаская дзяўчына» фота былі ідэнтычныя, за выняткам аднаго: «Данбаская дзяўчына» зьмясьціла папраўленае фота, дзе колькасьць украінскіх стратаў перавышае расейскія. Як паказала рассьледаваньне The Wall Street Journal, да каналу «Данбаская дзяўчына» датычны колішні электратэхнік ВМФ ЗША. Пазьней дакумэнты пачалі распаўсюджвацца ў Ціўцеры.

Дакумэнты збольшага маюць выгляд графікаў і табліцаў і тычацца меркаваньняў ЗША наконт іншых дзяржаваў, у тым ліку Ірану, Кітаю, Паўночнай Карэі і расейскага нападу на Ўкраіну — агулам болей за 100 старонак. Высокапастаўленыя асобы ЗША пацьвердзілі іхнюю верагоднасьць, бо так выглядаюць зводкі Аб’яднанага штабу ў Пэнтагоне. Доступ да гэтых дакумэнтаў маглі атрымаць сотні, а то й тысячы чыноўнікаў.

Расейска-ўкраінская вайна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакумэнты паведамляюць пра расейскія флянгавыя манэўры пад Бахмутам у лютым 2023 року і абмеркаваньне рэакцыі ўкраінскага вайсковага кіраўніцтва з улікам недахопу паставак. Паведамленьне за 25 лютага абвяшчае амаль поўнае атачэньне ўкраінскага войска і нізкі баявы дух. Кіраўнік ГУР Украіны Кірыла Буданаў нават прапаноўваў дзеля пазьбяганьня перакрыцьця апошняй сьцежкі пастаўкі ўзбраеньняў увесьці ў бой спэцпадразьдзяленьне «Kraken». У выніку атачэньня атрымалася пазьбегнуць, але шляхам аслабленьня рэзэрву, які мог бы прыдасца ў веснавым контранаступе.

Дакумэнты таксама апісваюць вайсковыя пастаўкі ЗША Ўкраіне, падлікі Пэнтагонам расейскіх і ўкраінскіх стратаў і прагнозы ўкраінскага контранаступу. Прыкладныя падлікі паказваюць страты ад 189 500 да 223 000 з расейскага боку і 124 500—131 000 з украінскага.

Адзін з сакрэтных дакумэнтаў раскрывае пляны Генэральнага штабу Расеі па процістаяньні танкам НАТО; іншыя паказваюць абазнанасьць ЗША ў расейскіх плянах, напрыклад у разбурэньні ангару дронаў пад Адэсай.

У дакумэнтах трапляецца меркаваньне, што сродкі проціпаветранай абароны Ўкраіны — складзеныя збольшага з зэнітна-ракетных комплексаў С-300 і «Бук» — да траўня будуць вычарпаныя. Некаторыя дакумэнты пацьвярджаюць датычнасьць Украіны да атакаў унутры Расеі, у прыватнасьці бесьпілётных нападаў у Растоўскай вобласьці. У іншым дакумэнце зьмешчанае паведамленьне пра спробу расейцаў зьнішчыць сыстэмы Starlink, перададзеныя Ўкраіне кампаніяй SpaceX.

Дакумэнты раскрываюць удзел замежных вайскоўцаў, якія аказваюць дапамогу Ўкраіне: Вялікабрытанія выправіла 50 жаўнераў, Латвія — 17, Францыя — 15, ЗША — 14, Нідэрлянды — аднаго. Акрамя таго, ЗША накіравала ўласны спэцаддзел на абарону ўласнай амбасады ў Кіеве і на кантроль за перадачай узбраеньняў.

Таксама раскрытыя факты сачэньня выведкі ЗША за Генэральным сакратаром ААН Антоніў Гутэрышам й іншымі бакамі, улучна з хаўрусьнікамі: Ярданіяй, Турэччынай, Кот д’Івуарам і Калюмбіяй.

Дакумэнты раскрываюць спробы ўдзелу Галоўнай расейскай выведнай управы ў інфармацыйнай вайне ў Афрыцы з мэтай апраўданьня «расейскай замежнай палітыкі» і ачарненьня дзеяньняў ЗША. У сувязі з спробамі набыцьця зброі ў Турэччыне згаданая і прыватная вайсковая кампанія Вагнэра. Супольны дакумэнт Аб’яднанага штабу, Кібэркамандаваньня і Эўрапейскага камандаваньня ЗША прааналізаваў дзейнасьць расейскай «Фабрыкі» — прапагандысцкай сеткі дэзінфармацыі — і высьветліў, што іхняя дзейнасьць стала больш эфэктыўнасьць, бо 99% хлусьлівых уліковых запісаў унікаюць выяўленьня плятформай.

Дакумэнты зьмяшчаюць і небясьпеку ўмяшаньня ў вайну Кітаю ў выпадку паставак Украіне зброі НАТО. Праведзеная ацэнка неадэкватнасьці абароны Тайваню; тэст кітайскай балістычнай ракеты «Дун фэн-27», здольнай «зь вялікай імавернасьцю» прабіцца праз сыстэмы проціпаветранай абароны ЗША; заўважаныя намеры Кітаю падрыхтаваць кібэратаку з мэтай вываду з ладу і перахопу заходніх спадарожнікаў. Паводле зьвестак выведкі, КНР лёгка здабудзе ў патэнцыйным канфлікце з Тайванем паветраную перавагу, а тайваньскія ВПС гатовыя толькі напалову і могуць быць зьнішчаныя ракетнымі ўдарамі да перамяшчэньня ў бясьпечнае месца. Здольнасьць Кітаю выкарыстаць у нападзе цывільныя летакі ўскладняе выведцы ЗША задачу па папярэджаньні ўварваньня.

Некалькі дакумэнтаў паведамляюць пра пляны эгіпэцкага прэзыдэнта Абдэля Фатага аль-Сысі (справа) пастаўляць Расеі ракеты

У адным з дакумэнтаў зьмешчаная інфармацыя пра перамовы прэзыдэнта Эгіпту Абдэля Фатага аль-Сысі з эгіпецкімі вайскаводамі наконт вытворчасьці і продажу Расеі ўзбраеньняў, прычым з мэтай захаваньня таямніцы працаўнікі вытворчасьці павінны мець уяўленьне пра выраб прадукцыі дзеля эгіпецкага войска. Эгіпецкія і расейскія ўлады назвалі гэты дакумэнт «качкай».

Як вынікае з дакумэнтаў, Злучаныя Штаты Амэрыкі сачылі таксама за Іранам, МААЭ, Паўднёвай Карэяй; адзін з дакумэнтаў пацьвярджае сачэньне за Ўладзімерам Зяленскім. Ад Ізраілю ЗША вымагалі перадачы Ўкраіне ўзбраеньняў якім-кольвек чынам, у тым ліку паводле «турэцкай мадэлі» (праз трэція дзяржавы). Адзін з пачкаў дакумэнтаў датычны ўдзелу ізраільскай выведнай агенцыі Масад у падбухторваньні студзеньскіх пратэстаў супраць судовай рэформы.

Вайсковы хаўрусьнік ЗША — Аб’яднаныя арабскія эміраты — абверглі раскрытыя дакумэнты пра перамовы з Расеяй па стварэньні рамонтнага заводу ўзбраеньняў. Расейская выведка вяла перамовы з Абу-Дабі наконт стварэньня выведнага зьвязу супраць ЗША і Вялікабрытаніі. Расея гэтыя факты не абвяргала.

У некаторых дакумэнтах апісаныя спосабы збору інфармацыі: радыёэлектронная выведка, праслухоўваньне тэлефонных размоваў — і ўстановы Расеі, якія такім чынам праслухоўваюцца. Гэта ўскладняе будучае сачэньне і ставіць пад пагрозу ягоных агентаў.

Прэсавы сакратар Пэнтагону брыгадны генэрал ВПС Пэт Райдэр на брыфінгу для СМІ 13 красавіка 2023

Справай выцеку заняліся Дэпартамэнт абароны, Белы дом, Дзяржаўны дэпартамэнт ды іншыя выведныя агенцыі. Дэпартамэнт юстыцыі і Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША распачалі па факце выцеку крымінальную справу.

13 красавіка 2023 року ФБР правяла ператрус у доме маці Тэйшэйраў, пасьля чаго Джэк Тэйшэйра быў арыштаваны ў Дайтане. 18 красавіка Вайскова-паветраныя сілы ЗША распачалі ўласнае рассьледаваньне і адхілілі 102-е выведнае крыло ад выкананьня заданьняў.

Пасьля выцеку дакумэнтаў распачаўся дыпляматычны крызіс між ЗША і «Пяцьцю вачыма». Паведамленьні пра ўдзел амэрыканскіх вайскоўцаў у непасрэдных вайсковых дзеяньнях на баку Ўкраіны дзяржава абвяргае.

Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк назваў вялікую колькасьць дакумэнтаў «фіктыўнай гульнёй расейскай выведкі».